паперагрыза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Перагрызці ўсё, многае.

П. ніткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папе́рад (разм.).

1. прысл. Уперад.

Жанчына пайшла п., паказваючы, куды трэба пад’язджаць.

2. прысл. Спачатку, раней.

П. памый рукі, а потым садзіся за стол.

3. прыназ. з Р. Ужыв. для ўказання на прадмет ці асобу, раней за якія кім-, чым-н. было ўтворана якое-н. дзеянне.

Ён з’явіўся п. усіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папераджа́льны, -ая, -ае.

1. Які з’яўляецца папярэджаннем, служыць для перасцярогі ад чаго-н.

П. стрэл.

2. Вельмі ветлівы, прыязны, паслужлівы.

Папераджальныя адносіны.

|| наз. папераджа́льнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папераджа́ць гл. папярэдзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папе́радзе.

1. прысл. На некаторай адлегласці перад кім-, чым-н.

Ён ішоў п., а мы за ім.

2. прыназ. з Р. Паказвае на становішча перад кім-, чым-н.

Ісці п. калоны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паперакіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і паперакі́дваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Перакідаць усё, многае або ўсіх, многіх.

П. каменне пад сцяну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папераклада́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е і паперакла́дваць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што.

Перакласці ўсё, многае ці ўсіх, многіх.

П. у пакоях падлогу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папераклада́ць², -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., што.

Перакласці з адной мовы на другую ўсё, многае.

П. творы Якуба Коласа на іншыя мовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паперако́пваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Перакапаць усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паперако́шваць¹, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Перакасіць¹ усё, многае.

П. рамы.