павысыпа́цца¹, 1 і 2 ас. не ўжыв.; -а́ецца; зак.

Высыпацца адкуль-н. — пра ўсё, многае.

Павысыпалася зерне з каласоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

павысыпа́цца², 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.

Выспацца — пра ўсіх, многіх.

Дзеці ўжо павысыпаліся, гамоняць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

павысыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. што. Высыпаць усё, многае.

П. двары пяском.

П. пясок з чаравікаў.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выйсці, выбегчы ў мностве (разм.).

З вагонаў павысыпалі пасажыры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

павысыха́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́е; зак.

Высахнуць — пра ўсё, многае.

Сажалкі павысыхалі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

павысяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Высечы ўсё або вялікую колькасць чаго-н.

П. лясы.

П. надпісы на скалах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

павысяля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., каго-што.

Выселіць усіх, многіх або ўсё, многае.

П. даўжнікоў з кватэр.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

павыто́птваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Вытаптаць усё, многае або ў многіх месцах.

П. усю траву.

П. сцежкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

павытраса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Вытрасці ўсё, многае.

П. дарожкі.

П. рэчы з сумкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

павыхо́дзіць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -дзіць; -дзім, -дзіце, -дзяць; зак.

1. Выйсці адкуль-н., пакінуць межы чаго-н. — пра ўсіх, многіх.

Людзі павыходзілі з хат.

П. з акружэння.

2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Быць выдадзеным, надрукаваным — пра ўсё, многае.

3. Выйсці замуж — пра ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

павыціра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. каго-што. Выцерці ўсіх, многіх або ўсё, многае.

П. спацелыя твары.

2. што. Вышмуляць што-н. у многіх месцах.

П. локці.