відашука́льнік, ‑а, м.

Спец. Прыстасаванне ў фота‑, кінаапаратах для назірання за становішчам прадметаў, якія здымаюцца. Рамачны відашукальнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́ламацца, ‑міцца; зак.

Зламаўшыся, выпасці, выняцца. Зачапілі [матросы клетку] за краты, але ледзь клетка кранулася — некалькі прэнтаў выламалася. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́матацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Зрасходавацца пры матанні; зматацца.

2. перан. Знясіліцца, змардавацца. Выматацца за дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́мчацца, ‑мчуся, ‑мчышся, ‑мчыцца; зак.

Імкліва выехаць, выбегчы, вылецець. З-за рога ратушы вымчалася конная паліцыя. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абшмо́ргаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Моцна трымаючы за галінку, сцяблінку, рэзкім рухам рукі сарваць лісты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агляда́льнік, ‑а, м.

Аўтар газетнага, часопіснага і інш. агляду навін за пэўны час. Спартыўны аглядальнік. Міжнародны аглядальнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агульнадэмакраты́чны, ‑ая, ‑ае.

Уласцівы дэмакратычнаму руху ў цэлым, без класавага раздзялення. Агульнадэмакратычная аснова. Агульнадэмакратычны рух за мір.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абаро́тнасць, ‑і, ж.

Спец. Колькасць абаротаў (кола, вала і пад.) за пэўны прамежак часу. Высокая абаротнасць матора.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абдзіра́лаўка, ‑і, ДМ ‑лаўцы, ж.

Разм. Вымаганне непамерна высокай платы (за працу, паслугі, тавар і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кедро́ўнік, ‑у, м.

Лес, які складаецца з кедравых дрэў. Сонца пачало ўжо хавацца за зубчаткай кедроўніку. Лукша.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)