ПЯТО́СІН (Іосіф Сцяпанавіч) (9.9.1882, Бабруйскі павет, цяпер Магілёўская вобл. — 1938),
бел. матэматык. Праф. (1932). Скончыў Маскоўскі ун-т (1906). З 1906 выкладаў у сярэдніх і вышэйшых навуч. установах Літвы і Расіі. З 1921 у БДУ (з 1922 нам. дэкана, у 1924—31 заг.фіз.-матэм. аддзялення пед. ф-та), адначасова у 1931—38 у Бел.энергет. ін-це, у 1933 у БПІ. Навук.працы па аперацыйным злічэнні і дыферэнцыяльных ураўненнях. Чл.матэм. секцыі Гал. тэрміналагічнай камісіі Ін-та бел. культуры. Рэпрэсіраваны ў 1938, рэабілітаваны пасмяротна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́Ў (Мікалай Паўлавіч) (25.5.1836, г. Трубчэўск Бранскай вобл., Расія — 15.1.1920),
расійскі вучоны ў галіне механікі. Ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1894). Скончыў Пецярбургскую інж. акадэмію (1858), дзе і працаваў з 1862. З 1866 у Пецярбургскім тэхнал. ін-це (з 1871 праф.). Адначасова з 1871 у органах кіравання расійскіх чыгунак. Навук.працы па гідрадынамічнай тэорыі змазкі, тэорыі вісказіметрыі, дастасавальнай механіцы, чыг. тэхніцы. Вывеў закон трэння пры наяўнасці змазкі і заклаў асновы гідрадынамічнай тэорыі трэння ў машынах. Удзельнік буд-ва Сібірскай магістралі. Ламаносаўская прэмія Пецярбургскай АН 1884.
Літ.:
Костомаров В.М., Бургвиц А.Г. Основоположник теории гидродинамического трения в машинах Н.П.Петров. М., 1952.
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1940), праф. (1941). Засл. дз. нав. Беларусі (1949). Засл. ўрач Беларусі (1948). Скончыў Ваен.-мед. акадэмію ў Петраградзе (1915). У 1935—41 заг. кафедры Віцебскага, у 1943—54 Мінскага мед. ін-таў (адначасова у 1944—51 нам. дырэктара). Навук.працы па пытаннях паталогіі органаў брушной поласці, пералівання крыві, агнястрэльных пашкоджанняў нерв. сістэмы.
Тв.:
Плечевые плекситы после огнестрельного ранения // Сб. науч. работ Ин-та теоретич. и клинич. медицины АНБССР. Мн., 1947;
Пенетрируюшие язвы желудка и двенадцатиперстной кишки // Сб. работ Минского мед. ин-та. Мн., 1949. Т. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́Ў (Уладзімір Васілевіч) (н. 28.8.1947, г. Львоў, Украіна),
бел. вучоны ў галіне фізікі паўправаднікоў. Д-рфіз.-матэм.н. (1999). Скончыў БДУ (1970). З 1979 у БПІ (у 1979—84 заг. аддзела). З 1986 у БДУ (заг. лабараторыі). Навук.працы па радыяцыйным і тэрмічным дэфектаўтварэнні ў паўправадніках, легіраваных рэдкімі і рассеянымі элементамі, прымесна-дэфектнай інжынерыі паўправадніковых матэрыялаў.
Тв.:
Фотолюминесценция эпитаксиальных слоев кремния, легированных оловом и итгербием (разам з У.А.Быкоўскім, Дз.І.Брынкевічам) // Журн. прикладной спектроскопии. 1989. Т. 50, № 4;
Влияние германия на состояние легирующих примесей в кремнии (разам з Дз.І.Брынкевічам, С.А.Вабішчэвічам) // Весці АН Беларусі. Сер. фіз.-мат. навук. 1997. № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́Ў (Яўген Германавіч) (н. 19.3.1939, г. Буда-Кашалёва Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне лясной экалогіі і фітацэналогіі. Д-рбіял.н. (1983), праф. (1999). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1962). З 1963 у Ін-це эксперым. батанікі АН Беларусі (з 1985 заг. лабараторыі), з 1994 у Бел.тэхнал. ун-це. Навук.працы па ролі воднага фактару ў фарміраванні і прадукцыйнасці лясной расліннасці, уплыве тэхнагеннага забруджвання прыроднага асяроддзя на лясныя экасістэмы, лясным маніторынгу.
Тв.:
Водное питание и продуктивность сосновых фитоценозов. Мн., 1978 (разам з Л.П.Смаляком);
Водный режим и продуктивность лесных фитоценозов на почвах атмосферного увлажнения. Мн., 1983;
Экологический режим сосновых биогеоценозов. Мн., 1988 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́ЎСКІ (Рыгор Рыгоравіч) (н. 4.5.1947, в. Залубнішча Магілёўскага р-на),
бел. вучоны ў галіне біяхіміі і нейрафізіялогіі. Д-рбіял.н. (1992). Скончыў БДУ (1972). З 1972 у Бел.НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі, з 1993 у 5-й гар. клінічнай бальніцы Мінска (заг. лабараторыі). Навук.працы па ролі эндагенных біял.-актыўных рэчываў у патагенезе развіцця нейрадыстрафічных з’яў у арганізме пры траўматычных парушэннях нерв. сістэмы.
Тв.:
К механизму развития трофических нарушений в денервированных тканях при травматических поражениях нервных стволов // Периферическая нервная система. Мн., 1988. Вып. 11;
Нейропептид-зависимые механизмы нарушения болевой афферентации при травматических поражениях нервных стволов // Там жа. 1993. Вып. 16.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРУ́ШКА (Сяргей Антонавіч) (н. 6.4.1940, в. Палянічыцы Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Д-рс.-г.н. (1993). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1962). У 1969—72 і з 1982 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі (заг. лабараторыі). Навук.працы па эфектыўных кірунках развіцця жывёлагадоўлі, расплоджванні, селекцыі, удасканаленні і стварэнні новых парод мясной буйн. раг. жывёлы.
Тв.:
Методыка ацэнкі быкоў мясных парод па якасці патомства (разам з В.С.Антанюком, В.Н.Сырычавым) // Весці АНБССР. Сер. с.-г.навук. 1987. № 3;
К вопросу о развитии мясного скотоводства в Белорусской ССР (разам з У.І.Шляхтуновым) // Науч.-техн. бюл. Харьков, 1989. № 48.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГІ́НСКІ (Сіман Залманавіч) (25.3.1900, г.п. Парычы Светлагорскага р-на Гомельскай вобл. — 5.2.1970),
расійскі фізікахімік. Чл.-кар.АНСССР (1939). Скончыў Днепрапятроўскі ун-т (1922). У 1923—28 у Днепрапятроўскім горным ін-це, з 1930 праф. Ленінградскага політэхн. ін-та, з 1941 у Ін-це фіз. хіміі, з 1961 у Ін-це хім. фізікі АНСССР (заг. лабараторыі), адначасова ў 1943—52 заг. кафедры Маскоўскага ін-та хім. машынабудавання. Навук.працы па гетэрагенным каталізе. Устанавіў сувязь паміж каталітычнымі і паўправадніковымі ўласцівасцямі цвёрдых цел (1938—40), што стала асновай паўправадніковых тэорый каталізу. Прапанаваў мікрахім. тэорыю актыўнай паверхні, тэорыю мадыфікавання каталізатараў (1950). Дзярж. прэміі СССР 1941, 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГО́ВІН (Захар Аляксандравіч) (28.8.1905, г. Магілёў — 11.8.1981),
расійскі хімік. Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1928) і працаваў у ім з 1931. З 1939 праф. Маскоўскага хіміка-тэхнал. ін-та, у 1941—45 — упаўнаважаны па хіміі Дзярж.к-та абароны. З 1946 у Маскоўскім тэкст. ін-це. Навук.працы па хіміі высокамалекулярных злучэнняў. Даследаваў умовы і кінетыку полімерызацыі капралактаму (разам з І.Л.Кнунянцам). Распрацаваў метады сінтэзу вытворных цэлюлозы, якія дазваляюць уводзіць у макрамалекулу функцыян. групы любых тыпаў (1930—50), а таксама метады хім. мадыфікацыі цэлюлозных і сінт. валокнаў для атрымання матэрыялаў з вогнеахоўнымі, бактэрыцыднымі, масла- і воданепрымальнымі і інш. ўласцівасцямі. Дзярж. прэміі СССР 1942, 1950, 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГУНО́ВІЧ (Васіль Пятровіч) (н. 27.8.1934, в. Маркава Маладзечанскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне гідратэхнікі. Д-ртэхн.н. (1993). Скончыў БПІ (1957) і БДУ (1965). З 1961 у Цэнтр.НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў (з 1971 заг. лабараторыі). Навук.працы па матэм. мадэліраванні руху вады і дамешкаў у сістэмах вадацёкаў, стварэнні аўтаматызаваных сродкаў вымярэння колькасных і якасных характарыстык вады, па распрацоўцы вымяральных інфарм. і кіруючых сістэм для басейнаў рэк, нафтапрадуктаправодаў і інш. з выкарыстаннем касм. тэхналогій. Абгрунтаваў адзнакі вышынь сістэм дамбаў для аховы ад затапленняў у басейне р. Прыпяць.
Тв.:
Автоматизация математического моделирования движения воды и примесей в системах водотоков. Л., 1989.