возера ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Страча, за 22 км на ПдЗ ад г. Паставы. Пл. 9,56 км², даўж. 4,2 км, найб.шыр. 3,4 км, найб.глыб. 5,3 м, даўж. берагавой лініі 13 км. Пл. вадазбору 94,2 км². Схілы катлавінывыш. да 6 м, парослыя хмызняком, на ПнУ пад лесам. Берагі нізкія, пясчаныя, на З тарфяністыя і сплавінныя. Дно плоскае, выслана сапрапелем, уздоўж усх. берага да глыб. 2 м пясчанае. Шырыня паласы надводнай расліннасці да 150 м, харавыя водарасці ўкрываюць дно да глыб. 3,5 м. Упадаюць 5 ручаёў. Злучана пратокай з воз. М. Швакшты. На паўд.-зах. беразе паляўніча-рыбалоўная база.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́БРА,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Абабіца, за 17 км на ПнУ ад г. Браслаў. Пл. 1,06 км², даўж. 2,2 км, найб.шыр. 710 м, найб.глыб. 2,9 м, даўж. берагавой лініі больш за 6 км. Пл. вадазбору 19,3 км². Схілы катлавінывыш. да 3 м, пад лугам. Уздоўж паўн.-ўсх. берага парослая хваёвым лесам пясчаная озавая града выш. да 9 м. Берагі нізкія, у залівах забалочаныя, тарфяністыя. 2 астравы агульнай пл. 0,7 га. Мелкаводдзе да глыб. 1 м (акрамя заліваў) пясчанае. Надводная расліннасць утварае паласу шыр. да 25 м, залівы зараслі. Злучана пратокай з воз. Берца, на Пд сцёк па пратоцы ў воз. Абаб’е.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛУБЕ́ЛЬКА,
возера ў Мядзельскім р-не Мінскай вобл., у бас.р. Страча, за 35 км на ПнЗ ад г. Мядзел, у межах ландшафтнага заказніка Блакітныя азёры. Пл. 0,09 км², даўж. 520 м, найб.шыр. 350 м, найб.глыб. 17 м., даўж. берагавой лініі каля 1,7 км. Пл. вадазбору 0,41 км². Схілы катлавінывыш. 10—20 м, на У да 35 м, пясчаныя і супясчаныя, параслі лесам. Берагі нізкія, забалочаныя, пад хмызняком, на У і ПнЗ зліваюцца са схіламі. У цэнтры возера востраў пл. 0,1 га. Дно сапрапелістае. Вызначаецца высокай празрыстасцю вады, маляўнічым наваколлем. У возеры расце меч-трава (занесена ў Чырв. кнігу Рэспублікі Беларусь). Упадае ручай з воз. Ячмянец, выцякае ручай у воз. Глубля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗВОНЬ, Званское возера,
ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ушача, за 12 км на Пд ад г.п. Ушачы. Пл. 1,46 км², даўж. 2,1 км, найб.шыр. 1,1 км, найб.глыб. 17,9 м, даўж. берагавой лініі 7 км. Пл. вадазбору 17,4 км². Схілы катлавінывыш. да 9 м (на ПнУ да 25 м), пераважна разараныя, на Пд і З парослыя лесам. Берагі нізкія, пясчаныя і пясчана-галечныя, часткова пад хмызняком. Дно да глыб. 3,5—4 м пясчанае, ніжэй глеістае. З астравы агульнай пл. 4,2 га. На Пд упадае р. Зуйніца, на Пн выцякае ручай у воз. Вялікая Існа. Адзначаны пасяленні баброў. Уваходзіць у зону адпачынку курорта Ушачы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТО́ЎСКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Тураўлянка, за 27 км на ПнУ ад г. Лепель. Пл. 0,56 км², даўж. 1,2 км, найб.шыр. 660 м, найб.глыб. 22,9 м, даўж. берагавой лініі каля 3,4 км. Пл. вадазбору 59,6 км². Схілы катлавінывыш. 10—19 м (на Пн і У да 6 м), пераважна разараныя. Берагі выш. да 0,2 м, пясчаныя, па Пн і З зліваюцца са схіламі. Дно да глыб. 3—3,5 м (на Пд да 5,5—8 м) пясчанае і іліста-пясчанае, ніжэй — ілістае. Шыр. паласы падводнай расліннасці 20—25 м, на ПдУ да 75 м. На Пд упадае р. Дзіва, выцякае ручай у р. Лукомка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КНЯЖНО́.
Княжное возера, у Віцебскім р-не, у бас.р. Шэвінка, за 20 км на ПнЗ ад Віцебска. Пл. 0,66 км², даўж. 1,5 м, найб.шыр. 750 м, найб.глыб. 6,6 м, даўж. берагавой лініі больш за 4 км. Пл. вадазбору 53,2 км³. Схілы катлавіны на Пн і Увыш. да 15 м, на Пд і З—5—8 м, на Пд і Пн разараныя, астатнія пад хмызняком. Берагі зліваюцца са схіламі, участкамі на Пн узвышаюцца да 0,6 м, у залівах сплавінныя. Мелкаводдзе вузкае, пясчанае. У цэнтры 4 астравы агульнай пл. 1 га. Дно выслана ілам і сапрапелем. Зарастае да глыб. 2,5 м. Упадаюць 2 ручаі і р. Гаражанская, выцякае ручай у воз. Заронава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗНЕ́ЦКАЯ КАТЛАВІ́НА,
міжгорная катлавіна на ПдЗах. Сібіры, у Кемераўскай вобл. Расіі, паміж Кузнецкім Алатау на ПнУ, Салаірскім кражам на ПдЗ і Горнай Шорыяй на Пд. Пл. 70 тыс.км², даўж. 400 км, шыр. 120 км. Хвалістая алювіяльная раўніна, выш. 200—500 м расчлянёна густой сеткай далін рэк Том, Іня і інш. прытокаў р. Об; у цэнтры — горныя кражы (выш. да 740 м), складзеныя з базальтаў. У межах катлавіны — Кузнецкі вугальны басейн. Клімат кантынентальны. Сярэдняя т-растудз. каля -18 °C, ліп. 18—20 °C. Гадавая колькасць ападкаў 350—500 м. На ПнЗ разнатраўе — кавыльныя стэпы на вышчалачаных чарназёмах, бярозава-асінавыя колкі, на У — піхтава-асінавая тайга. Пашырана земляробства (пшаніца, авёс, жыта, бульба).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ДАСНА,
возера ў Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ладасна (выцякае з возера), за 18 км на ПнУ ад г. Лепель. Пл. 0,61 км², даўж. каля 2 км, найб.шыр. 470 м, найб.глыб. 13,7 м, даўж. берагавой лініі 4,7 км. Пл. вадазбору 41 км². Схілы катлавінывыш. 5—8 м, пад хмызняком, на З і ПнУ разараныя. Зона мелкаводдзя вузкая і стромкая, у канцавых ч. возера (на Пд і Пн) больш шырокая, выслана пяскамі. З глыб. 5—6 м дно выслана ілам. Шыр. паласы прыбярэжнай расліннасці да 10 м (на Пн і Пд да 60 м). Упадаюць 4 ручаі, у т. л. з азёр Кабак (на Пд) і Гарадзішча (на 3).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАПЛА́НДСКІ ЗАПАВЕ́ДНІК.
На Кольскім п-ве ў бас.воз. Імандра, у Мурманскай вобл., Расія. Засн. ў 1930 з мэтай аховы дзікага паўн. аленя, асяроддзя яго месцаў пражывання. Пл. больш за 278 тыс.га. Рэльеф гарысты. Схілы, цясніны, абрывы, азёрныя катлавіны, рэкі і горныя ручаі. Рэдкастволыя хваёвыя і яловыя лясы з прымессю бярозы. Горныя тундры. Месцамі забалочаныя ўчасткі. У флоры 530 відаў сасудзістых раслін, 184 імхоў, 106 лішайнікаў. Пераважаюць вечназялёныя расліны. Шмат ягаднага кустоўя, насякомаедных раслін (расянка, тлушчанка, плывунец). У фауне 30 відаў млекакормячых, у т. л.паўн. алень, лось, буры мядзведзь, ліс, куніца, вавёрка, заяц; 180 — птушак, у т. л. глушэц, цецярук, рабчык, белая і тундравая курапаткі, ястраб, сава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́СКАВІЧЫ,
возера ў Шумілінскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Сечна, за 5 км на Пд ад г.п. Шуміліна. Пл. 0,72 км², даўж. 2,8 км, найб.шыр. 750 м, найб.глыб. 30,7 м, даўж. берагавой лініі 8,2 км. Пл. вадазбору 6,2 км². Схілы катлавінывыш. 20—22 м (на Пн і З 14—15 м), параслі хмызняком, на Пн разараныя. У паўд.-ўсх.ч. 2 вузкія залівы. Берагі зліваюцца са схіламі, на З нізкія, забалочаныя. Найб. глыбакаводная паўн.ч. возера, у залівах глыб. не больш за 5—6 м. Дно выслана ілам, уздоўж берагоў пясчанае. На Пд упадаюць ручаі з воз. Разван і возера без назвы, на ПнЗ злучана пратокай з воз. Круглік.