юпі́тэр

(лац. Juppiter = імя вярхоўнага бога ў старажытнарымскай міфалогіі)

магутны электрычны асвятляльны прыбор, які выкарыстоўваецца пры кіназдымках.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

сірэ́на, -ы, мн. -ы, -рэ́н, ж.

1. У грэчаскай міфалогіі: марская істота ў выглядзе жанчыны з хвастом рыбы, якая сваім мілагучным спевам заваблівала маракоў у гібельныя месцы.

2. мн. Атрад водных млекакормячых, якія жывуць у цёплых морах і рэках.

3. Прыбор для атрымання гукаў рознай вышыні (спец.).

4. Прыстасаванне для падачы рэзкіх, моцных гукавых сігналаў, а таксама гукі, якія падаюцца такім прыстасаваннем.

Раптам завыла с. аўтамашыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

камі́н, ‑а, м.

1. Пакаёвая печ малой цеплаёмкасці з адкрытай шырокай топкай пры падлозе. Граф узяў жалезны кіёчак і біў вуг[о]лле ў каміне. Гарэцкі. У замку ціш, і языкаты агонь коміна ліжа дровы. Вялюгін.

2. Электрычны або газавы прыбор для абагрэву пакоя.

[Ад грэч. kaminos — печ.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

квадра́нт, ‑а, М ‑нце, м.

1. У матэматыцы — чацвёртая частка круга.

2. Любая з чатырох абласцей (вуглоў), на якія плоскасць дзеліцца дзвюма ўзаемна перпендыкулярнымі прамымі.

3. Старадаўні вугламерны астранамічны прыбор, які служыў для вызначэння вышыні нябесных цел.

4. Прылада для наводкі гармат.

[Ад лац. quadrans, quadrantis — чвэрць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нахму́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Сурова наморшчыць (твар, лоб), насупіць (бровы). Дзяніс Давыдавіч акінуў вачыма сцяну і хутка падняўся на рыштаванні, дастаў вымяральны прыбор, як бы праверыў сябе, і нахмурыў бровы. Гурскі. [Дзед Талаш] сядзеў пануры, нахмурыўшы свой маршчыністы лоб, і думаў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акумуля́тар

(лац. accumulator = збіральнік)

прыбор для назапашвання энергіі з мэтай далейшага як выкарыстання (напр. электрычны а., гідраўлічны а.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

дыяфанаско́п

(ад гр. diaphanes = празрысты + -скоп)

1) прыбор для дыяфанаскапіі;

2) прыбор для вызначэння мучністасці зерня.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фосфараско́п

[ад фосфар(эсцэнцыя) + -скоп]

прыбор для назірання фасфарэсцэнцыі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Лаг 1 ’жэрдка, якую прыстаўляюць да воза і коцяць па ёй дрэвы’ (Жд. 2) < прасл. lagъ < lagati ’класці’, якое з’яўляецца ітэратыўным дзеясловам да łožiti ’класці’ (Бернекер, 683).

Лаг 2 ’прыбор для вымярэння хуткасці руху судна або пройдзенай ім адлегласці’ (ТСБМ) < з гал. log ’тс’ праз рускую мову (гл. Фасмер, 2, 445).

Лаг 3 ’борт судна’ (ТСБМ) < рус. лаг ’рад гармат на адным борце карабля’ < гал. laag ’тс’ (Матцэнаўэр, Cizí sl., 235) ці з ням. Lage ’сукупнасць гармат на адным борце судна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

starter [ˈstɑ:tə] n.

1. sport ста́ртар; удзе́льнік (спаборніцтва)

2. дыспе́тчар; памо́чнік рэжысёра

3. tech. пускавы́ прыбо́р, ста́ртар

4. пе́ршая стра́ва;

What would you like as a starter? Што б ты хацела на першае?

♦

for starters infml перш-на́перш, для пача́тку

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)