Разм.пагард. Пра тое, што выклікае агіду; нешта паганае, непрыемнае. Вера злуе на сябе і спехам мяркуе, ці яшчэ не позна выгнаць яе, гэтую кулацкую погань.Зарэцкі.— Кажуць, — дадавалі другія, — што гэта не павадыр яго быў, а паўстанец, які ішоў пана нашага забіць — шкада, што не забіў гэту погань...Чарот.Ведаеш чалавека, здаецца, як не трэба лепш, і раптам ён такім зробіцца, што ніколі не падумаў бы. Усё роўна, як у тых страшных казках, дзе злы чараўнік ператварае чалавека ў жабу ці яшчэ якую погань...Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спецыя́льна, прысл.
1.Прысл.да спецыяльны.
2. Паглыблена, прафесійна, як спецыяліст. Цётка спецыяльна вывучала .. народную творчасць.Клімковіч.[Маскаленка:] — Там ёсць людзі, якія займаюцца гэтым спецыяльна.Мележ.
3. Выключна, толькі. Пайшлі з Сілачоў... Шляхам, які ад звычайных адрозніш дарог, Што для іх спецыяльна пралёг.Куляшоў.Бацька і не падазраваў, якое месца зойме яго сын у жыцці, што як быццам бы спецыяльна для яго ладкавалася.Лупсякоў.
4. Знарок, з пэўнай мэтай. Відаць, скеміў [снайпер], што ў траншэі камандзір, і спецыяльна пільнаваў, калі ён падыме галаву.Сабаленка.Жыта пасеяна спецыяльна для падкормкі.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шкадава́нне, ‑я, н.
1. Пачуццё смутку аб чым‑н. (страчаным, непапраўным і пад.), засмучэнне з прычыны чаго‑н. непажаданага. На .. твары.. [Аксінні] ціхі шчаслівы спакой, а ў светлых, даўно палінялых вачах — туга і шкадаванне.Ракітны.
2. Спагада, спачуванне да каго‑н. Васіль на міг якбы прачнуўся, зірнуў на маці пяшчотна, са шкадаваннем — як яна тут адна са старым ды малым упраўляцца будзе!Мележ.Раптам каментатар з нейкім жалем, з нейкім унутраным шкадаваннем паведаміў, што над стадыёнам пайшоў заліўны дождж.Сабаленка.[Марыя Хведараўна] пранікаецца да .. [хлопчыка] нейкай незвычайнай любасцю і шкадаваннем.Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
like3[laɪk]v.
1. падаба́цца, любі́ць;
What music do you like best? Якая музыка вам падабаецца найбольш?;
like doing smth./like to do smth. любі́ць;
I like swimming/playing tennis. Я люблю плаваць/гуляць у тэніс;
I like people to tell the truth. Я люблю, калі (людзі) гавораць праўду.
2. хаце́ць, жада́ць;
would like хаце́-лася б;
He would like to come. Ён хацеў бы прыйсці;
Would you like a drink? Жадаеце выпіць (чаго-н.)?;
whether you like it or not хо́чаш не хо́чаш, во́ляй-няво́ляй;
as you likeяк хо́чаце, як вам пажада́на
♦
if you likeinfml калі́ жада́еце;
I like that!iron. гэ́та мне падаба́ецца!
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Qui capit uxorem, litem capit atque dolorem
Хто бярэ сабе жонку, той набывае сварку і гора.
Кто берёт себе жену, тот приобретает ссору и горе.
бел. Страчаліся ‒ цалаваліся, а як у адну хату сышліся ‒ за чубы ўзяліся. Не меў Саўка клопату, дык жонку ўзяў. Ажаніўся ‒ і як за хмару закаціўся.
рус. «Что весел?» ‒ «Да женюсь». ‒ «А что головушку повесил?» ‒ «Да женился». Взял жену, забудь тишину. Жениться легко, ужиться трудно. Женихом весел, а мужем нос повесил. Жениться ‒ не всё веселиться. Женишься раз ‒ а плачешься век. Жениться ‒ не напасть, да как бы, женившись, не пропасть.
фр. Qui femme a guerre a (У кого жена, у того и война).
англ. All are good lasses, but where bad wives come from? (Все девицы хороши, откуда берутся плохие жёны?).
нем. Ehestand, Wehestand (Супружество ‒ состояние боли).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
like
I[laɪk]1.
adj.
1) падо́бны
in a like manner — падо́бным спо́сабам
2) адно́лькавы
like sum — адно́лькавая су́ма
2.
prep.
як; падо́бны да
She is like her sister — Яна́ падо́бная да свае́ сястры́
She can sing like a bird — Яна́ пяе́, як пту́шка
it looks like rain — Падо́бна на то́е, што бу́дзе до́ждж
I feel like working — Я ма́ю ахво́ту працава́ць
3.
adv.
падо́бна, так
Do not talk like that — Не гавары́ так
4.
n.
1) ро́ўны -га m., раўня́m. & f.
2) не́шта падо́бнае
5.
conj.
як бы́ццам, якбы, ні́бы
He acted like he was afraid — Ён паступа́ў, ні́бы баючы́ся
•
- and the like
- like crazy
- nothing like
- something like
II[laɪk]1.
v.t.
1) любі́ць, упадаба́ць
I like dancing — Я люблю́ танцава́ць
She likes him but does not love him — Ён ёй падаба́ецца, але яна́ яго́ не каха́е
2) жада́ць
I should like more time — Я хаце́ў бы мець больш ча́су
2.
v.i.
любі́ць; хаце́ць
Boys like to play — Хлапцы́ лю́бяць гуля́ць
Come whenever you like — Прыдзі́ калі хо́чаш
•
- likes
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Grave tormentum fames
Голад ‒ цяжкая мука.
Голод ‒ тяжёлая мука.
бел. Голад астрэй мечы. Голад лжэць і крадзець. Голад не дзядзіна, з’ясі і крадзенае. Няма горшай балесці, як хочацца есці.
рус. Голод ‒ сварливая кума: грызёт, пока не доймёт. Голод ‒ не сосед: пить-есть просит. Голод ‒ не сосед: от него не уйдёшь. Голод ‒ не угар: от него не переможешься. Брюхо болит, на краюху глядит. Пригонит нужда к поганой луже. Голодный откусил бы и от камня.
фр. Les affres de la faim (Муки голода).
англ. Hunger breaks stone walls (Голод пробивает каменные стены).
нем. Der Hunger ist niemandes Freund (Голод никому не друг).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
ШАСНА́ЦЦАТЫ З’ЕЗД КП(б)Б.
Адбыўся 10—19.6.1937 у Мінску ў разгар рэпрэсій палітычных. Прысутнічала 698 дэлегатаў з рашаючым і 148 з дарадчым голасам ад 47 000 чл. і канд. у чл. партыі [разам з вайсковымі арг-цыямі; 33 578 чл. і канд. у чл.КП(б)Б]. Парадак дня: справаздачныя даклады ЦККП(б)Б (В.Ф.Шаранговіч), Рэвіз. камісіі КП(б)Б (Р.С.Кудзельскі); выбары ЦККП(б)Б, Рэвіз. камісіі КП(б)Б. З’езд падвёў вынікі развіцця нар. гаспадаркі рэспублікі за час пасля Пятнаццатага з’езда КП(б)Б. Было адзначана, што аб’ём валавой прадукцыі ўдвая перавысіў узровень 1932; удзельная вага ў ёй прамысл. прадукцыі дасягнула 73%. У калгасы аб’ядналася 87,1% сял. гаспадарак, якія засявалі 94,1% ворнай зямлі. З’езд вызначыў мерапрыемствы па далейшым развіцці нар. гаспадаркі, асабліва энергетыкі, умацаванні калгасаў, павышэнні ўзроўню гасп. і паліт. работы, даў даручэнні па распрацоўцы паказчыкаў 3-га пяцігадовага плана. Аднагалосна са спісу дэлегатаў быў выключаны і арыштаваны як «вораг народа» б. Старшыня СНКБССР М.М.Галадзед. Некалькі дэлегатаў, якія працавалі разам з ім, таксама арыштаваны ў ходзе з’езда. Не вытрымаўшы неабгрунтаваных абвінавачанняў у быццам бы дачыненні да «варожай дзейнасці ў Беларусі», дэлегат з’езда Старшыня ЦВКБССР і чл. Бюро ЦККП(б)Б А.Р.Чарвякоў 16 чэрв. ў час перапынку застрэліўся ў сваім кабінеце. З’езд выбраў ЦККП(б)Б з 64 чл. і 21 канд., Рэвіз. камісію КП(б)Б з 7 чл. У Бюро ЦККП(б)Б, выбранае на арганізац. пленуме, увайшло 11 чл. і 7 канд., якія ў хуткім часе, акрамя аднаго кандыдата, былі арыштаваны і прыгавораны да вышэйшай меры пакарання; на пач. 1938 былі арыштаваны і прыгавораны да вышэйшай меры пакарання 34 з 64 чл. і 8 з 21 канд. у чл.ЦККП(б)Б.
Літ.:
Шаранговіч В.Ф. Справаздача Цэнтральнага Камітэта КП(б) Беларусі XVI з’езду КП(б)Б // Бальшавік Беларусі. 1937. № 6;
Коммунистическая партия Белоруссии в резолюциях и решениях съездов и пленумов ЦК. Т 3. 1933—1945. Мн., 1985;
Платонаў Р. Палітыкі. Ідэі. Лёсы: Грамадзян. пазіцыі ва ўмовах нарастання ідэолага-паліт. дыктату ў Беларусі 20—30-х гг.Мн., 1996.
Бягом дасягнуць якога‑н. месца; прыбегчы. Пакуль Лабановіч дабег да станцыі, яго парадкам пакрапіў дождж.Колас.Кравец дабег да суседняй вёскі і там астаўся начаваць.Чорны.//перан. Хутка рухаючыся, дасягнуць чаго‑н., данесціся (пра хвалі, гукі і пад.). [Вада] шырокаю стужкаю, хвалюючыся, бяжыць па нізкіх лагчынах, якбы хоча хутчэй дабегчы ў нейкі далёкі-далёкі край.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адгаво́р, ‑у, м.
1.звычайнамн. (адгаво́ры, ‑аў). Угаворы, парада не рабіць чаго‑н. [Міша:] — Пасылалі б мяне туды [на будоўлю], дык я ні адной хвіліны не раздумваў бы і ніякіх адгавораў не слухаў.Хадкевіч.
2. Словы, з дапамогай якіх адмаўляюцца што‑н. сказаць або зрабіць; адгаворка. Успамінаюцца словы: «Было і страшна, было і весела..» Гэта, Арцём, гучала ў цябе.. ну, проста як адгавор.Брыль.// Словы для апраўдання. На ўсе прычыны адгаворы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)