рака ў Дзятлаўскім р-не Гродзенскай вобл., правы прыток р. Шчара (бас. Нёмана). Даўж. 35 км. Пл. вадазбору 226 км². Пачынаецца на зах. ускраіне Навагрудскага ўзвышша на У ад в. Явар, упадае ў Шчару вышэй р. Чарняўка на ПнЗ ад в. Вялікая Воля. Даліна трапецападобная, шыр. 500—800 м, месцамі 1,5 км. Пойма забалочаная, чаргуецца па берагах і двухбаковая, шыр. 50—150 м. Рэчышча на працягу 4,5 м вышэй в. Мельнікі каналізаванае. Каля в. Мядзвінавічы сажалка (пл. 0,09 км²).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЗНЯ́К (Мікалай Іванавіч) (н. 10.1.1945, г.п. Іўе Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне афтальмалогіі. Д-рмед.н. (1990). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1974), дзе і працаваў у 1979—91. З 1993 у Мед. цэнтры Мінскага трактарнага з-да (заг. аддзялення). Навук. працы па этыялогіі, патагенезе, лячэнні і прафілактыцы катаракты, глаўкомы, блізарукасці, дыстрафіі сятчаткі і захворванняў зрокавага нерва.
Тв.:
Поляризационные методы исследований в биологии и медицине. Мн., 1988 (у сааўт.);
Возрастная катаракта. Мн., 1997 (разам з Я.В.Баркоўскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛІТЫ́КА (Апанас Паўлавіч) (н. 5.2.1935, в. Бродак Крычаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1967). Працаваў на заводзе, у саўгасе, на шахце, у школе-інтэрнаце, на радыё, у крычаўскай райгазеце. Друкуецца з 1960. Піша сатыр. і гумарыст. творы. Першы зб. «І ў хвост і ў грыву» (1976, з Э.Калядэнкам, З.Шостакам, М.Коўзкім). Аўтар кн. «Маўчанне навыперадкі» (1980), «Свой хлопец» (1985), «Праверка» (1990). Апавяданні і аповесці П. адметныя грунтоўным веданнем жыцця, цёплым гумарам, вострай сац. накіраванасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛО́ВІЦА,
рака ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., левы прыток р. Галбіца (бас.р.Зах. Дзвіна). Даўж. 38 км. Пл. вадазбору 211 км². Пачынаецца за 1 км на ПдЗ ад в. Кролікі, вусце на Пд ад в. Рымкі. Цячэ па паўд.-зах. частцы Полацкай нізіны. Даліна ў верхнім цячэнні на працягу 10—12 км слабавыразная, ніжэй трапецападобная, шыр. 500—700 м. Каля в. Кундры ад ракі адыходзіць канал, па якім частка сцёку перакідваецца ў р. Лучайка. Рэчышча амаль на ўсім працягу каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЯШЧУ́К (Юрый Міхайлавіч) (н. 10.2.1946, г. Стоўбцы Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне аховы раслін. Д-рс.-г.н. (1992), праф. (1995). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1970). З 1972 у Бел.тэхнал. ун-це (у 1988—93 заг. лабараторыі). Навук. працы па лясной фітапаталогіі.
Тв.:
Аб пашкоджанасці асобных форм елкі звычайнай каранёвай губкай (разам з М.І.Фёдаравым) // Весці АНБССР. Сер. біял.навук. 1978. № 5;
Использование биопрепарата пениофоры гигантской в сосновых насаждениях (з ім жа) // Лесное хозяйство. 1982. № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПО́Ў (Анатоль Мікалаевіч) (15.6.1913, г. Уржум Кіраўскай вобл., Расія — сак. 1945),
бел. кампазітар, педагог. Скончыў Бел. кансерваторыю (1937, клас В.Залатарова). З 1933 адначасова выкладчык Мінскага муз. вучылішча і дырыжор Т-ра юнага гледача. З 1937 выкладаў у Віцебскім муз. вучылішчы, Бел. кансерваторыі, з 1941 у Свярдлоўскім муз. вучылішчы. Аўтар вак.-сімф. паэмы «Сценька Разін» (1937), сімфоніі (1934), цыклаў фп. П’ес, больш як 20 рамансаў на вершы бел. паэтаў, хароў, апрацовак бел.нар. мелодый; музыкі да драм. спектакляў. Загінуў на фронце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРТНО́ВА (Зінаіда Мартынаўна) (20.2.1926, С.-Пецярбург, Расія — студз. 1944),
удзельніца камсам. падполля і партыз. руху ў Віцебскай вобл. ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1958). З 1942 чл.к-таОбальскага камсамольска-маладзёжнага падполля. Распаўсюджвала лістоўкі, удзельнічала ў дыверсіях на цагельным з-дзе, электрастанцыі і вадакачцы чыг. ст. Обаль і інш. Разведчыца партыз. атрада імя Варашылава: пранікала ў варожыя гарнізоны і здабывала каштоўныя звесткі. У снеж. 1943 пасля выканання чарговага задання схоплена фашыстамі. На допыце застрэліла афіцэра. Закатавана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРУЧА́ЙНІК (Tringa stagnatilis),
птушка сям. бакасавых атр. сеўцападобных. Пашыраны ў Еўразіі. Жыве пераважна ў лесастэпавай і стэпавай зонах, на балотах і па берагах вадаёмаў. На Беларусі рэдкі гняздоўны і пералётны від, трапляецца пераважна на Пд Гомельскай вобл.; занесены ў Чырв. кнігу.
Даўж. да 23 см, маса да 85 г. Апярэнне спіны шаравата-бурае, брушка і надхвосце белае. На валляку і грудзях цёмныя стракаціны. Хвост з папярочнымі цёмнымі палосамі. Дзюба тонкая, чорная. Корміцца воднымі беспазваночнымі. Нясе 3—4 яйцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́СІКАЎ (Уладзімір Маркавіч) (10.8.1922, в. Мікольск Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобл. — 15.1.1984),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўн.-Каўказскім, 2-м і 1-м Укр. франтах. Камандзір аддзялення ўзвода разведкі сяржант П. вызначыўся ў баях на тэр. Румыніі і Польшчы: 31.5.1944 выявіў агнявыя кропкі праціўніка каля г. Ясы; 21.8.1944 закідаў гранатамі ў варожым тыле будынак з гітлераўцамі; 31.1.1945 у баі за г. Хмяльнік падняў у атаку байцоў і першы ўварваўся ў варожыя траншэі, захапіў палонных.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСТУХО́Ў КА́МЕНЬ,
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1992). За 500 м на Пд ад в. Варапаншчына Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. Валун буйназярністага пегматытавага граніту з крышталямі ружовага палявога шпату і зернямі малочна-белага кварцу. Даўж. 3,8 м, шыр. 2,8 м, выш. 1,9 м, у абводзе 9,8 м, аб’ём бачнай часткі 11 м³, маса каля 29 т. Прынесены ледавіком каля 20—18 тыс.г. назад са Скандынавіі. Формаю нагадвае вял. прас. У старажытнасці меў культавае значэнне.