счы́сціць, счы́шчу, счы́сціш, счы́сціць; счы́шчаны; зак., што.

Чысцячы, зняць з паверхні чаго-н.

С. фарбу з шыбы.

|| незак. счышча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самацве́т, -у, М -цве́це, мн. -ы, -аў, м.

Самацветны каштоўны камень з чыстым тонам афарбоўкі ці празрысты з яркім бляскам.

Уральскія самацветы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

са́ндвіч, -а, мн. -ы, -аў, м.

Дзве складзеныя разам скібачкі хлеба з маслам, сырам, каўбасой і пад. паміж імі.

С. з сырам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ску́рысты, -ая, -ае.

Які мае скуру або з паверхняй, падобнай на скуру.

Скурыстае лісце.

Скурыстая перапонка.

Скурыстая чарапаха (з целам, пакрытым скурай).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раве́снік, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек аднолькавага ўзросту з кім-н.

Мы з ім равеснікі.

|| ж. раве́сніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разгарадзі́цца, -раджу́ся, -ро́дзішся, -ро́дзіцца; зак., з кім.

Аддзяліцца адзін ад аднаго агароджай, перагародкай.

Р. з суседзямі парканам.

|| незак. разгаро́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раззнаёміць, -млю, -міш, -міць; зак., каго (разм.).

1. Прывесці да зрыву знаёмства з кім-н.

Р. сяброў.

2. Перазнаёміць з усімі, многімі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

халадзе́ц, -дцу́, м.

Страва з загуслага пры ахаладжэнні мяснога або рыбнага адвару з дробнымі кавалачкамі мяса або рыбы.

|| прым. халадцо́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цыя́н, -у, м.

Бясколерны ядавіты газ з рэзкім горкім пахам, злучэнне вугляроду з азотам.

|| прым. цыя́навы, -ая, -ае і цыя́ністы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шурпа́ты, -ая, -ае.

1. Нягладкі, з невялікімі няроўнасцямі.

Шурпатыя дошкі.

2. перан. Недапрацаваны, з хібамі, недахопамі.

Ш. стыль.

|| наз. шурпа́тасць, -і, ж.