пагру́зчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Самаходная машына для пагрузкі і разгрузкі матэрыялаў і перамяшчэння іх на невялікую адлегласць.

Аўтаматычны п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

пагры́зціся гл. грызціся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

пагрэ́баваць гл. грэбаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

пагрэ́бці, -грабу́, -грабе́ш, -грабе́; -грабём, -грабяце́, -грабу́ць; пагро́б, -рэ́бла; -рабі́; зак., што.

1. Згрэбці ўсё, многае.

2. і без дап. Грэбці некаторы час.

П. сена да абеду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

пагрэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; -э́ты; зак., каго-што.

Грэць некаторы час.

П. рукі каля печы.

Пагрэць (нагрэць) рукі — нажыцца за чый-н. кошт.

|| звар. пагрэ́цца, -э́юся, -э́ешся, -э́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

пагубі́ць гл. губіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

пагубля́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -я́ецца; -я́емся, -я́ецеся, -я́юцца; зак.

Згубіцца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

Цацкі пагубляліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

пагубля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., каго-што.

Згубіць усё, многае або ўсіх, многіх.

П. кароў у лесе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

пагука́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго (што).

Паклікаць.

Пагукалі дзяцей у хату.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

пагуля́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).

1. Прагулка.

Пайсці на пагулянку ў лес.

2. Вечарынка, гулянка (з пачастункамі).

Наладзіць пагулянку.