Разм. Прымусіць каго‑н. адчуць сорам; пасароміць. Міканор намерыўся далікатна запярэчыць Апейку, пасарамаціць жанок за адсталасць.Мележ.Цёця, што сядзела на лаўцы з кніжкай у руцэ, пасарамаціла хлопчыка: — Сорамна, Міша. Сам схадзі за мячом, бабуля ж старая!Лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перапрасі́ць, ‑прашу, ‑просіш, ‑просіць; зак., каго і без дап.
Угаварыць каго‑н. прабачыць за правіннасць; папрасіць прабачэння. [Зоська:] Ты ўгнявіў яго, Сымонка! Дазволь — я пабягу і перапрашу.Купала.Мне хацелася.. перапрасіць дзеда за тое, што пры жыцці я не слухаў яго і дражніўся з ім.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прытво́рны, ‑ая, ‑ае.
Які выдаецца за сапраўднае; няшчыры, штучны. Прытворны смех. □ Сакратарка ўсміхалася, а потым з прытворнай сур’ёзнасцю кулаком пагразіла рэдактаравым дзвярам.М. Стральцоў.Спагада прытворная, словы фальшывыя! А як бы жылося святлей і чысцей, Каб хулігана і хама за шыварат Мы бралі часцей.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раз’е́здзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.
Разм.
1. Частай яздой пратарыць, працерці, зрабіць прыгодным для праезду (шлях, дарогу).
2. Частай яздой разбіць, зрабіць непрыгодным для праезду, язды. За лугам патрапілі на знаёмую дарогу. За блакаду немцы яе раз’ездзілі. Ногі коўзаліся ў глыбокіх каляінах.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ру́песак, ‑ску, м.
Абл. Клопат, стараннасць, руплівасць. Амбражэвіча ў раёне ўсе звалі бацькам, як за гады, так і за разумную сталасць і сапраўды бацькоўскі рупесак і клопат аб усім.Мурашка.Мінуліся вясёлыя забавы, — І матчын рупесак, яе трывогі Душу дзіцячую кранулі без пары.Вітка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эраты́чны, ‑ая, ‑ае.
Кніжн.
1. Які мае адносіны да эротыкі. Верш яго [Авідзія] гнуткі і прыгожы; у арганічным спалучэнні з эратычнай тэматыкай ён асабліва прыцягваў увагу чытачоў.Майхровіч.
2. Празмерна пачуццёвы; звязаны з эратызмам. Канстанцін Міхайлавіч папракаў.. [Нікановіча] за танныя эратычныя эфекты, за дробязнасць фабулы.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сядзе́ць
1. sitzen*vi;
заста́цца сядзе́ць sitzen bléiben*;
сядзе́ць на кані́ zu Pférde sitzen*;
сядзе́ць за стало́м am Tisch sitzen*; zu [bei] Tisch sitzen* (за ежай);
сядзе́ць на ку́кішках hócken vi; káuern vi;
сядзе́ць за кні́гамі über den Büchern sitzen*;
◊
сядзе́ць пад замко́м hínter Schloss und Ríegel sitzen*, éingesperrt sein;
2.:суке́нка сядзі́ць до́бра das Kleid sitzt gut;
◊
сядзе́ць на мялі́ auf dem Tróck(e)nen sitzen*;
сядзе́ць на я́йках auf den Éiern sitzen*; brüten vi;
сядзе́ць сі́днемразм. zu Háuse hócken, ein Stúbenhocker sein
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
даго́длівы, ‑ая, ‑ае.
Услужлівы, угодлівы. Ласкавая, дагодлівая і яшчэ рухавая кабета,.. [цётка Макрына] вельмі ўпадала за сваімі «нявестачкамі».Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ардына́р, ‑а, м.
Сярэдні за многа гадоў ўзровень вады ў рэчцы або вадаёме. Вада паднялася вышэй ардынара.
[Лац. ordinarius — звычайны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ве́сні, ‑яя, ‑яе.
Паэт. Веснавы. На вясёлкавым кані Едзе першы весні гром Нашым полем за сялом.Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)