ЛЯ́НДРАС (Ілья Гіршавіч) (н. 7.6.1937, г. Гомель),

бел. вучоны ў галіне лазернай медыцыны. Д мед. н. (1994), праф. (1999). Скончыў Свярдлоўскі мед. ін-т (1960). З 1988 заг. аддзела гар. клінічнай бальніцы хуткай дапамогі Мінска, з 1996 адначасова ў Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па механізмах узаемадзеяння лазернага выпрамянення і біятканак, выкарыстанні лазераў у хірургіі і тэрапіі, распрацоўцы лазернай апаратуры.

Тв.:

Механизмы биостимуляции низкоинтенсивного лазерного излучения. Мн., 1998 (у сааўт.);

Низкоинтенсивные лазеры в клинической практике. Мн., 1998 (у сааўт.).

т. 9, с. 424

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МУТАЛІ́МАЎ (Магамед Гамідавіч) (н. 21.6.1932, в. Хкем, Дагестан, Расія),

бел. вучоны-эканаміст. Д эканам. н. (1986), праф. (1987). Скончыў Маскоўскі ун-т (1954). З 1963 у Бел. дзярж. эканам. ун-це. Навук. працы па эканам. тэорыі, праблемах працы і яе стымулявання, пытаннях матывацыі працы і размеркавальных адносін.

Тв.:

Закон распределения по труду и его использование в развитом социалистическом обществе. Мн., 1980;

Ресурсы сельскохозяйственного производства и проблемы их использования. Мн., 1998 (разам з С.​М.​Муталімавым);

Мотивация труда и распределительные отношения. Мн., 2000.

т. 11, с. 40

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЛЯКО́ВА (Таццяна Дзмітрыеўна) (н. 12.6.1953, Мінск),

бел. педагог. Д пед. н. (1993), праф. (1994). Скончыла Бел. ін-т фіз. культуры (1973). З 1977 у Акадэміі фіз. выхавання і спорту Рэспублікі Беларусь (у 1993—99 заг. кафедры), у 1997—2000 дырэктар НДІ фіз. культуры і спорту Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па псіхолага-пед. праблемах спорту, фіз. рэабілітацыі насельніцтва і аздараўленчай фізкультуры. Аўтар навуч. дапаможнікаў па тэорыі і методыцы стралк. спорту, падрыхтоўкі спецыялістаў па фіз. рэабілітацыі для лячэбных і лячэбна-прафілакт. устаноў.

т. 12, с. 24

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЎЛАВЕ́Ц (Марфа Васілеўна) (н. 25.7.1916, в. Вяляцічы Барысаўскага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне нейрахірургіі. Д мед. н. (1972). Засл. ўрач Беларусі (1964). Скончыла Мінскі мед. ін-т (1939). У 1948—88 у Бел. НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі, у 1992—99 у Рэсп. дыягнастычным цэнтры (Мінск). Навук. працы па праблемах рэгенерацыі перыферычных нерваў, дыягностыцы і хірург. лячэнні пухлін спіннога і галаўнога мозга, унутрымазгавога кровазліцця, траўматычных пашкоджанняў чэрапа.

Тв.:

Внутримозговые кровоизлияния: Этиология, клиника, диагностика и лечение. Мн., 1976.

т. 12, с. 202

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАШКЕ́ВІЧ (Анатоль Паўлавіч) (н. 14.12.1954, г. Ваўкавыск Гродзенскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне робататэхнікі. Д тэхн. н. (1996), праф. (1998). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1977). З 1977 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па метадах і алгарытмах шматкрытэрыяльнага сінтэзу маніпуляцыйных і кіроўных сістэм прамысл. робатаў. Распрацаваў спец. прылады для сістэм лічбавага праграмнага кіравання робатаў.

Тв.:

Применение управляющих вычислительных машин. Мн., 1988 (у сааўт.);

Автоматизированное проектирование промышленных роботов и робототехнологических комплексов для сборочно-сварочных производств. Мн., 1996.

т. 12, с. 246

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЯРЭ́ДНЕЎ (Уладзімір Пятровіч) (10.5.1935, в. Пугачова Докшыцкага р-на Віцебскай вобл. — 27.9.2000),

бел. вучоны ў галіне агародніцтва і аграхіміі. Д с.-г. н. (1994), праф. (1995). Скончыў БСГА (1962). З 1962 у Бел. НДІ агародніцтва (з 1969 заг. лабараторыі). Навук. працы па праблемах інтэнсіўных тэхналогій вырошчвання агародніны, павелічэння ўрадлівасці глебы, ураджаяў, паляпшэння якасці агароднінных культур.

Тв.:

Удобрение овощных культур. Мн., 1987;

Огород без химии. Мн., 1996 (разам з Я.​А.​Стальмашком);

Выращивание овощей. Мн. 2001 (разам з Л.​І.​Лявонавай).

т. 13, с. 160

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РО́ЖЫНА (Лілія Мікалаеўна) (н. 6.9.1935, Мінск),

бел. вучоны-псіхолаг. Д псіхал. н. (1993), праф. (1994). Скончыла БДУ (1958). З 1960 у Бел. пед. ун-це (у 1987—97 заг. кафедры). Навук. працы па практычнай псіхалогіі, методыцы выкладання псіхалогіі, псіхал. аспектах успрыняцця мастацтва і ролі мастацтва ў развіцці асобы.

Тв.:

Искусство быть читателем. Мн., 1987;

Художественная литература в курсе психологии. Мн., 1994;

Психологическая коррекция эмоциональной сферы личности. Мн., 1995;

Психология человека в художественных образах. Мн., 1997;

Развитие эмоционального мира личности. Мн., 1999.

т. 13, с. 399

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РУМА́ЧЫК (Іван Іванавіч) (24.7.1951, в. Валавель Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д вет. н. (1998). Скончыў Віцебскі вет. ін-т (1974). З 1974 у Бел. НДІ эксперым. ветэрынарыі. Навук. працы па пытаннях дыягностыкі, прафілактыкі і мерах барацьбы з туберкулёзам с.-г. жывёлы і птушак.

Тв.:

Микробактериоз свиней. Мн., 1988 (разам з А.​А.​Саланенкам);

Праяўленне алергічных рэакцый у жывёлы ў залежнасці ад кратнасці ўвядзення туберкуліну і тэрмінаў уліку рэакцый // Весці Акадэміі агр. навук Беларусі. 1994. №1.

т. 13, с. 440

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІРАНО́ВІЧ (Яўген Васілевіч) (н. 2.9.1955, в. Алексічы Беластоцкага ваяв., Польшча),

бел. гісторык у Польшчы, грамадска-культ. дзеяч. Д гуманіт. н. (1990). Скончыў філіял Варшаўскага ун-та ў Беластоку (1980). З ліп. 1992 гал. рэдактар беластоцкай газ. «Ніва», з 1997 старшыня яе праграмнай рады. Адзін з ініцыятараў стварэння ў 1990 Бел. дэмакр. аб’яднання, чл. яго Гал. рады, з 1992 нам. старшыні. Гал. кірункі даследаванняў — бел.-польскія адносіны ў перыяд 1-й сусв. вайны, бел. нац. рух у Польшчы пасля 1-й і 2-й сусв. войнаў, гісторыя правасл. царквы ў Польшчы, бел. грамадска-паліт. рух у Польшчы ў 1980—90-я г. Аўтар раздзелаў у кнігах «Праваслаўная царква ў Польшчы: Гісторыя і сучаснасць» (Варшава, 1993), «Нацыянальныя меншасці ў Польшчы» (Варшава, 1998), навук. артыкулаў.

Тв.:

Białorusini w Polsce, 1944—1949. Warszawa, 1993;

Навейшая гісторыя Беларусі. Беласток, 1999.

Л.​У.​Языковіч.

т. 10, с. 463

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЗЯМЕ́ЦКІ (Анатоль Мар’янавіч) (н. 15.10.1921, в. Юркаўцы Вінніцкай вобл., Украіна),

бел. вучоны ў галіне хірургіі і тапаграфічнай анатоміі. Д мед. н. (1970), праф. (1971). Скончыў Харкаўскі мед. ін-т (1952). З 1953 у Віцебскім мед. ін-це. Навук. працы па даследаванні стану артэрый пры вострай прамянёвай хваробе і стану век пры аперацыях на артэрыях; па метадах рэаграфіі для дыферэнцыяльнай дыягностыкі сасудзістых пашкоджанняў ніжніх канечнасцей, выкарыстанні магнітных палёў у медыцыне.

Тв.:

Магнитные поля в здравоохранении. Самара, 1991 (разам з Б.​Н.​Жукавым і А.​У.​Цацоха);

Лечение термических ожогов. Ростов н/Д, 1992 (у сааўт.).

т. 6, с. 139

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)