Ёлап ’неўрадлівая пясчаная глеба’ (Нар. сл.), магчыма, да ёлуп (гл.). Тады ўтворана таксама з *о‑луп. Параўн. лупняк ’сланец, патрэсканая глеба’, лупа ’струп’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́кат ’выраз, дэкальтэ’ (Бяльк., Юрч., З нар. сл., Шатал., Мат. Гом.); ’лупатасць’ (Бяльк., Юрч.). Рус. вы́кот, укр. ви́кот ’тс’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад вы́каціць, выка́тваць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ла́хтаць ’хадзіць, бегаць, штосьці шукаючы і доўга не затрымліваючыся на адным месцы’ (міёр., Нар. лекс.; полац., П. Садоўскі, вусн. паведамл.). Да лахаць 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Людае́дзіца ’людаедка’ — так называюць свякроў, нявестку (у песнях) (Нар. Гом.). Лексема складае з рус. людаедица (перм., арханг., тул., арл.) адзін арэал. Да людае́д (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляке́ркі ’лакіраваныя туфлі’ (навагр., Нар. сл.). З польск. lakierki ’абутак з лакіраванай скуры’ < lakier ’лак’ < lakierować ’пакрываць лакам’ < ням. lackieren ’тс’ (Слаўскі, 4, 31).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Выплыва́ннік ’ранні баравік (яны растуць, калі «выплывае» жыта)’ (З нар. сл., навагр.), выплыва́нік, выплыва́нічак ’тс’ (Янк. I). Польск. wypływnik ’тс’. Да выплываць ’каласіцца’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вярцэ́мак ’мяла’ (гродз., З нар. сл.). Запазычана, відавочна, з польск. мовы, дзе новае і ст.-польск. wercimak (з XVI ст.) мае тое ж значэнне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нарубе́ц ’навыварат’ (круп., Нар. сл.). Да руб, рубец ’шво (у адзенні)’; мае адпаведнікі ва ўкр. наруби ’тс’, чэш. naruby ’тс’, славен. narȏbe ’навыварат, наадварот’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Не́балазя ’нядобра’ (віл., Сл. ПЗБ; дзярж., Нар. сл.), паўн.-рус. небо́лозе ’дрэнна, непрыемна’. Ад балазе́ ’добра’; сюды ж не́балазь ’смецце; блазнота’ (жлоб., Жыв. сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
О́бнаж (*вобнаж) ’узятак на лапках пчалы’ (Нар. сл.). Прэфіксальна-суфіксальнае ўтварэнне ад нага: *об‑ног‑ь, як вобач (гл.) ’у баку’ < *об‑бок‑ь.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)