галіна лінгвістыкі і гіст. навук, якая вывучае этнонімы — назвы любога этнасу, у т. л. этнадыялектных груп, плямён, народнасцей, нацый. Цесна звязана з анамастыкай. Этнонімы нясуць у сабе каштоўную гіст. і лінгвістычную інфармацыю, якая дапамагае ў вывучэнні этна- і глотагенезу, этн. гісторыі пэўных тэрыторый, шляхоў міграцый, этнамоўных кантактаў, працэсаў этн. канвергенцыі і дывергенцыі.
Адрозніваюць эндагенныя этнонімы (аўтаэтнонімы) — саманазвы этнасу (напр., «росы», «вялікаросы», «рускія», «беларусы», «дойчэ») і экзагенныя этнонімы — назвы, дадзеныя інш., звычайна суседнімі. народамі. Экзагенныя этнонімы ў якасці саманазвы не выкарыстоўваюцца (напр., рускія і беларусы называюць немцамі народ «дойчэ». армянамі — народ «айя», грузінамі — народ «картвелі»; якуты рускіх завуць «нууча», літоўцы ў мінулым называлі беларусаў «гудамі» і інш.). Да этнонімаў блізкія этніконы — назвы мясцовасці, тэрыторыі і народа, які там пражывае, адным словам стараж. даследчыкамі і сучаснымі гісторыкамі старажытнасці (параўн., «корсь — Корсь», «літва — Літва», «русь — Русь» і інш.); катайконімы — агульныя назвы жыхароў па месцы іх жыхарства (напр., «масквічы». «палешукі», «пінчукі». «аршанцы», «магілёўцы»); этнатапонімы — геаграфічныя назвы. утвораныя ад этнонімаў (напр. Жэмайтукі, Крывічы, Латыголь, Латышы. Ліцвяны. Вялікія Ляхі, Прусакі, Русакі, Чэхі. Швабы і інш. — назвы вёсак у межах Беларусі).
Літ.:
Этнонимы. М., 1970;
Этнография имён. М., 1971;
Ковалев Г.Ф. История русских этнических названий. Воронеж, 1982;
Агеева Р.А. Страны и народы;
Происхождение названий. М., 1990;
Рогалев А.Ф. Этнотопонимия Беларуси: (На фоне этнич. истории). Гомель, 1993. Яго ж. Белая Русь и белорусы: В поисков истоков. Гомель, 1994;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КСЯНЕ́ВІЧ Іван Паўлавіч (н. 5.5.1937, в. Русаковічы Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл.),
бел. і расійскі вучоны ў галіне трактарнага і с.-г. машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1980), праф. (1984). Акад.Рас. акадэміі с.-г. навук (1993) і інж. акадэміі (1992). Засл. дз. нав. Расіі (1997). Скончыў Бел.ін-т механізацыі сельскай гаспадаркі (1960). З 1961 на Мінскім трактарным з-дзе (з 1964 нач. канструктарскага бюро, з 1970 гал. канструктар). У 1972—78 ген. канструктар Галаўнога спец.КБ па прапашных трактарах (Мінск). З 1980 у Мін-ве трактарнага і с.-г. машынабудавання СССР (нач.тэхн. ўпраўлення), з 1986 старшыня савета па аўтаматызацыі с.-г. вытв-сці УАСГНІЛ. З 1992 акад.-сакратар Рас. інжынернай акадэміі, адначасова з 1995 яе віцэ-прэзідэнт. Навук. даследаванні па распрацоўцы тэорыі, праектаванні, вытв-сці і эксплуатацыі наземных цягава-трансп. машын, праблемах уніфікацыі вузлоў і дэталей машын паміж разнастайнымі цягавымі класамі. Пад яго кіраўніцтвам створана уніфікаваная сям’я трактароў «Беларус». Аўтар падручнікаў для ВНУ. Дзярж. прэмія СССР 1976. Прэмія Савета Міністраў СССР 1984. Дзярж. прэмія Беларусі 1996. Залаты медаль імя В.П.Гарачкіна Рас. акадэміі с.-г.навук. (2002).
Тв.:
Проектирование универсально-пропашных тракторов. Мн., 1980 (разам з А.С.Салонскім, С.М.Вайчынскім);
Ходовая система—почва—урожай. М., 1985 (разам з В.А.Скотнікавым, М.І.Ляско);
Наземные тягово-транспортные системы: Энцикл. Т. 1—3. М., 2003 (разам з В.А. і Л.А.Габерманамі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прытулі́цца, ‑тулюся, ‑тулішся, ‑туліцца; зак.
1. Прыгарнуцца, прыхіліцца да каго‑, чаго‑н. з ласкай, пяшчотай. Ліда сустрэла настаўніка, паздароўкалася, абняла яго руку, прытулілася да яе, як даверлівае дзіця.Колас.Малое насупілася, недаверліва паглядзела на незнаёмага дзядзьку і прытулілася да дзеда.Дуброўскі.[Мікола] прытуліўся да мяне, і, засынаючы, я чуў ягоны шэпт і адчуваў шчасліва роднае сяброўскае цяпло.Брыль.// Шчыльна прыціснуцца, прыпасці да каго‑, чаго‑н. Адно толькі жаданне было ў Казіка: узлезці на печ, прытуліцца да яе акалелым целам.Чарнышэвіч.Прытуліўся [Мікола] лбом да шурпатай дошкі, прыжмурыў адно вока.. На срэбнай пласцінцы выціснута яго імя і прозвішча.Б. Стральцоў.
2. Знайсці сабе прытулак, прыстанішча. Калгасны жывёлавод Яшчын, у хаце якога жыве Паходня, дзе цяпер прытуліўся і я, расказваў мне неяк увечары, што толькі пры яго памяці Старыца знішчалася дашчэнту тройчы.Хадкевіч.// Прыладзіцца, прымасціцца дзе‑н. Хлопцы прытуліліся пад кустом, пакінулі на галаву плашч-палатку і пры ліхтарыку пачалі пісаць.Казлоў.
3.перан. Размясціцца дзе‑н. у зацішным месцы, пад аховай чаго‑н. Амаль у самым канцы вуліцы Карла Маркса прытулілася невялічкая хатка.С. Александровіч.[Аўтар] адразу ж зачароўвае чытача хараством роднай вёскі Пасынкі, што прытулілася над Ціхменню-ракой недзе ў Заходняй Беларусі.Юрэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
love1[lʌv]n.
1. (for, of) любо́ў, каха́нне;
a love of nature любо́ў да прыро́ды; unrequited love каха́нне без узае́мнасці;
love at first sight каха́нне з пе́ршага по́зірку;
He was her first love. Ён быў яе першым каханым.
2.BrE, infml (пры звароце да чужых) лю́бачка, галу́бачка;
Where’s your ticket, love? Дзе твой білет, мілачка?
♦
be in love (with smb.) каха́ць (каго́-н.);
fall in love (with smb.) пакаха́ць (каго́-н.);
make love (to smb.) спаць (з кім-н.);
give/send my love (to smb.)infml перадава́ць сардэ́чнае прывіта́нне (каму́-н.);
(just) for the love of у імя́, дзе́ля;
not for love or money (нія́к) немагчы́ма;
There is no love lost be tween them. Яны́ недалю́бліваюць адзі́н аднаго́ .
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
name2[neɪm]v.
1. называ́ць, дава́ць імя́;
He was named after his father. Яго назвалі ў гонар бацькі.
2. называ́ць, пералі́чваць (пайме́нна);
Name all the kings of England. Назавіце ўсіх каралёў Англіі.
That beautiful garden seemed to be planted with flowers of all manner and description: violets, pansies, tulips, peonies, phloxes, roses, to name but a few. Здавалася, што ў тым цудоўным садзе раслі кветкі ўсіх відаў і найменняў; сярод іх былі фіялкі, браткі, цюльпаны, півоні, флёксы, ружы.
3. назнача́ць, прызнача́ць;
name the day прызнача́ць дзень вясе́лля;
name a date for a meeting прызнача́ць да́ту схо́ду;
name a price назнача́ць цану́;
He was named consul. Яго прызначылі консулам.
♦
name names зга́дваць/называ́ць імёны (замешаных у чым-н. асоб)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ГІЛЕ́ВІЧ Ніл Сымонавіч (н. 30.9.1931, в. Слабада Лагойскага р-на Мінскай вобл.),
бел. паэт, літаратуразнавец, фалькларыст, перакладчык, грамадскі дзеяч. Нар. паэт Беларусі (1991). Канд.філал.н. (1963), праф. (1978). Засл. дз. нав. Беларусі (1980). Скончыў БДУ (1956). У 1960—80 выкладчык кафедры бел. л-ры БДУ, у 1980—89 1-ы сакратар праўлення СП БССР. Старшыня пастаяннай камісіі Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і захаванні гіст. спадчыны (1990—96). Друкуецца з 1946. Першая кніга «Песня ў дарогу» (1957). Выдаў зб-кі лірыкі «Прадвесне ідзе па зямлі» (1959), «Неспакой» (1961), «Бальшак» (1965), «Перазовы» (1967), «А дзе ж тая крынічанька» (1972), «Актавы» (1976), «У добрай згодзе» (лірыка, сатыра, гумар, 1979; адзначаны разам з перакладчыцкай дзейнасцю Дзярж. прэміяй БССРімя Я.Купалы 1980). Асн. змест паэзіі — любоў да роднага краю, асэнсаванне гіст. вопыту бел. народа. У яго паэтычных творах пераважаюць традыц. формы класічнай паэтыкі, тэмы гіст. повязі часоў і пакаленняў, памяці маленства, суровых выпрабаванняў ваенных гадоў (вянок санетаў «Нарач», паэмы «Заручыны», «Сто вузлоў памяці», нізка вершаў «Гарыць, гарыць мая Лагойшчына»). Раман у вершах «Родныя дзеці» (1985) увабраў у сябе тое, чым жыў, пра што хваляваўся творца. Раман ствараўся з улікам духоўнага росту чытача і ўсведамлення неабходнасці вярнуць страчаныя сац. і духоўныя каштоўнасці. Боль і гнеў, вера і надзея, каханне і пяшчота, туга і расчараванне — такі спектр чалавечых пачуццяў у творах Гілевіча апошніх гадоў: кн. «Повязь» (1987), «Незалежнасць» (1991), «Жыта, сосны і валуны» (1992), «На высокім алтары», «Талісман» (абедзве 1994). Гілевіч — аўтар прац па літаратуразнаўстве і фалькларыстыцы: «Акрыленая рэвалюцыяй (Паэзія «Маладняка»)» (1962), «Наша родная песня» (1968), «З клопатам пра песні народа» (1070), «Паэтыка беларускай народнай лірыкі» (1975), «Паэтыка беларускіх загадак» (1976), «Вусная народная творчасць і сучасная лірычная паэзія ўсходніх і паўднёвых славян» (1978), зб-каў літ.-крытычных і публіцыст. артыкулаў «У гэта веру» (1978), «Удзячнасць і абавязак» (1982), «Покліч жыцця і часу» (1983), «Годнасць, сумленнасць, мужнасць» (1988), «Вяртанне і працяг» (1990), «Выбар» (1993). Ён стваральнік кніг сатыры і гумару, твораў для дзяцей, зб-ка п’ес «Начлег на буслянцы» (1980), аўтабіягр. аповесці «Перажыўшы вайну» (1988); укладальнік і навук. рэдактар зб-каў фальклору «Песні народных свят і абрадаў» (1974), «Лірычныя песні» (1976), «Лірыка беларускага вяселля» (1979), «Народныя казкі-байкі, апавяданні і мудраслоўі» (1983) і інш. Перакладае творы балт. пісьменнікаў (зб. «Балгарскія народныя песні», 1961; анталогіі «Ад стром балканскіх», 1965; «Сто гадоў, сто паэтаў, сто песень», 1978, і інш.), паасобныя творы югасл., польскіх, рус., укр., сербалужыцкіх паэтаў. Выдаў зб. выбраных перакладаў слав. паэтаў «Роднасць» (1983). Узнагароджаны ордэнам Кірыла і Мяфодзія 1-й ступені, ордэнам Югаслаўскай зоркі са стужкай. Лаўрэат Міжнар. прэміі імя Хрыста Боцева (1986). На вершы Гілевіча напісалі музыку М.Аладаў, А.Багатыроў, Я.Глебаў, Э.Зарыцкі, Л.Захлеўны, І.Лучанок, М.Пятрэнка, Дз.Смольскі, Э.Ханок, Я.Цікоцкі, М.Чуркін і інш.
Тв.:
Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1981;
Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1991;
Лісце трыпутніку. Мн., 1968;
Запаветнае. Мн., 1975;
Любоў прасветлая. Мн., 1996.
Літ.:
Сіненка Г.Д. Ніл Гілевіч: Нарыс творчасці. Мн., 1981;
Арочка М. Балючая памяць зямлі // Полымя. 1984. №7;
Бечык В. Любоўю кроўнай... // Бечык В. Прад высокаю красою... Мн., 1984;
Быкаў В. Высакароднасць погляду на свет і жыццё // Гілевіч Н. Святлынь. Мн., 1984;
Вярцінскі А. Калі радок хвалюе // Вярцінскі А. Высокае неба ідэала. Мн., 1979;
Калеснік У. Паэт у страі: (Рысы да літ. партрэта Ніла Гілевіча) // Полымя. 1976. №4;
Конан У. Паэтычны голас сумлення // Там жа. 1996. №9;
Ламека Л. Радок чысціні світальнай // Маладосць. 1991. № 9;
Яе ж. Боль і сумленне Бацькаўшчыны // Роднае слова. 1996. № 9.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСКО́ЎСКАЯ ВО́БЛАСЦЬ.
У цэнтры еўрап. часткі Расійскай Федэрацыі. Утворана 14.1.1929. Пл. 47 тыс.км². Нас. 6517 тыс.чал. (1998, з Масквой 14 816 тыс.чал.), гарадскога 80% (з улікам нас. Масквы 91%). Цэнтр — г.Масква. Найб. гарады: Падольск, Люберцы, Мыцішчы, Каломна, Электрасталь, Серпухаў, Хімкі, Каралёў, Балашыха. Разам з Масквой М.в. утварае Маскоўскі сталічны рэгіён.
Прырода. Размешчана ў цэнтры Усх.-Еўрап. раўніны, у міжрэччы Волгі і Акі. Рэльеф пераважна раўнінны. На З і Пн Смаленска-Маскоўскае ўзв. (выш. да 310 м) з узгорыстай часткай — Клінска-Дзмітраўскай градой (выш. да 285 м). Паўд.ч. займае Маскварэцка-Окская раўніна, паўд.-ўсх. — забалочаная Мяшчорская нізіна. Карысныя выкапні: торф, фасфарыты, шкловыя пяскі, вогнетрывалая гліна, жвір, вапнякі. Ёсць крыніцы мінер. вод. Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя т-растудз. -10 °C, ліп. 17 °C. Ападкаў 450—650 мм за год. Густая рачная сетка. Гал. рэкі — Ака (з прытокамі Пратва, Нара, Лапасня, Цна, Асётр) і Масква (з прытокамі Руза, Істра, Яўза, Пахра), Клязьма. На Пн прытокі Волгі — Дубна, Лама. Больш за 350 азёр, у т. л. Сянежскае, Трасценскае, Святое. На канале імя Масквы і р. Масква шэраг вадасховішчаў (Істрынскае, Мажайскае, Клязьмінскае і інш.). Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя, на Пн і ў Мяшчорскай нізіне балотныя, на Пд светла-шэрыя і чарназёмныя ападзоленыя, па далінах рэк алювіяльныя. Каля 40% тэрыторыі М.в. занята мяшанымі лясамі, асн. масівы на З і У вобласці. Лесапаркавы ахоўны пояс, рэкрэацыйная зона. Прыокска-тэрасны запаведнік, нац. парк Ласіны Востраў.
Гаспадарка. М.в. эканамічна цесна звязана з Масквой. Па ўзроўні развіцця прам-сці яна саступае толькі Маскве і С.-Пецярбургу. Асн. галіна прам-сці — машынабудаванне (энергетычнае, цяжкае, транспартнае, станкабудаванне, эл.-тэхн., прыладабудаванне і інш.), прадстаўлена вытв-сцю катлоў для цеплавых электрастанцый, пракатнага абсталявання, металарэзных станкоў, вагонаў метрапалітэна, грузавых і пасаж. вагонаў, цеплавозаў, аўтобусаў, легкавых аўтамабіляў, сіласаўборачнай тэхнікі, швейных машын, фотаапаратаў, аптычнай і быт. тэхнікі, кабельнай прадукцыі і інш. Развіты ваенна-прамысл. комплекс (аэракасмічная, радыёэлектронная прам-сць, вытв-сць зброі, боепрыпасаў). Вял. значэнне для машынабудавання мае пераробная металургія (вытв-сць высакаякаснай сталі і пракату). Энергетыка працуе пераважна на прывазным паліве (Кашырская, Шатурская ДРЭС, Люберацкая, Маскоўская ЦЭЦ, Загорская ДАЭС і інш.). Вытв-сць электраэнергіі 22 млрд.кВт∙гадз (1996). Самая старая галіна лёгкай прам-сці — тэкстыльная; выраб баваўняных, шарсцяных, шаўковых тканін (каля 10% агульнарас. вытв-сці). Развіты трыкат., швейная, гарбарна-абутковая, дывановая галіны. Хім.прам-сць (вытв-сць азотных і фосфарных угнаенняў, сернай к-ты, сінт. смол, пластмасы, хім. валакна і нітак, гумавых вырабаў, лакаў і фарбаў). Прам-сцьбуд. матэрыялаў (цэмент, цэгла, шыфер, жалезабетонныя канструкцыі, азбестацэментныя трубы). Вытв-сць фарфора-фаянсавых і шкляных вырабаў, мэблі, буд. дэталей, паперы, паліграф. прадукцыі. Шэраг прадпрыемстваў харч. прам-сці. Маст. промыслы (кераміка, размалёўка драўляных шкатулак, метал. падносаў і інш.) у Фядоскіне, Гжэлі, Жоставе і інш. Сельская гаспадарка прыгараднага тыпу. Пл.с.-г. угоддзяў 1880 тыс.га, у т. л. пад ворывам 1504 тыс.га. Вядучая галіна — жывёлагадоўля (малочнага і малочна-мяснога кірунку), свіна-, птушка-, авечка- і козагадоўля. У раслінаводстве гал. месца займае вытв-сць кармоў (каля 3/5 пасяўных плошчаў). Пасевы пшаніцы, жыта, ячменю, аўса, бульбы, агародніны, у т. л. у закрытым грунце. Кветкаводства і вырошчванне грыбоў. М.в. мае густую сетку ўсіх відаў транспарту; 11 радыяльных чыг. магістралей у напрамку ад Масквы, 13 аўтадарог, Маскоўская кальцавая аўтадарога. Суднаходства па рэках Ака, Масква і па канале імя Масквы. Рачныя парты: Дубна, Серпухаў, Каломна, Васкрасенск. 4 аэрапорты: Шарамецева (міжнар.), Дамадзедава, Унукава, Быкова. Развіты трубаправодны транспарт. Нафтаправоды да Масквы ад Разані і Яраслаўля, газаправоднае кальцо Серпухаў—Васкрасенск—Нагінск—Дзмітраў—Валакаламск—Серпухаў. Курорты Дорахава, Цішкава, Міхайлаўскае. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАНІСЛА́ЎСКАГА СІСТЭ́МА,
умоўная назва тэатр. тэорыі і метадалогіі сцэн. творчасці, распрацаваная К.С.Станіслаўскім. Практычнае кіраўніцтва ў штодзённай працы акцёраў і рэжысёраў, эстэт. аснова сцэн. творчасці, фундамент рэаліст. мастацтва. Заснавана на свядомым авалоданні падсвядомымі творчымі працэсамі. С.с. — вынік абагульнення творчага і тэатр.-пед. вопыту самога Станіслаўскага, яго папярэднікаў і сучаснікаў. У аснову пакладзены працы А.Пушкіна, М.Гогаля, А.Астроўскага аб тэатр. мастацтве, сцэн дасягненні М.Шчэпкіна, інш. буйнейшых акцёраў Маскоўскага Малога т-ра і асабліва драматургія, эстэтыка А.Чэхава, М.Горкага. Прынцыпы і метады С.с. фарміраваліся і правяраліся на жыццядзейнасць у Маскоўскім маст. т-ры і ў студыях пры ім. Узнікшы на аснове эксперыментаў, яна аформілася ў стройную навук. тэорыю пра сцэн. творчасць.
С.с. тэарэтычна абгрунтоўвае рэаліст. кірунак у тэатр мастацтве, які Станіслаўскі назваў «мастацтвам перажывання» і які вымагае не імітацыю пачуццяў герояў на сцэне, а сапраўднага «жыцця чалавечага духу». Аснова С.с. — вучэнне пра звышзадачу ў спектаклі і скразное дзеянне ў ролі. Звышзадача, паводле Станіслаўскага, — гал. ідэйная задача, мэта, дзеля якой ствараецца п’еса, акцёрскі вобраз, спектакль, г.зн. аснова асноў сцэн. твора. Дзейснае імкненне да дасягнення звышзадачы ажыццяўляецца скразным дзеяннем акцёра на сцэне, яго арганічным жыццём у прапанаваных аўтарам абставінах п’есы. Да элементаў акцёрскай творчасці Станіслаўскі адносіў уяўленне, увагу, здольнасць да ўзаемадзеяння. пачуццё праўды. эмацыянальную памяць, пачуццё рытму, тэхніку мовы, пластыку, у працэсе чаго ўдзельнічаюць розум, воля, пачуццё, знешнія і ўнутр. артыстычныя даныя. С.с. цесна звязана з акцёрскай тэхнікай. У 1930-я г. на аснове вучэння І.Сечанава, І.Паўлава пра вышэйшую нерв. дзейнасць чалавека Станіслаўскі адкрыў метад фіз. дзеянняў, які вядзе акцёра да авалодання ўнутр. сэнсам ролі. Пры засваенні тэксту п’есы асаблівае значэнне надаецца дзеянню на сцэне словам. З 1907 і да канца жыцця Станіслаўскі працаваў над сістэмай, якая складаецца з 3 раздзелаў: «Работа акцёра над сабой у творчым працэсе перажывання», «Работа акцёра над сабой у творчым працэсе пераўвасаблення» (не закончаны), «Работа акцёра над роляю» (аб працэсе арган. зліцця акцёра з роляй, пераўвасабленні ў вобраз). Праблемы С.с. распрацаваны і ў інш. яго творах. С.с. накіравана супраць дылетантызму ў сцэн. творчасці, на сцвярджэнне жыццёвай, псіхал. праўды ў тэатр. мастацтве, метаду сцэн. рэалізму. Зрабіла вялікі ўплыў на развіццё сусв.сцэн. мастацтва.
Бел. тэатр. калектывы ў сваёй практыцы кіруюцца пераважна С.с. Акцёры Нац.акад.т-раімя Я.Купалы засвойвалі яе метадалогію і творчыя прынцыпы ад рэжысёраў Е.Міровіча, І.Раеўскага, І.Судакова. С.с. вывучалі ў Бел.драм. студыі ў Маскве (1921—26), з выпускнікоў якой створаны Бел.т-рімя Я.Коласа. Калектыў БДТ-3 авалодваў ёю на курсах у Маскве (1933). Прынцыпамі жыццёвай верагоднасці, сцэн. рэалізму кіраваўся ў спектаклях Ф.Ждановіч. У Дзярж. ін-це тэатр. мастацтва С.с. выкладалі Л.Леанідаў, М Тарханаў. Па ёй вядзецца навучанне акцёраў, рэжысёраў у Бел.АМ і ў інш.навуч. установах, драм. студыях.
Літ.:
Станиславский К.С. Собр. соч.Т. 2—4. М., 1954—57;
Режиссерские экземпляры К.С.Станиславского. Т. 1—6. М., 1980—94;
Горчаков Н.М. Режиссерские уроки К.С.Станиславского. 3 изд. М., 1952;
Яго ж. К.С.Станиславский о работе режиссера с актером. М., 1958;
Топорков В.О. К.С.Станиславский на репетиции: Воспоминания. М., 1950;
Крыжицкий Г. О системе Станиславского. М., 1954;
Калашников Ю. Театральная этика Станиславского. 2 изд. М., 1972;
Кристи Г. Воспитание актера школы Станиславского. 2 изд. М., 1978;
Прокофьев В.Н. В спорах о Станиславском. 2 изд. М., 1976;
Кнебель М. О действенном анализе пьесы и роли. 3 изд. М., 1982.