засушы́ць, -ушу́, -у́шыш, -у́шыць; -у́шаны; зак., каго-што.

Зрабіць сухім, высушыць.

З. кляновы ліст.

З. даклад (перан.).

|| незак. засу́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каме́я, -і, мн. -і, -ме́й, ж.

Упрыгожанне з рэльефнай разьбой са слаістага разнаколернага каменя або ракавіны (у брошках, пярсцёнках).

Пярсцёнак з камеяй.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кардо́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).

1. Каробка з кардону.

2. Невялікі кавалак кардону.

Выразаць самалёцік з кардонкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

згіб, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Дугападобнае скрыўленне.

З. ракі.

2. Месца, па якім што-н. сагнута або згібаецца.

Лакцявы з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

здаро́жаны, -ая, -ае.

1. Стомлены, змучаны дарогай, у дарозе.

З. конь.

2. Які выражае стомленасць дарогай.

З. выгляд.

|| наз. здаро́жанасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

змярцві́ць, -ртвлю́, -рцві́ш, -рцві́ць; -рцві́м, змерцвіце́, -рцвя́ць; -ртвлёны; зак., што.

Зрабіць неадчувальным, безжыццёвым.

З. нерв.

З. тканку.

|| незак. змяртвля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

з’яда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго-што.

Тое, што і есці (у 1 і 3 знач.).

Хутка з. абед.

З. многа хлеба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абды́мкі, -аў.

Ахопліванне рукамі каго-н. як выказванне ласкі, замілавання і пад.

Сціснуць у абдымках.

Сустрэць з распасцёртымі абдымкаміз радасцю, прыветна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стапі́ць, стаплю́, сто́піш, сто́піць; сто́плены; зак., што.

Падаграваючы разам, змяшаць адно з другім.

С. воск з салам.

|| незак. сто́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стасава́цца, -су́юся, -су́ешся, -су́ецца; -су́йся; незак.

Быць, знаходзіцца ў адпаведнасці з кім-, чым-н.

Учынак не стасуецца з яго характарам і выхаваннем.