Басо́н ’пазумент, кант, галун і г. д.’, рус. басо́н, укр. басо́н. Слова не вельмі яснага паходжання. Праабражэнскі (1, 18) лічыў, што рус. басо́н < ням. Posament ’пазумент’ (< франц. passement). Мацэнаўэр (Cizí sl., 105–106) сумняваецца (з фанетычных меркаванняў) і ставіць пытанне аб франц. façon як аб першакрыніцы. Фасмер (1, 131) падтрымлівае версію Праабражэнскага, але думае пра пасрэдніцтва ням. дыялектаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крысо́ ’пала адзення’ (ТСБМ, Бір. Дзярж., Янк. I, Некр.). Укр. криса ’край, берагі сасуда, палі капелюша’, польск. kresa ’палі капелюша’. Ёсць меркаванне аб запазычанні польскіх слоў з с.-в.-ням. kritz ’лінія, рыска’. Параўн. польскія дублеты kreska/kryska, kresić/krysić, што сведчыць аб магчымасці запазычання бел. крысо, крыса і ўкр. криса праз польскае пасрэдніцтва (Слаўскі, 3, 90–91).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скаўрэ́лы ‘закарэлы, заскарузлы’ (Касп.). Як відаць з ілюстрацыі не купляй скаўрэлага парасёнка, гутарка, відавочна, ідзе не толькі аб закарэлым, але і аб худым, хілым парасяці. У такім выпадку тут, магчыма, кантамінацыя карэлы (гл.) і чаўрэ́ць ‘станавіцца хілым, вянуць, сохнуць’ (гл.), што дае *скаўрэць, якое ўтворана з прыст. с‑ ад кара́ (гл.) г. зн. ‘пакрыцца карой’, перан. ‘захірэць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

трубі́ць, трублю, трубіш, трубіць; незак.

1. Дзьмучы ў трубу, прымушаць яе гучаць. Трубіў пастух... З палосак Дахаты жнеі йшлі, Іх песень адгалоскі Журботаю плылі... Панчанка. Ты [партыя], як маці, схілялася, родная, Над маёю калыскай тады, Калі ў трубы трубіла паходныя, Падымаючы сілы народныя, Царскі лад руйнаваць назаўжды. Непачаловіч. // Гучаць (пра трубу). Трубы трубяць. □ Трубіць паляўнічы рог, гаўкаюць ганчакі, — гэта, значыцца, выязджае пан на ловы. Гарэцкі. // Падаваць сігналы, падобныя да гукаў трубы. Недзе на пуцях трубілі паравозы. Лынькоў. Вакол густы туман, параход увесь час трубіць. Мележ. // Ствараць нізкія, моцныя гукі, падобныя на гукі трубы. Дзіка трубяць ваўкі. Куляшоў. Я слухаў, Як гусі трубілі, Грымела вясны гамана, І думаў аб юнай рабіне. Калачынскі.

2. што. Гукамі трубы падаваць сігнал да чаго‑н.; выконваць на трубе што‑н. Трубіць атаку. Трубіць зару. Трубіць трывогу. □ Эй, гарніст, трубі паход! Колас.

3. што і без дап. Разм. Шмат есці. Густаў, дурніца гэты, прыносіць толькі па дванаццаць марак кожнай пятніцы — што застаецца ад аліментаў яго прыгажуні, — а хлеба трубіць шмат, і з сабой жа бярэ таксама. Брыль.

4. перан. Разм. Пісаць, весці размовы аб кім‑, чым‑н., распаўсюджваць чуткі. [Веля:] — Жыві! Але мяне не прымушай жыць так, як табе хочацца! [Яўген:] — Пэўна ж! Аб тваім жыцці цяпер увесь пасёлак трубіць! Савіцкі. // Назойліва напамінаць, гаварыць аб чым‑н. А Марыя Цітаўна, перакрыкваючы радыёлу, што грымела на ўсю хату, трубіла: «Я ж вас, дзеткі мае, усіх люблю». Гаўрылкін.

•••

Трубіць на ўвесь свет — тое, што і трубіць (у 4 знач.).

Трубіць у фанфары — паднімаць урачысты шум вакол чаго‑н., урачыста абвяшчаць што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

турбо́та, ‑ы, ДМ ‑боце, ж.

1. Заклапочанасць чым‑н., неадольнае жаданне ажыццявіць што‑н. Больш за дзесяць гадоў назад пачала мне карцець адна турбота: напісаць аб .. [Коласе] аповесць. Лужанін. Турбота аб механізацыі — гэта ў першую чаргу турбота аб цукровых бураках. На буракі хціва нападае рознае зелле. Пестрак. // Пастаянная руплівасць. А дома з дзецьмі была маці. Яе жаночая работа І гэта вечная турбота То каля печы, то на полі, Сказаць, не зводзіцца ніколі. Колас. Калі над мужам навісала якая-небудзь бяда, — [Вера Антонаўка] рабілася адданай, поўнай турбот і клопатаў аб ім. Карпаў. // Неспакой. Гену ўсё больш брала турбота, што ў матчынай сяброўкі свой клопат, а яна ходзіць з ім, нечаканым госцем. Арабей.

2. звычайна мн. (турбо́ты, ‑бот). Клопаты, розныя справы. Ці мала ў .. [Паходні] турбот: паездка ў адстаючы сельсавет па заданню райкома, чарговая лекцыя ў палітшколе або даклад перад калгаснікамі. Хадкевіч. / у перан. ужыв. Ходзіць вецер вясёлы па санных шляхах, Мусіць, пільныя мае турботы — Снег атрэсці з дрымучых лясоў, на палях Разбурыць снегавыя сумёты. Ляпёшкін. // Прычыненне каму‑н. клопату сваім наведваннем, просьбай. [Жэня:] — Дзякую, гаспадыня, прашу прабачыць за турботы. Новікаў. Не разумеў я, чаму лычка кілбасы бацька аддае гаспадыні .. — За турботы, панечка, — тлумачыў бацька. І калі забірала гаспадыня тую кілбасу, бацька ўздыхаў, і я зноў не разумеў: ад радасці гэта ці ад смутку. Скрыган. // Работа, занятак. Мазалі і таўшчыня былі яркім наказам таму, ці пальцы мелі многа турботы ў нялюбай падзённай працы. Бядуля. Турботы было не толькі нагам, але і рукам: вакол хмарамі звінелі, апаноўвалі асатанелыя камары, амаль безупынна даводзілася адмахвацца ад іх, біць. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

thump

[Өʌmp]

1.

v.t.

1) біць, сту́каць

He thumped the table with his fist — Ён біў кулако́м аб стол

2) гру́каць

3) informal біць, лупі́ць, лупцава́ць

2.

v.i.

1) гвалто́ўна бі́цца (пра сэ́рца)

2) ступа́ць, ісьці́ цяжко́й хадо́ю

3.

n.

1) стук -у m., цяжкі́ ўда́р

2) гук ад уда́ру, сту́ку

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Во́нах ’пах’ (Бяльк.). Ад польск. wąchać ’нюхаць’ (аб апошнім гл. Брукнер, 604) з а ўкладным для ўстаранення сцягвання зычных.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляжа́й ’гультай, лежань’ (зэльв., Жыв. сл.; свісл., Сл. ПЗБ). Да ляжа́ць (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 23).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лямя́к ’ліпкі, няўдалы хлеб’ (іўеў., Сл. ПЗБ). Да ляме́ш2 ’тс’. Аб суфіксе ‑як гл. Сцяцко, Афікс. наз., 146.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лізма́ць ’(аб гадзюцы) ліняць’ (петрык., Шатал.). Утварылася ў выніку кантамінацыі лексем: знімаць і ліняць або лезці і ліняць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)