Павады́р ’той, хто водзіць каго-н.’ (ТСБМ, Нас., Гар., Касп., Шат., Янк. 2, Грыг., Мядз., Сцяшк.), паво́дыр (Бяльк.). Усходнеслав.: рус. пово́дырь, укр. пово́дарь, пово́дирь ’тс’. Ад povoditi < voditi (гл. вадзіць) з суф. ‑yrʼ; праславянская мадэль (SP, 2, 28).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клы́гаць1 ’марудна ісці, клыпаць’ (ТСБМ, Бір., Сцяшк., Жыв. сл., Нар. сл.), ’кульгаць’ (Шат.). Відаць, кантамінацыя клыпаць (гл.) і кульгаць (гл.). Семантычная тоеснасць гэтых дзеясловаў стварае спрыяльныя ўмовы для іх кантамінацыі.

Клы́гаць2 ’жаваць, есці’ (Нас.). Гл. клыкаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ачалаве́чыць ’ажаніць’ (Яўс.), ачалавечыцца ’ажаніцца, стаць мужам’ (Нас.), очоловічыты (палес., Цыхун, вусн. паведамл.). Гэта беларускае слова разам з чэш. мар. očlověčit, славац. učlověčiť з’яўляецца семантычнай інавацыяй, звязанай з арэалам чалавек ’муж’, цэнтр якога знаходзіцца на беларуска-ўкраінскай тэрыторыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бадзёры (БРС). Беларускае пераўтварэнне слав. bъdrь. Гэта форма пранікла і ва ўкр. мову (бадьо́рий). Гл. Булахоўскі, Питання, 165 (але Ляпуноў, НЗбЛен., III, 1–2, крыніцай укр. слова лічыць паўд.-рус. гаворкі). Параўн. яшчэ бел. бо́дзер ’храбры, бойкі’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ба́ер ’сажалка, ставок, рыбнік’ (Нас., Яшкін). Запазычанне з польск. дыял. bajor ’тс’ (таксама bajoro, bajura і да т. п.), паходжанне якога вельмі спрэчнае (або з ням. Weiher ’тс’, або з *banior да прасл. *banʼa, гл. Слаўскі, 1, 26).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Матану́ць (перан.) ’кінуць’ (даўг., в.-дзв., Сл. ПЗБ), ’махнуць’, ’выбегчы’ (Нар. Гом.). Рус. урал. мотану́ть ’хутка, раптоўна прабегчы, мільгануць’, смал. мотану́ться ’тс’. Да мата́ць (гл.). Суфікс ‑а‑ перад ‑nǫ‑ перадае раптоўнасць дзеяння. Сюды ж матані́на ’мітусня, беганіна’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мовіць ’гаварыць’, ’сказаць, вымавіць’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Растарг.; брасл., Сл. ПЗБ), ст.-бел. мовити ’валодаць мовай, размаўляць’, ’прасіць’, ’сведчыць’, ’судзіцца’ (з XV ст.). Аднак мовіць па́цяры ’маліцца’ (паст., швянч., Сл. ПЗБ) з польск. (od)mówić pacierz ’чытаць малітву’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Моладзь ’маладое пакаленне’, ’маладыя людзі’, ’маладосць’, моладдзю ’ў маладыя гады’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Яруш.). Укр. молодь ’моладзь’. Бел.-укр. ізалекса. На іншай слав. тэрыторыі семантыка адрозніваецца (параўн. Лучыц-Федарэц, Бел.-укр. ізал., 41). Прасл. moldь. Да малады́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Набольш ’найбольш, больш за ўсё’ (Нас., ТС), на́баля, набблі ’тс’ (Рам. 1, 4), ст.-бел. наболтай (XVI ст.). Паводле Карскага (1, 231), у апошнім слове можна бачыць пропуск и, але верагодней гэта форма з прэфіксам на-. Гл. наі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кошт ’выражаная ў грашах вартасць чаго-небудзь’ (ТСБМ, Нас., Шат., ТС, Сл. паўн.-зах., Яруш., Бяльк.). Ст.-бел. коштъ ’тс’ (з 1565 г.) (Булыка, Запазыч., 174). Запазычанне праз польск. koszt з с.-в.-ням. kost (Слаўскі, 2, 544).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)