Квяк-квяк1пра гукі ў час прымання ежы (Нар. лекс.).

Квяк-квяк2пра брэх сабакі (Нар. лекс.). Гукапераймальнае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ві́лы, віл і -аў.

Сельскагаспадарчая прылада ў выглядзе некалькіх доўгіх зубоў на доўгім дзяржанні.

Падхопліваць на в. сена.

Віламі па вадзе пісанапра што-н. мала магчымае.

|| прым. ві́лавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

віры́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ры́цца; незак.

1. Круціцца, утвараць віры (пра ваду).

Вада вірылася вакол вярбы.

2. перан. Паяўляцца ў вялікай колькасці, бесперапыннай чарадой.

Думкі вірацца ў галаве.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выда́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. гл. выдаць.

2. Выдадзены твор.

Акадэмічнае в.

Дваццацітомнае в. збору твораў Якуба Коласа.

На выданні — у тым узросце, калі пара выдаваць замуж (пра дзяўчыну).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адрасці́, 1 і 2 ас. не ўжыв., -сце́; -ро́с, -расла́, -ло́; зак.

Пра валасы, пазногці, расліны і пад.: вырасці зноў пасля таго, як было зрэзана, падстрыжана.

Валасы адраслі.

|| незак. адраста́ць, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

азмро́чыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -чыцца; зак.

Стаць змрочным, сумным, маркотным, цёмным, панурым (звычайна пра погляд, твар і пад. з-за якога-н. засмучэння).

Настрой азмрочыўся.

|| незак. азмро́чвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

людае́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Той, хто ўжывае ў ежу чалавечае мяса.

Тыгр-л.

2. перан. Пра жорсткага, крыважэрнага чалавека, чалавеканенавісніка.

Фашысцкія людаеды.

|| прым. людае́дскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ма́слены, -ая, -ае.

1. гл. масла.

2. Які працуе на масле.

М. абагравальнік.

3. Намазаны, насычаны маслам.

М. блін.

4. перан. Ліслівы, падлізлівы.

Масленыя словы.

5. перан. Юрлівы (пра вочы, позірк).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апо́весць, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. Літаратурна-мастацкі твор; эпічны жанр, блізкі да апавядання і рамана.

2. Апавяданне пра якую-н. падзею ў яе паслядоўным развіцці.

Уважліва слухалі сумную а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асёл, асла́, мн. аслы́, асло́ў, м.

1. Невысокая ўючная свойская жывёліна, роднасная каню, з вялікай мордай і доўгімі вушамі.

2. перан. Пра тупога, упартага чалавека (разм., лаянк.).

|| прым. аслі́ны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)