КРУЧО́К (Рыгор Раманавіч) (2.10.1918, в. Навасёлкі Барысаўскага р-на Мінскай вобл. —4.3.1987),
бел. вучоны ў галіне гісторыі медыцыны і сацыяльнай гігіены. Д-рмед.н. (1965), праф. (1967).
Скончыў Мінскі мед.ін-т (1940). У 1954—73 у Мінскім мед. ін-це, з 1983 у Гродзенскім мед. ін-це (да 1985 заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях гісторыі медыцыны і аховы здароўя на Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АХО́ВА ЗДАРО́ЎЯ,
сістэма дзярж. і грамадскіх мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне здароўя кожнага грамадзяніна і насельніцтва ў цэлым. Арыентуецца на забеспячэнне належнага стану асяроддзя, у якім жыве чалавек, стварэнне спрыяльных умоў працы, быту і адпачынку для яго актыўнага даўгалецця, своечасовае аказанне паўнацэннай мед. дапамогі хворым, папярэджанне ўзнікнення і пашырэння хвароб сярод насельніцтва. Аб’ядноўвае меры заканад., паліт., сац.-эканам., культ.-асветнага, навук., мед., сан.-гігіенічнага, прафілакт.-нарматыўнага, кадравага і інш. характару. Робіць уплыў на сац. і эканам. дабрабыт насельніцтва, на вынікі вытв. дзейнасці, дэмаграфічную сітуацыю і якасць народанасельніцтва. Узровень развіцця аховы здароўя залежыць ад сац.-эканам. працэсаў у грамадстве, яго дзярж. будовы і палітыкі.
Сістэма аховы здароўя ў эканам. развітых краінах уключае 3 асн. блокі: дзярж.мед. забеспячэнне, кантроль і дапамога; грамадскія формы забеспячэння аховы здароўя; мед. страхаванне. Адпаведна фарміруюцца і крыніцы фінансавання аховы здароўя: з дзярж. бюджэту, адлічэнняў ад даходаў прадпрымальнікаў, страхавых узносаў насельніцтва, дабрачынных ахвяраванняў. Арганізацыйную структуру аховы здароўя складаюць службы: кіравання, падрыхтоўкі кадраў (гл.Медыцынская адукацыя) і навук. забеспячэння (гл.Медыцына), аказання лячэбна-прафілакт. дапамогі насельніцтву, сан.-эпідэміял. абслугоўвання, фармацэўтычнай вытв-сці і забеспячэння насельніцтва лек. прэпаратамі, прафілакт. і дапаможнымі вырабамі мед. прызначэння (гл.Аптэка), буд-ва і аснашчэння мед. устаноў матэрыяламі, абсталяваннем, тэхн. сродкамі і інш.
На Беларусі заканад. базу аховы здароўя складаюць палажэнні Канстытуцыі і законы (гл.Заканадаўства аб ахове здароўя). Асн. прынцыпы дзярж. палітыкі ў дачыненні да аховы здароўя: даступнасць кваліфікаванай мед. дапамогі і фармацэўтычнага забеспячэння насельніцтва; прафілактычная накіраванасць; прыярытэтнае і льготнае мед. абслугоўванне і лекавае забеспячэнне дзяцей, маці інвалідаў, сац. маламаёмных грамадзян; падкантрольнасць дзейнасці ўсіх мед. работнікаў і ўстаноў органам аховы здароўя; адказнасць, эканам. зацікаўленасць і роўныя магчымасці ў забеспячэнні належнага стану здароўя грамадзян; удзел грамадскасці і кожнага грамадзяніна ў ахове здароўя. Да функцый аховы здароўя адносяцца таксама: аказанне хуткай медыцынскай дапамогі і неадкладнай медыцынскай дапамогі, мед.-сан. абслугоўванне і рэабілітацыя сацыяльна небяспечных хворых, донарства і трансплантацыя органаў і тканак, санітарна-курортнае лячэнне санаторна-курортнае лячэнне, мед. экспертыза, кансультаванне і інш. На пач. 1994 на Беларусі 5,8 тыс. амбулаторна-паліклінічных устаноў, больш за 200 станцый хуткай і неадкладнай мед. дапамогі, каля 840 бальнічных устаноў, больш за 230 зубапратэзных майстэрняў, 4 мед. ін-ты, 18 мед. вучылішчаў, ін-т удасканалення ўрачоў, ін-т павышэння кваліфікацыі фармацэўтычных і мед. работнікаў сярэдняга звяна, каля 150 цэнтраў гігіены і эпідэміялогіі, 1200 аптэк, 60 санаторыяў, больш за 40 тыс. урачоў і каля 110 тыс.мед. работнікаў сярэдняга звяна. Асобны кірунак у ахове здароўя — Ахова здароўя дзяцей і падлеткаў.
Э.А.Вальчук.
Да арт.Ахова здароўя. Санаторый «Радон» (Дзятлаўскі раён Гродзенскай вобл.).Да арт.Ахова здароўя. У лячэбных установах г. Мінска.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНГЕ́ЙМ (Аляксандр Яўхімавіч) (1892, Мінск — 4.3.1959),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1934), праф. (1935). Скончыў Парыжскі ун-т (1914). З 1922 у БДУ (мед.ф-т), з 1934 заг. кафедры Мінскага мед. ін-та. У 1941—55 у Душанбінскім і Чарнавіцкім мед. ін-тах.
Навук. працы па пытаннях хірургіі дзіцячага ўзросту, артрытах, лячэнні параненых і інш.
Тв.:
Дзіцячая хірургія. Мн., 1933;
Патогенез, клиника и лечение послеродового лактационного мастита. Мн., 1936.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІЗАЎЦО́ВА (Людміла Арсеньеўна) (н. 25.6.1943, г. Кіраў, Расія),
вучоны ў галіне мед. радыялогіі. Д-рмед.н. (1992), праф. (1998). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1967). У 1977—94 у Бел.НДІ кардыялогіі (з 1990 заг. лабараторыі). З 1996 у Маскве. Навук. працы па рэнтгеналагічных даследаваннях у кардыялогіі і кардыяхірургіі, мед. радыялогіі, масавых абследаваннях насельніцтва, якое пацярпела ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Тв.:
Неинвазивные рентгенологические исследования // Инструментальные методы исследования в кардиологии. Мн., 1994.