зборнае найменне марскіх (акіянскіх) суднаў і плывучых сродкаў. Падзяляецца на трансп. (гандл.), прамысл., экспедыцыйны (доследны) флаты, а таксама судны для здабычы мінер. рэсурсаў з нетраў марскога дна і інш. У ваен.час М.ф. мае важнае значэнне для забеспячэння ўзбр. сіл, дзейнасці ваен. прам-сці, перавозак, з’яўляецца рэзервам ваенна-марскога флоту.
дзяржаўны і паліт. дзеяч Мазамбіка. Меў пачатковую мед. адукацыю. З 1963 у Танзаніі, дзе далучыўся да Фронту вызвалення Мазамбіка (ФРЭЛІМО). З 1966 камандуючы ўзбр. сіламі, з 1970 старшыня ФРЭЛІМО. З 1975 прэзідэнт і кіраўнік урада Нар. Рэспублікі Мазамбік. Пэўны час быў прыхільнікам сацыяліст. арыентацыі краіны. Загінуў у авіякатастрофе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ МАШЫНАБУДАЎНІ́ЧЫ ЗАВО́Д «ТЭХНО́ЛАГ».
Дзейнічаў у 1895—1915 у Мінску. У розны час выпускаў пад’ёмныя машыны, помпы, прыводы, станкі для дрэваапрацоўкі, машыны для бровараў, маслабойні, турбіны, лесапільныя і млынавыя машыны і інш. З 1990 меў паравы кацёл і паравую машыну. У 1913 г. працавала 190 рабочых. У 1915 абсталяванне з да эвакуіравана ў Маскву.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯСВІ́ЖСКАЯ СУКО́ННАЯ МАНУФАКТУ́РА.
Дзейнічала ў г. Нясвіж Мінскай губ. ў 1753—1867. У розны час вырабляла дываны, сукны, капелюшы і інш. Размяшчалася ў 5 драўляных будынках. Мела 6 катлоў, 5 стрыгальных машын, 160 калаўротаў, 6 ткацкіх станкоў (у 1756—25 станкоў). Дзейнічалі фарбавальня, стрыгальня, сукнавальня, склад, капялюшная майстэрня (з 1765). Працавала да 152 (1765) чалавек.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ОСТ-І́НДЫЯ (англ. East Indies літаральна Усходняя Індыя),
тэрмін, які ўжываўся ў мінулым у адносінах да тэр. Індыі і некаторых інш. краін Паўд. і Паўд.-Усх. Азіі. Узнік у процівагу тэрміну Вест-Індыя. Назва О.-І. доўгі час захоўвалася ў сувязі з калан. дзейнасцю Ост-Індскай кампаніі англійскай, Ост-Індскай кампаніі нідэрландскай і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГАЧО́ЎСКІ МАНЕ́ТНЫ СКАРБ Знойдзены ў г. Рагачоў у 19-71. Найб. верагодны час ухавання — 1832. Змяшчаў каля 1000 манет, з іх 462 медныя са слядамі серабрэння: падробкі пад 712 талера Прусіі 1766 (127 экз.), 10-грашовікі Польшчы 1831 (72 экз.), 10-грашовікі абложанай Варшавы 1831 (263 экз.). Захоўваецца ў нумізматычным кабінеце БДУ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́ДНЯ,
вадасховішча ў Слуцкім р-не Мінскай вобл., каля р. Рудня. Створана на р. Случ у 1981. Пл. 3,8 км², даўж. 2,6 км, найб.шыр. 1,7 км, найб.глыб. 5,7 м, аб’ём вады 14,1 млн.м³. Ваганні ўзроўню на працягу года 2,5 м. Выкарыстоўваецца для акумуляцыі сцёку ў час веснавога разводдзя, арашэння зямель, рыбагадоўлі.
бел. графік і жывапісец. Пасля 1-й сусв. вайны жыў на радзіме бацькоў у в. Сіняўская Слабада (Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл.). Скончыў Віленскую бел. гімназію, займаўся ў маст. студыі пры гімназіі ў Я.Драздовіча. У 1926—28 супрацоўнічаў
у час. «Маланка». У сатыр. малюнках, карыкатурах выкрываў праявы сац. і нац. ўціску, палітыку санацыйнага рэжыму ў Зах. Беларусі. Як кніжны графік аформіў «Беларускі каляндар на 1929», кн. С.Паўловіча «Пішы самадзейна» (1929), «Першыя зярняткі» (1936), «Засеўкі» (1937), час. для дзяцей «Заранка», раманс К.Галкоўскага «Лугам, лугам зеляненькім». Творчасць Васілеўскага адметная ўвагай да нац. традыцый, імкненнем перадаць мовай мастацтва ідэі нац.-вызв. руху. У пейзажных творах адлюстроўваў асаблівасці краявідаў і нар. архітэктуры Навагрудчыны. З 1930 жыў у БССР, працаваў мастаком-карыкатурыстам у газ. «Звязда», «Советстая Белоруссия» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЙНІ́ЦКІ СВЯТАДУ́ХАЎСКІ МАНАСТЫ́Р.
Існаваў у 1633—1918 каля мяст. Буйнічы пад Магілёвам на правым беразе Дняпра. Засн. як мужчынскі манастыр Багданам Статкевічам і яго жонкай Аленай (Саламярэцкай). Паводле статутных правіл арыентаваўся на Віленскі манастыр св. Духа. Належаў да групы правасл. манастыроў, пабудаваных з мэтай процідзеяння рашэнням Брэсцкай уніі 1596. Наглядаў за манастыром куцеінскі ігумен Іаіль Труцэвіч. Існуе шэраг каралеўскіх грамат у абарону манастыра ад замахаў суседзяў на валоданне зямельнай уласнасцю. За агітацыйныя дзеянні сярод насельніцтва на вернасць каралю Яну II Казіміру ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 буйніцкія манахі атрымалі прывілей на млын. У 1708 у час Паўночнай вайны 1700—21 манастыр цалкам разбураны шведамі, але хутка адбудаваны. З 1835 ператвораны ў жаночы, з 1896 пры ім працавала 2-класная жаночая школа, з 1891 — епархіяльны свечачны завод. У 1908 у манастыры 18 двароў, 118 насельнікаў. Будынкі не захаваліся.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБРУ́ЙСКАЯ ЕЗУІ́ЦКАЯ РЭЗІДЭ́НЦЫЯ,
установа ордэна езуітаў у 17—18 ст. У пач. 17 ст. місіянерскую дзейнасць па прапагандзе каталіцызму ў Бабруйску пачалі манахі Нясвіжскага езуіцкага калегіума. У 1618 яны замацаваліся тут, у 1630 узнікла іх рэзідэнцыя. Гар. староста П.Трызна перадаў езуітам маёнткі Гарбацэвічы, Рыня, Устайла, пабудаваў для іх дом у Бабруйску і перадаў 7500 фларэнаў, атрыманых пад заклад маёнтка Кісялевічы. У 1638 нашчадкі Трызны аддалі езуітам в. Дваранавічы з ўніяцкай царквой, пабудавалі касцёлы ў вёсках Гарбацэвічы і Шацілкі, якія ў 1643 падараваў ордэну шляхціц П.Суляціцкі. Гэта дало магчымасць езуітам адкрыць тут місіянерскія пункты. У час антыфеад. вайны 1648—51 рэзідэнцыя прыйшла ў заняпад. У 1681 адноўлена дзейнасць іх школ. У часПаўн. вайны 1700—21 яна неаднаразова спыняла сваю дзейнасць. З 1720 пры рэзідэнцыі быў прытулак для збяднелай шляхты. Закрыта ў 1773 у сувязі са скасаваннем ордэна езуітаў у Рэчы Паспалітай.