непако́рны, -ая, -ае.

Які не хоча пакарацца, быць падуладным каму-н.; непаслухмяны.

Непакорная натура.

|| наз. непако́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непала́дкі, -дак і -дкаў, адз. -дка, -і, ДМ -дцы, ж.

1. Адсутнасць наладжанасці; недахопы ў рабоце чаго-н.

Ліквідаваць н. ў рабоце машыны.

2. Непаразуменні, сваркі, нелады.

Сямейныя н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непаме́рны, -ая, -ае.

Які не паддаецца вымярэнню; вельмі вялікі, празмерны.

Непамерныя расходы.

|| наз. непаме́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непана́дна,

У выразе: каб непанадна было (разм.) — каб адвучыць, каб не было прывычкі да чаго-н. дрэннага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непапра́ўны, -ая, -ае.

Такі, які немагчыма або цяжка паправіць.

Непапраўная памылка.

Здарылася непапраўнае (наз.).

|| наз. непапра́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непара́дак, -дку, мн. -дкі, -дкаў, м.

Беспарадак, адсутнасць або парушэнне парадку.

У пакоі панаваў н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непаразуме́нне, -я, н.

1. Няправільнае або недастатковае разуменне чаго-н.

Атрымалася н.

2. Адсутнасць узаемнага разумення.

Н. паміж сяброўкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непарты́йны, -ая, -ае.

Які не з’яўляецца членам ніякай партыі; беспартыйны.

|| наз. непарты́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непару́шны, -ая, -ае.

1. Такі, якога нельга парушыць, моцны.

Непарушная дружба.

2. Які захоўваецца ў цэласці, не падлягае расходаванню.

Н. запас вады.

|| наз. непару́шнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непары́ўны, -ая, -ае.

1. Такі, які не паддаецца раз’яднанню на часткі; суцэльны.

Непарыўныя звёны ланцуга.

2. Такі, якога нельга раз’яднаць; непарушны.

Непарыўная дружба.

|| наз. непары́ўнасць, -і, ж.