лістападная кустовая расліна сям. ружавых з простым лісцем і белымі кветкамі ў гронках, пашыраная ў Цэнтр. Азіі і Карэі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Нябо́жчык (нябо́шчык, небо́шчык, нібошчык) ’памёрлы чалавек’ (Нас., Гарэц., Грыг., Некр., Мал., Булг., Мядзв., Чуд., Касп., Пятк., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), niebójszczyk ’тс’ (Маш.), укр.небі́(о́)жчик ’памерлы чалавек; небарака’, польск.nieboszczyk ’памерлы чалавек’, чэш.nebožtik ’тс’. Арэальная славянская інавацыя ад *nebogъ (гл. нябога); паводле Махэка₂ (393), «нябожчык той, хто ўжо не мае сваёй долі на гэтым свеце», параўн. славац.neboh, nebohý ’памерлы’, в.-луж.njebohi ’памерлы, блажэнны’, н.-луж.njabogi ’тс’. Цэнтр гэтай інавацыі хутчэй за ўсё быў на чэшскай моўнай тэрыторыі, параўн. ст.-чэш.nebožec, nebožčík, nebožtik ’тс’, на беларускую тэрыторыю яна распаўсюдзілася праз польскую. Параўн. Курашкевіч, JP, 37, 119 і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пы́ха ’фанабэрыстасць, ганарыстасць’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Бес., Касп., Др.-Падб., Гарэц., Варл.), ’задаванне, амбіцыя’ (ашм., Стан.), ’дастатак’ (ваўк., Сл. ПЗБ), сюды ж пыхамо́рды груб. ’ганарысты’ (астрав., там жа), пыхова́ты ’ганарыста падціскаць губы’ (Клім.), пыхаце́ць ’рабіцца фанабэрыстым’ (Стан.), падымаць пыхаю ’рабіць ганарыстым’ (Нас.). Арэальная інавацыя, цэнтр якой хутчэй за ўсё знаходзіўся ў Чэхіі, параўн. чэш.pýcha ’ганарыстасць, фанабэрыя’, паводле Махэка₂ (502), ад pýchati ’рабіцца пышным, пышнець’, першапачаткова ’дуць, надувацца’, перанесенага ў маральна-этычную сферу (’nadýmati se pýchou’), гл. пыхаць; у Беларусь трапіла праз польск.pycha ’пышнасць, ганарыстасць’, занесенага з Чэхіі (“drogą kościelną”, Банькоўскі, 2, 969), параўн. запазычанае ст.-бел.пыха ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 134).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КА́ЛГАРЫ (Calgary). горад на Пд Канады, у перадгор’ях Скалістых гор, у прав. Альберта. 821,6 тыс.ж. (1996). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Цэнтр буйнога нафтагазаздабыўнога раёна. Важны прамысл. і гандл. (збожжа, жывёла) цэнтр. Перапрацоўка нафты. Прам-сць: хім., маш.-буд., харчовая. Ун-т. Цэнтр зімовых відаў спорту. Месца правядзення XV зімовых Алімпійскіх гульняў 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
го́рад, ‑а; мн. гарады, ‑оў; м.
1. Буйны населены пункт, адміністрацыйны, прамысловы, гандлёвы і культурны цэнтр. Сталічны горад. Горад нафтавікоў. Партовы горад. □ Горад шумеў, як дзень, так ноч, тысячамі галасоў.Колас.// Пра жыхароў такога населенага пункта. Увесь горад гаворыць пра апошнія падзеі.
2.Гіст. Населенае месца, абгароджанае і ўмацаванае сцяной. Старажытны славянскі горад.
•••
Вольны горад — а) сярэдневяковы горад, які вызваліўся з-пад улады феадала і набыў правы самастойнай дзяржавы; б) сучасны горад з асаблівым міжнародным рэжымам, вылучаны ў самастойную палітычную адзінку.
Губернскі горад — галоўны горад губерні.
Заштатны горад (уст.) — горад, які не мае адміністрацыйнага значэння.
Ні к сялу ні к горадугл. сяло.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пуп, ‑а, м.
1. Рубец на сярэдзіне жывата, знак пасля адпадзення пупавіны. Шырокі прарэх адкрывае грудзіну і жывот да самага пупа.Колас.Пуп.. [цяля] прымарозіла, як яшчэ пад каровай было, і стаў гнісці жывот.Ермаловіч.
2. Страўнік у птушак. Курыны пуп. Гусіны пуп.
3.перан.Разм. Круглае або вострае заканчэнне розных прадметаў. Дарабіць пуп у шапцы.
4.перан.Разм.Цэнтр чаго‑н. [Клім:] — Гэта ўсё — вон, пятнаццаты век. Тут пуп калгаса! — і яго рука зрабіла дугу і паказала пальцам сабе пад ногі.Лобан.
•••
Браць на пупгл. браць.
Ірваць пупгл. ірваць 1.
Пуп зямлі — пра таго, хто лічыць сябе самым галоўным, цэнтрам чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АСУНСЬЁН (Asunción),
горад, сталіца Парагвая, на ўсх. беразе р. Парагвай. 502,4 тыс.ж. (1992). Гандл. порт, транспартны і камерцыйны цэнтр (75% экспарту і 90% імпарту) краіны. Міжнар. аэрапорт, чыг. станцыя. Асн.прамысл.цэнтр краіны: тэкст., гарбарна-абутковая, харчовая (мясахаладабойні, кансервавая, цукр. і інш.), дрэваапр.прам-сць. Цэнтр вытв-сці экстракту кебрача. Суднаверф. Паблізу Асунсьёна — нафтаперапр.З-д. 2 ун-ты, 3 акадэміі, у т. л. мовы і культуры гуарані.
Засн. 15.8.1537 ісп. канкістадорамі ў дзень Прачыстай, адсюль назва (ісп. Asunción Прачыстая). Да пач. 17 ст.цэнтрісп. калоній у раёне Ла-Платы. У маі 1811 у Асунсьёне абвешчана незалежнасць Парагвая. У час Парагвайскай вайны 1864—70 у студз. 1869 акупіраваны браз. войскамі, у выніку загінула каля 2/3 жыхароў горада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́НЗА,
горад, цэнтр Пензенскай вобл. ў Расіі. На Прыволжскім узв., на р. Сура (прыток Волгі). Нас. 534,6 тыс.ж. (1996). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: машынабудаванне (з-ды: дызельны, кампрэсарны, вылічальных электронных машын, гадзіннікавы, хім., тэкст. машынабудавання, веласіпедны і інш.), харч., лёгкая, дрэваапр., папяровая. Ф-ка піяніна, з-дмед. прэпаратаў. 5 ВНУ. 2 тэатры. Музеі: краязн., нар. творчасці, карцінная галерэя. Батанічны сад.
Засн. ў 1663 як вартавы пункт на паўд. ускраіне Рас. дзяржавы. Неаднойчы на горад нападалі татары і нагайцы. У 1670 узята атрадамі С.Разіна. З 1719 цэнтр Пензенскай правінцыі ў складзе Казанскай губ. У 1723 засн.гар. магістрат (да 1866). У жн. 1774 праз П. прайшла армія Е.Пугачова. З 1780 цэнтр намесніцтва, з 1796 — губерні. У 1797—1801 павятовы, з 1801 губ. горад Саратаўскай губ. У 1874 праз П. прайшла Сызрана-Вяземская чыгунка. З 1928 цэнтр Пензенскай акругі Сярэдняволжскага краю, з 1930 раённы цэнтр Сярэдняволжскага, потым Куйбышаўскага краю, з 1937 — Тамбоўскай вобл., з 1939 цэнтрПензенскай вобласці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯРША́І,
вёска ў Валожынскім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Валожын — Івянец. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на ПдУ ад горада і 31 км ад чыг. ст. Валожын, 63 км ад Мінска. 678 ж., 270 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Цэнтр рэабілітацыі насельніцтва, якое пацярпела ад аварыі на Чарнобыльскай АС. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры — касцёл св. Юрыя і Маці Божай (1933).
Вядома з 1492 як сяло, уласнасць касцёла. У 1539 мястэчка, цэнтр воласці. У 1800 уласнасць І.Ражэрсона, у-1858 — В.Тышкевіча. У 1897 сяло, цэнтр воласці Мінскага пав., 391 ж., 59 двароў, царква, нар. вучылішча, аптэка, крама, хлебазапасны магазін, карчма, маёнтак. З 1921 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Стаўбцоўскага, з 1926 — Валожынскага пав. Навагрудскага ваяв., з 1939 у БССР. З 12.10.1940 цэнтр сельсавета Валожынскага р-на.
М.Б.Батвіннік.
Вёска Пяршаі. Касцёл святога Юрыя і Маці Божай. 1933. Фота 2000.