ВА́КУУМНАЯ ПЕЧ,

печ для апрацоўкі металу пад вакуумам. Бываюць награвальныя (для тэрмічнай апрацоўкі сталі) і плавільныя (для вытв-сці хім. актыўных і тугаплаўкіх металаў, высакаякасных сталяў, інш. сплаваў). Найб. пашыраны дугавыя і індукцыйныя вакуумныя печы. Для выплаўкі асабліва якасных сплаваў прымяняюць электронна-прамянёвыя печы і плазменна-дугавыя печы.

т. 3, с. 465

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

адры́на

1. Будынак для сена (Дзярж.).

2. Халодны пакой (камора), які служыў для спання; спальня (Нас.).

3. Месца, дзе стаяў хлеў для сена (поўдзень БССР). Тое ж адры́нец (Нас.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

пра́віла ср., в разн. знач. пра́вило;

граматы́чнае п. — граммати́ческое пра́вило;

~лы для ву́чняў — пра́вила для уча́щихся;

му́драе п. — му́дрое пра́вило;

адступі́ць ад ~л — отступи́ть от пра́вил;

трайно́е п. — тройно́е пра́вило;

па ўсіх ~лах майстэ́рства — по всем пра́вилам иску́сства;

узя́ць сабе́ за п. — взять (положи́ть) себе́ за пра́вило (пра́вилом);

як п. — как пра́вило

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тро́йка ж., в разн. знач. тро́йка;

атрыма́ць ~ку па геагра́фіі — получи́ть тро́йку по геогра́фии;

надзвыча́йная т. па барацьбе́ з паво́дкай — чрезвыча́йная тро́йка по борьбе́ с наводне́нием;

вы́лучыць ~ку для выкана́ння зада́ння — вы́делить тро́йку для выполне́ния зада́ния;

сшыць сабе́ но́вую ~ку — сшить себе́ но́вую тро́йку;

т. вараны́х — тро́йка вороны́х;

казы́рная т.карт. козы́рна́я тро́йка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

квартэ́т, ‑а, М ‑тэце, м.

1. Ансамбль з чатырох выканаўцаў (спевакоў або музыкантаў). Бакальны квартэт. Струнны квартэт.

2. Музычны твор для чатырох інструментаў або для чатырох галасоў.

[Іт. quartetto.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кляве́ц, кляўца, м.

Малаток для насякання млынавых камянёў, для кляпання кос. На надворках, па падстрэшшу, у сенцах скакалі заўзята кляўцы па бабках, адцягваючы вострыя языкі кос. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кранштэ́йн, ‑а, м.

1. Выступ у сцяне для падтрымання карніза, балкона і пад.; кансоль (у 1 знач.).

2. Гарызантальная апора для прымацавання дэталі, механізма да вертыкальнай паверхні.

[Ад ням. Kragstein.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кронцы́ркуль, ‑я, м.

1. Прылада для чарчэння ў выглядзе спружыннага цыркуля, ножкі якога разводзяцца вінтом.

2. Прылада ў выглядзе цыркуля з доўгімі выгнутымі ножкамі для вымярэння дэталей.

[Ням. Kronzirkel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крэ́кінг, ‑у, м.

1. Перапрацоўка нафты і цяжкіх нафтапрадуктаў у спецыяльных устаноўках для атрымання больш каштоўных прадуктаў (галоўным чынам бензіну). Крэкінг нафты.

2. Устаноўка для такой перапрацоўкі.

[Англ. cracking.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арыенціро́вачны, ‑ая, ‑ае.

1. Які служыць, прызначаны для арыенціроўкі. Арыенціровачны пункт, палёт.

2. Патрэбны або дастатковы для арыенціроўкі, прыблізны, папярэдні. Арыенціровачныя даныя. Арыенціровачная глыбіня. Арыенціровачны тэрмін, каштарыс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)