раздзел гідрагеалогіі, які вывучае хім. састаў гідрасферы і геахім. працэсы ў ёй. Выяўляе заканамернасці фарміравання хім. саставу падземных вод і міграцыю ў іх хім. элементаў.
Грунтуецца на ўяўленнях аб структуры прыродных вод, пашырэнні хім. элементаў у зямной кары і горных пародах, фактарах міграцыі, назапашвання і рассейвання розных хім. элементаў і іх ізатопаў у прыродных водах, саставе газаў у падземных водах і інш. Асновы гідрагеахіміі распрацаваў У.І.Вярнадскі. Як галіна гідрагеалогіі аформілася ў 1940-я г. З 1950-х г. развіваецца яе раздзел — радыегідрагеахімія, якая вывучае міграцыю радыеактыўных элементаў у падземных водах.
На Беларусі даследаванні ў галіне гідрагеахіміі вядуцца ў Ін-це геал. навук Нац.АН і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЫ́РА (Аляксандр Аляксеевіч) (17.6.1943, в. Негрымава Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. — 5.10.1997),
бел. хімік. Д-рхім.н. (1997). Скончыў БДУ (1965), дзе і працаваў, адначасова (з 1991) у НДІфіз.-хім. праблем пры БДУ. Навук. працы па тэрмадынаміцы арган. рэчываў і сплаваў, эксперым. метадах хім. тэрмадынамікі, тэрмадынамічным аналізе працэсаў хім. тэхналогіі. Распрацаваў арыгінальныя методыкі вымярэння цеплаёмістасці і ціску насычанай пары арган. рэчываў.
Тв.:
Термодинамические свойства биурета в различных агрегатных состояниях (у сааўт.). // Журн. физ. химии. 1988. Т. 62, № 7.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБРУ́ЙСКІ МЕХА́НІКА-ТЭХНАЛАГІ́ЧНЫ ТЭ́ХНІКУМ.
Засн. ў 1966 у г. Бабруйск. Спецыяльнасці (1995/96 навуч.г.): электратэхніка, тэхналогія абсталявання і аўтаматызацыя машынабудавання, хім. тэхналогія вытворчасці і перапрацоўкі арган. матэрыялаў, аналітычны кантроль якасці хім. злучэнняў, машыны і апараты хім. вытворчасцяў і прадпрыемстваў буд. матэрыялаў. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і вячэрняе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛЬДА́НСКІ (Віталій Іосіфавіч) (н. 18.6.1923, г. Віцебск),
вучоны ў галіне хім. фізікі. Акад.АНСССР (1981, чл.-кар. 1962). Ганаровы чл. шэрагу замежных АН. Скончыў Маскоўскі дзярж.ун-т (1944). З 1942 у Ін-це хім. фізікі, Фіз. ін-це АНСССР, маскоўскіх інж.-фіз. ін-це і ін-це тонкай хім. тэхналогіі; з 1988 дырэктар Ін-та хім. фізікі Рас.АН. Навук. даследаванні па хім. фізіцы, ядз. фізіцы, хіміі пазітронію. Адкрыў двухпратонную радыеактыўнасць (1960), нізкатэмпературную мяжу скорасці хім. рэакцыі. Гал. рэдактар часопісаў АНСССР «Химия высоких энергий» (1967—87) і «Химическая физика» (з 1987). Ленінская прэмія 1980. Залаты медаль (1975) і прэмія (1966) імя Дз.І.Мендзялеева АНСССР.
Тв.:
Эффект Мессбауэра и его применения в химии. М., 1963;
Физическая химия позитрона и позитрония. М., 1968;
Туннельные явления в химической физике. М., 1986 (разам з Л.І.Трахтэнбергам, В.М.Флёравым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТУСЕ́ВІЧ (Павел Аляксеевіч) (н. 15.7.1930, г. Давыд-Гарадок Столінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне хіміі высокамалекулярных злучэнняў. Д-рхім.н. (1990). Скончыў БДУ (1955), дзе працаваў у 1958—94 (у 1978—89 заг. лабараторыі НДІфіз.-хім. праблем). Навук. працы па сінтэзе і даследаванні фіз.-хім. уласцівасцей сінт. палімераў. Распрацаваў новы клас стабілізатараў і мадыфікатараў, якія ахоўваюць палімеры ад старэння.
Тв.:
Защита синтетических и биологических полимеров от деструкции с помощью аминопроизводных ортобензохинона // Весці АНБССР. Сер. хім.навук. 1984. № 4.