павыкалу́пваць і павыкалу́пліваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Калупаючы, выняць адкуль-н. усё, многае.

П. зярняты з коласа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

павыкарчо́ўваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Выкарчаваць усё, многае.

П. пні.

П. бюракратаў з устаноў (перан.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

павыкіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і павыкі́дваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Выкінуць усіх, многіх або ўсё, многае.

П. непатрэбныя цытаты з тэксту.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

павыкла́дваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Выкласці, вылажыць усё, многае.

П. пакункі з сумкі.

П. сцены керамічнай пліткай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

павыключа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Выключыць усіх, многіх ці ўсё, многае.

П. са спісаў.

П. святло ва ўсіх пакоях.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

павыко́пваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Выкапаць усё, многае.

П. ямы.

П. бульбу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

павыко́шваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Выкасіць усё або што-н. у многіх месцах, усюды.

П. пустазелле.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

павыкру́чваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Выкруціць усё, многае або што-н. у многіх месцах.

П. шрубы.

П. бялізну.

П. дзіркі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

павыкрэ́сліваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Выкрасліць у многіх месцах, усё або ўсіх, многіх.

П. са спісаў тых, хто не ўдзельнічаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

павыла́зіць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -зіць; -зім, -зіце, -зяць; зак.

Вылезці — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае.

Бярозкі і хвойкі павылазілі з зямлі.

Валасы павылазілі з-пад шапкі.