ната́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Кароткі запіс аб чым-н.

Рабіць нататкі.

2. Кароткае паведамленне, інфармацыя ў друку пра што-н.; артыкул.

Нататкі журналіста.

Газетная н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пампу́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

1. Пышная круглая булка.

2. перан. Пра тоўстае, пульхнае дзіця, жанчыну (разм.).

|| памянш. пампу́шачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пары́ў, -ы́ву, мн. -ы́вы, -ы́ваў, м.

1. Раптоўнае рэзкае ўзмацненне (пра вецер).

2. Моцнае імгненнае праяўленне якога-н. пачуцця; душэўны ўздым, які суправаджаецца імкненнем зрабіць што-н.

Працоўны п.

Наступальны п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перамяша́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; зак.

Змяшацца або перамясіцца (унутры чаго-н., пра асобныя прадметы), пераблытацца.

Мука перамяшалася з крупамі.

У галаве ўсё перамяшалася (перан.).

|| незак. пераме́швацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пяру́н, перуна́, мн. перуны́, перуно́ў, м.

Аглушальны ўдар грому.

П. ударыў у дрэва.

П. яго (цябе, яе, вас, іх) ведае (нічога невядома пра каго-, што-н.; разм.).

|| прым. перуно́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ток¹, -у, мн. то́кі, -аў, м.

1. Рух электрычнага зараду ў правадніку; электрычная энергія.

Токі высокай частаты.

2. звычайна мн. Пра нервовую энергію чалавека, якая ўспрымаецца іншымі людзьмі; нервовае напружанне, узбуджэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

то́чаны, -ая, -ае.

1. Які натачылі¹, востры.

Точаная брытва.

2. Які вытачылі.

Крэсла на точаных ножках.

3. перан. 3 правільнымі, прыгожа акрэсленымі лініямі (пра рысы твару, фігуру і пад.).

Т. профіль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уціхамі́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак.

1. Супакоіцца, суняцца; аслабець (пра сілу праяўлення чаго-н.).

Крыкун уціхамірыўся.

Мора ўціхамірылася.

2. Стаць паслухмяным, пакорным, утаймавацца.

Раз’юшаны звер уціхамірыўся.

|| незак. уціхамі́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уя́ва, -ы, мн. -ы, уя́ў, ж. (разм.).

1. Тое, што і уяўленне.

Перад ім ва ўяве прамільгнулі знаёмыя вобразы.

Не мець уявы пра што-н.

2. Напамінак, вобраз, прымета.

Уявы вясны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

БАДЛЕ́Р ((Baudelaire) Шарль) (17.4.1821, Парыж — 31.8.1867),

французскі паэт. Папярэднік франц. сімвалізму. Друкаваўся з 1840 (вершы, брашуры «Салон 1845 года», «Салон 1846 года»). Удзельнік Рэвалюцыі 1848, выдаваў дэмакр.-рэсп. газету «Le salut public» («Грамадскі ратунак»). Расчараваўшыся ў выніках рэвалюцыі, адышоў ад палітыкі, асудзіў «бунт» як грэх. Выпрацаваў новую канцэпцыю асобы, прычыны пакутаў «чалавечай душы» бачыў не толькі ў навакольным свеце, але і ў самім чалавеку. У кн. «Кветкі зла» (1857, дап. выд. 1861, 1869) трагічная карціна свету, ахопленага шаленствам разбурэння, анархія бунтарства, сум па гармоніі, пошукі ідэалу спалучаюцца з прызнаннем непераможнасці зла, эстэтызацыяй заганаў вял. горада. Аўтар зб. артыкулаў пра франц. мастацтва і л-ру «Рамантычнае мастацтва» (1868), трактата пра наркотыкі «Штучны рай» (1860), «Маленькіх паэм прозай» («Парыжскі сплін», 1869), артыкулаў пра творчасць Э.​По і перакладаў яго твораў. На бел. мову вершы Бадлера перакладалі Ю.​Гаўрук, У.​Жылка, З.​Колас, С.​Ліхадзіеўскі.

Тв.:

Бел. пер. — Маленькія паэмы прозай // Далягляды. Мн., 1983;

Рус. пер. — Цветы Зла. Ростов н/Д, 1991.

Літ.:

Нольман М. Шарль Бодлер: Судьба. Эстетика. Стиль. М., 1979.

Ш.Бадлер.

т. 2, с. 213

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)