прыкархну́ць, ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Разм. Заснуць на кароткі час; задрамаць. Вялікая слабасць, стома разлівалася па ўсяму целу — от бы сесці пад куст.. прыкархнуць на хваёвым вецці. Лынькоў. [Амеля:] — Пакуль бабы раніцай папрыходзяць лён церці, то прыкархнеш у цяпле гадзіну каторую. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпну́ць, ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

Тое, што і прыпяць. Колькі дзён мінула пасля гэтага, гляджу, прыгнаў Сенька аднекуль новенькую лодку і прыпнуў у загоне супроць сваёй хаты. Краўчанка. — Чакай, Рыгор, я адвяду .. каня і прыпну яго на момант. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ста́расціха, ‑і, ДМ ‑цісе, ж.

Разм. Жонка старасты (у 1 знач.). [Матушка:] — Хто ж ваша мілая? Ну, скажыце? — Старасціха Алена, — прамовіў Лабановіч. Колас. [Ганна] ніяк не магла асвойтацца з тым, што яна старасціха, што і яна мае нібы нейкае дачыненне да нямецкага начальства. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

халадні́к, у, м.

Халодная страва з бацвіння, шчаўя, агуркоў, цыбулі, запраўленая смятанай і пакрышаным яйцом. З кухні чуваць быў прыглушаны басок: — Ну, Алена Паўлаўна, якія прэтэнзіі?.. Вы ведаеце, чым халаднік запраўлены? Смятана — першы гатунак, яйцы, цыбуля зялёная, кроп — халаднік, хоць выпі... Сапрыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замкну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -нёны іу́ты; зак.

1. што. Зачыніць на замок, на ключ.

З. дзверы.

З. хату.

2. каго-што. Памясціць куды-н., зачыніўшы на замок.

З. ката ў каморы.

З. паперы ў скрынку.

3. што. Злучыць канцы, крайнія часткі чаго-н.

З. электрычны ланцуг.

З. кола акружэння.

|| незак. замыка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| прым. замыка́льны, -ая, -ае (да 3 знач.; спец.).

Замыкальныя мускулы (у малюска).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пхаць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак. (разм.).

1. каго-што. Дакранацца рэзкім рухам, кароткім ударам, рухам ад сябе, штурхаць.

П. у грудзі.

П. суседа локцем.

П. тачку.

2. каго-што. Паспешліва або з цяжкасцю запіхваць.

П. рэчы ў чамадан.

3. каму што. Прымушаць есці, піць многа ці супраць жадання.

П. ежу дзіцяці.

|| аднакр. пхнуць, -ну, -неш, -не; -нём, -няце́, -нуць; -ні́ (да 1 і 2 знач.).

|| наз. пха́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

су́нуць¹, -ну, -неш, -не; сунь; су́нуты; зак.

1. каго-што. Усунуць, укласці ўсярэдзіну чаго-н., пад што-н., пакласці куды-н. спехам.

С. палена ў агонь.

С. ногі ў валёнкі.

2. Даць што-н. спяшаючыся, нядбайна, неахайна.

С. граблі ў рукі.

3. перан., каго-што і без дап.

4. што і без дап. Груба ўдарыць, стукнуць (разм.).

С. нажом у бок.

5. што і без дап. Паказаць што-н. са злосцю, з незадавальненнем; тыцнуць.

С. пропуск вахцёру.

Сунуць у лапу — даць хабар.

|| незак. со́ваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загра́знуць, ну, ‑неш, ‑не; пр. загра́з, ‑ла; зак.

Засесці, завязнуць у чым‑н. топкім, гразкім. Некалькі танкаў пры падыходзе да вышыні загразлі ў балоце. Мележ. Ногі бусла, калі ён сеў, загразлі па самае пер’е. Дуброўскі. // перан. Трапіўшы ў якое‑н. непрыемнае, цяжкае становішча, не знайсці сіл выбрацца з яго. Загразнуць у даўгах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слупня́к, у, м.

Вострая інфекцыйная хвароба, якая прыводзіць да сутаргі мышцаў. — А ты ведаеш, што ў зямлі могуць быць мікробы слупняку, — закрычала Клава, хуценька дастаючы з сумкі ёд і бінт. Рунец. / у перан. ужыв. На Саньку напаў слупняк. Я таксама лыпаю вачамі.. — Ну добра, — схамянуўся нарэшце мой прыяцель і грозна бліснуў вачамі. Сяркоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узво́д 1, ‑а, М ‑дзе, м.

Невялікае вайсковай падраздзяленне (у пяхоце, артылерыі і пад.). Стралковы ўзвод. Кулямёты ўзвод. □ Начамі з пушчы за Нёман выязджалі разведчыкі, выходзілі ўзводы, падчас цэлы атрад ні брыгада. Брыль.

узво́д 2, ‑а і ‑у, М ‑дзе, м.

1. у. Дзеянне паводле дзеясл. узводзіць — узвесці (у 1, 2 знач.); узвядзенне.

2. ‑а. Спец. Частка затвора або замка агнястрэльнай зброі, якая стрымлівае ўдарны механізм перад баявой гатоўнасцю. Прыціснуўшыся да сцяны. Бывалы трымаў пісталет на ўзводзе. Новікаў. Ну, час ісці ўжо... Годзе. Пайшлі!.. Курок на ўзводзе. Па праву канваіра Узвёў Аніс курок. Куляшоў.

•••

На ўзводзе — а) у стане ап’янення; у стане ўзбуджэння. Марцін жа перад тым наведаўся к суседу, Там выпіў як належыць, закусіў. Ну і на ўзводзе быў, вядома. Корбан; б) напагатове. Трымаць пісталет на ўзводзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)