РАСТВО́РЫ ФІЗІЯЛАГІ́ЧНЫЯ,

група водных раствораў солей, якія паводле асматычнага ціску, саставу, актыўнай рэакцыі асяроддзя і буферных уласцівасцей блізкія да плазмы крыві і пазаклетачнай вадкасці чалавека і жывёл. Першы Р.ф. (раствор Рынгера) прапанаваны ў 1883 для правядзення фізіял. эксперыментаў над халаднакроўнымі жывёламі, у 1901 — Р.ф. Рынгера—Лока для цеплакроўных жывёл, варыянты якога адрозніваюцца суадносінамі асн. інгрэдыентаў. У саставе Р.ф. хларыды натрыю, калію, кальцыю, гідракарбанат натрыю, таксама хларыд магнію, глюкоза, фасфаты. Выкарыстоўваюцца ў медыцыне (пры абязводжванні арганізма, страце крыві, парушэнні водна-салявага балансу, атручэннях і інш.), у мед.-біял. эксперыментах і інш.

І.​М.​Семяненя.

т. 13, с. 363

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РУ ((Roux) П’ер Поль Эміль) (17.12.1853, г. Канфалан, Францыя — 3.11.1933),

французскі мікрабіёлаг. Чл. Франц. мед. акадэміі (1895) і Парыжскай АН (1899). Вучань Л.​Пастэра, з 1878 яго асістэнт у Вышэйшай нармальнай школе ў Парыжы, з 1888 у Пастэраўскім ін-це (з 1904 дырэктар). Навук. працы па інфекц. хваробах. Вывучаў узбуджальнікаў сібірскай язвы, слупняку, шаленства і іх таксіны. Разам з І.​І.​Мечнікавым паклаў пачатак эксперым. даследаванню сіфілісу (на малпах). Адкрыў дыфтэрыйны таксін (1883) і вылучыў яго (1888); ажыццявіў антырабічную прышчэпку чалавеку (1885); вынайшаў (1894) процічумную вакцыну; прапанаваў процідыфтэрыйную антытаксічную сываратку (1901; усе ў сааўт.).

А.​Ю.​Маніна.

Э.Ру.

т. 13, с. 415

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

osierdzie

osierdzi|e

н. анат. калясардэчная сумка; перыкард;

zapalenie ~a мед. перыкардыт

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

niedowład, ~u

м.

1. мед. парэз;

2. перан. слабасць; брак актыўнасці, энергічнасці

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ropny

ropn|y

1. гнойны;

2. гнаяродны;

przetoka ~a мед. свішч; фістула

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

szypułka

ж.

1. бат. ножка;

szypułka owocu — плоданожка;

2. мед. сцябло; ножка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

znieczulać

незак.

1. мед. абязбольваць;

2. (na co) рабіць нячулым (да чаго)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

взду́тость

1. прыпу́хласць, -ці ж.;

2. (цен) узня́тасць, -ці ж.;

3. мед. узду́тасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

горя́чка прям., перен. гара́чка, -кі ж.;

бе́лая горя́чка мед. бе́лая гара́чка;

поро́ть горя́чку паро́ць гара́чку;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пробода́тьII несов., уст. прапо́рваць; (прорывать) прарыва́ць; (пробивать) прабіва́ць; (прокалывать) прако́лваць; (продырявливать) прадзіра́ўліваць; мед. прабада́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)