Зі́хаць ’абглядаць’ (жлоб., Жыв. сл.). Рус. цвяр. зёхать, зе́хать ’глядзець’. Суадносіцца, відаць, з ззяць, ’быць адкрытым’ (тут пра вочы), але магчыма і сувязь з ззяць 2 ’блішчаць, свяціць’. Пра элемент х гл. зяхаць. Параўн. яшчэ зяваць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Плясні́к (плесяік) ’плюшнік’ [відаць, Sparganium]’ (лун., Шатал.). Да плюшнік, плюха 2. Наяўнасць ‑с‑ сведчыць альбо пра ўплыў лексемы плоскі (у расліны плоскія доўгія лісты), альбо пра запазычанне з зах.-балт. дыялектаў, роднаснае літ. pliūšė ’трыснёг, Phragmites communis L.’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Кархі́ ’пра нездаровае кашлянне’ (Нар. лекс.). Гл. карх і.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Нашупы́рыцца ’наставіць пер’е (пра курэй)’ (Бяльк.). Гл. нашапу́рыцца, нашаперыцца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Крыў ’пра хадзьбу крываногага’ (Нар. лекс.). Да крывы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Прале́дві ’ледзь-ледзь’ (Нас.). Да пра- і ледва (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тпру́ма — пра ігру на гармоніку (мсцісл., Нар. лекс.). Гукаперайманне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ашчыкіта́ць ’абарваць, абшчыпаць’ (Федар.), ’абглыдаць, абкляваць (пра птушку)’ (Мал.), ошчокотаць (КСТ), таксама абшыкітаць (Федар.), рус. ощекотать («птицы ощекотали все ягоды»), ошакта́ть («куры весь веничик ошактали», пск.). Ад шчыка́ць ’рваць, шчыпаць, скубці (пра расліны)’ з экспрэсіўным нарашчэннем ‑іт‑ (‑от‑), параўн. шчыкітушка ’пра птушку, якая зрывае, шчыплючы’ (гл. Турская ў Федар., 7, 252), шчыкіта́ ’?’ (рыфмуецца з Мікіта ў нар. песні), адносна фанетыкі параўн. скрыгітаць і скрыгат.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
То́рскаць (то́рскыць) ’штурхаць’ (Юрч. Вытв.), сюды ж то́рснуць ’штурхнуць’ (Юрч.), то́рснуцца ’штурхануцца’ (Юрч. СНЛ), торсь — пра грубае штурханне (мсцісл., Нар. лекс.). Параўн. укр. то́рсати ’торгаць, рухаць, штурхаць, трэсці’, торсону́ти ’моцна штурхаць’, чэш. trsati ’дрыгаючыся, танцаваць’, ’дабываць рэзкія, кароткія гукі з музычных інструментаў’. Ад гукапераймальнага тор 3 з нарашчэннем ‑с‑, параўн. пялёх/пялёсь пра пялёсканне (мсцісл., Нар. лекс.), торк/торсь — пра штурханне (там жа) і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
збе́гчы, збягу́, збяжы́ш, збяжы́ць; збяжы́м, збежыце́, збягу́ць; збег, -гла; збяжы́; зак.
1. з чаго. Бягом спусціцца ўніз.
З. ўніз па лесвіцы.
2. Знікнуць тайком, уцячы.
З. з палону.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сцячы (пра вадкасць).
Вада збегла ў канаву.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Знікнуць, прапасці (пра ўсмешку, чырвань і пад.).
Усмешка збегла з твару.
5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пераліцца цераз край пры кіпенні.
Увесь накіп збег.
|| незак. збяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Сцежка збягае да ракі (перан.: спускаецца).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)