папрастрэ́льваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Прастрэліць што-н. у многіх месцах, прастрэліць усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папрасту́джвацца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -аецца; -аемся, -аецеся, -аюцца; зак.

Прастудзіцца — пра ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папрасту́джваць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што.

Прастудзіць усіх, многіх ці ўсё, многае.

П. дзяцей.

П. вушы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папра́сці, -раду́, -радзе́ш, -радзе́; -радзём, -радзяце́, -раду́ць; -ра́ў, -ра́ла; -радзі́; зак.

1. што. Спрасці ўсё, многае.

П. увесь лён.

2. чаго і без дап. Прасці некаторы час.

П. дзве гадзіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папрасяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

1. Прасячы ўсё, многае.

П. палонкі.

2. Пралажыць высечкай многа чаго-н.

П. праходы ў лесе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папрато́птваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Пратаптаць усё, многае, у многіх месцах.

П. сцежкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папра́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -ра́вак, ж.

1. гл. паправіцца, паправіць.

2. Змена, дадатак, якія папраўляюць што-н.

П. да плана.

Жыццё ўносіць свае папраўкі.

|| прым. папра́вачны, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).

П. каэфіцыент.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папраўля́цца гл. паправіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папраўля́ць гл. паправіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папра́ўны, -ая, -ае.

Такі, які можна паправіць, выправіць.

Гэта памылка папраўная.