павыма́звацца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -аецца; -аемся, -аецеся, -аюцца; зак.

Вымазацца, запэцкацца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

Дзеці павымазваліся глінай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

павымало́чваць, -аю, -аеш, -ае; зак., што.

Вымалаціць усё, многае.

П. зерне са снапоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

павыма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Выняць адно за другім усё, многае.

П. рэчы з чамадана.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

павыміра́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак., што.

Вымерці — пра ўсіх, многіх.

Паўзуны буйных памераў даўно павыміралі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

павымо́шчваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Вымасціць, замасціць усё, многае.

П. вуліцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

павымыва́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.

Вымыцца — пра ўсіх, многіх.

Падарожнікі павымываліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

павымыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Вымыць усіх, многіх, усё, многае або ў многіх месцах.

П. дзяцей.

П. вокны.

Вада павымывала раўчукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

павымярза́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́е; зак.

Вымерзнуць — пра ўсё, многае.

Сады павымярзалі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

павымята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Вымесці, падмесці ўсё, многае.

П. пакоі.

П. смецце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

павынішча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., каго-што.

Вынішчыць, знішчыць усіх, многіх або ўсё, многае.

П. пустазелле.

П. тараканаў.