кіравальнае прасторавае перамяшчэнне (паводле пэўнага закону) светлавога пучка, пучка электронаў, напрамку максімуму выпрамянення (прыёму) антэны і інш., пры якім паслядоўна «праглядаецца» зададзеная зона прасторы ці паверхні назіранага аб’екта.
Ажыццяўляецца мех. (напр., вуглавым перамяшчэннем выпрамяняльнай сістэмы) ці немех. метадамі — эл. кіраваннем элементамі выпрамяняльніка ці ўласцівасцямі асяроддзя, дзе распаўсюджваецца прамень (пучок). С. пучка зараджаных часціц выконваецца ўздзеяннем на яго пераменным эл. або магн. полем. С. плоскіх відарысаў (тэксту, чарцяжоў, рысункаў і інш.) выконваецца з дапамогай сканера. Выкарыстоўваецца ў электронна-прамянёвых прыладах, растравых мікраскопах, сістэмах аптычнай апрацоўкі інфармацыі, радыёлакацыі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКО́КАЎ Павел Іванавіч (н. 16.8.1940, г. Табольск Цюменскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне інфарматыкі і камп’ютэрнай графікі. Канд.тэхн.н. (1967), праф. (1996). Скончыў БПІ (1962). З 1966 у Віцебскім тэхнал. ун-це (у 1973—81 прарэктар, з 1978 заг. кафедры). Навук. працы па стварэнні алгарытмаў і праграмна-матэм. забеспячэння для апрацоўкі інфармацыі аб прасторавых і плоскіх аб’ектах і праектавання колеравых вырашэнняў адна і шматслойных вырабаў ткацкай вытв-сці (дэсінатарскія комплексы). Аўтар навуч. дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.:
Машинная графика. Автокад. Витебск, 1998;
Сборник заданий по машинной графике. Витебск, 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАПАГРА́ФІЯ ВАЕ́ННАЯ,
галіна тапаграфіі, якая выкарыстоўваецца ў ваен. справе для атрымання інфармацыі аб мясцовасці ў інтарэсах баявой дзейнасці войск. Уключае: распрацоўку тэорыі і практыкі тапографа-геадэзічнага забеспячэння баявых дзеянняў, у т. л. арганізацыі і методыкі тапагр. падрыхтоўкі войск: вывучэнне тапагр. карт, аэраздымкаў і інш. дакументаў пра мясцовасць і іх выкарыстанне для кіравання войскамі; распрацоўку спосабаў і сродкаў разведкі мясцовасці, арыентавання і вымярэнняў пры падрыхтоўцы да баявых дзеянняў; складанне баявых графічных дакументаў і інш. Т.в. грунтуецца на дасягненнях геадэзіі, картаграфіі і асновах ваен. навукі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЫШ (Frisch) Карл фон (20.11.1886, Вена — 12.6.1982),
нямецкі вучоны ў галіне фізіялогіі і эталогіі. Замежны чл. Лонданскага каралеўскага т-ва. Скончыў Венскі ун-т (1910). З 1919 і з 1925 у Заал. ін-це г. Мюнхен, з 1921 у Ростакскім, з 1923 у Брэслаўскім ун-тах (цяпер г. Вроцлаў, Польшча). З 1950 праф. Мюнхенскага ун-та. Навук. працы па вывучэнні органаў пачуццяў рыб і насякомых, інстынктыўных паводзінах жывёл. Расшыфраваў механізм перадачы інфармацыі пчоламі («ганцы пчол»). Прэмія ЮНЕСКА 1959. Нобелеўская прэмія 1973 (з К.Лорэнцам і Н.Тынбергенам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЕ́РШЫ (Heishey) Алфрэд Дэй (4.12.1908, г. Авоса, ЗША — 1997),
амерыканскі вучоны ў галіне генетыкі і вірусалогіі. Чл.Нац.АН ЗША (1958), чл.Амер. акадэміі мастацтваў і навук. Скончыў Мічыганскі ун-т (1930). Д-р філасофіі (1934). З 1934 у Вашынгтонскім ун-це, з 1950 у Ін-це Карнегі (з 1962 дырэктар). Навук. працы па вывучэнні механізмаў перадачы генет.інфармацыі ў фагаў. Даказаў магчымасць рэкамбінацыі ў бактэрыяфагаў і гал. ролю нуклеінавай к-ты ў віруснай інфекцыі. Нобелеўская прэмія 1969 (з М.Дэльбрукам і С.Лурыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭ́НЗАР (лац. censor ад censeo раблю вопіс, перапіс),
1) у Стараж. Рыме адзін з вышэйшых дзярж. саноўнікаў (магістратур). Ц. (былі 2) выбіралі на цэнтурыятных каміцыях на 5 гадоў. Яны сачылі за цэнзам, мараллю, складалі спісы сенатараў і коннікаў. Пасада Ц. з’явілася ў 443 да н.э. Яе займалі выключна патрыцыі, з 351 да н.э. права на Ц. дамагліся і плебеі. Пры Суле Ц. пазбаўлены сваіх правоў, з часоў Аўгуста іх паўнамоцтвы перайшлі да імператараў.
2) Службовая асоба, якая ажыццяўляе кантроль (цэнзуру) за друкам і сродкамі масавай інфармацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯКАВЕ́НКА Сяргей Яўгенавіч (н. 7.5.1958, Мінск),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (2000). Скончыў БДУ (1980). З 1980 у НДІ прыкладных фіз. праблем БДУ. Навук. працы па малекулярным рассейванні святла ў нематычных вадкіх крышталях. Распрацаваў метады даследавання міжмалекулярных узаемадзеянняў у вадкіх крышталях, тэхналогіі стварэння ўстройстваў адлюстравання інфармацыі з выкарыстаннем вадкакрышт. матэрыялаў.
Тв.:
Электрооптические эффекты для жидкокристаллических дисплеев (у сааўт.) // Выбр.навук. працы БДУ. Мн., 2001. Т. 4;
Индуцированное межмолекулярными взаимодействиями рассеяние света в растворах мезогенов (разам з А.А.Мінько) // Спектроскопия и люминесценция молекулярных систем. Мн., 2002.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРЛУСКО́НІ (Berlusconi) Сільвіо (н. 29.9.1936, г. Мілан, Італія),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Італіі, бізнесмен. Скончыў Міланскі ун-т. Набыў вял. капітал на аперацыях з нерухомасцю, потым заняўся бізнесам у сферы масавай інфармацыі. У 1974 стварыў сістэму кабельнага тэлебачання, у 1980 — першы прыватны тэлеканал у Італіі. Уладальнік футбольнага клуба «Інтэр». У 1994 стварыў і ўзначаліў паліт. партыю «Наперад, Італія», якая ў саюзе з інш. правымі партыямі перамагла на парламенцкіх выбарах 1994 і 2001. Прэм’ер-міністр Італіі ў 1994 і з 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Зве́дкі ’адведзіны’ (Нас.). Параўн. у Даля свѣдать ’праведаць’, укр.звіди, звідини ’разведка’, польск.zwiady ’адведзіны’, дыял. ’заручыны’, чэш.zvéd(y) ’разведка’, славац.zvedy ’тс’. У бел., рус., польск. значэнне візіту, у той час як іншыя прыклады хутчэй пра атрыманне інфармацыі. Як і адведкі, вячоркі (гл.), утворана ад дзеяслова зведваць з суф. ‑к‑і (параўн. зажынкі, дасеўкі, памінкі, Сцяцко, Афікс. наз., 48). Дзеясловы з ‑ведаць у значэнні ’нанесці візіт’ шырока вядомы ва ўсх.-слав. мовах (рус.проведать, наведать, укр.відвідати, звідати, навідати), таму няма падставы лічыць іх запазычанымі з польск. (гл. адведаць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
communication
[kə,mju:nɪˈkeɪʃən]
n.
1) перадава́ньне інфарма́цыі
2) зно́сіны pl., камуніка́цыя f.
3) ліст -а́m., ве́стка f.; паведамле́ньне n.
4)
а) шляхі́ зно́сінаў
б) палучэ́ньне n., прахо́д -у m. (з пако́ю ў пако́й)
•
- communications
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)