Які выклікае пачуццё павагі, да якога адчуваюць павагу. Паважаны чалавек. □ Студэнты сумеліся і не ведалі, што адказаць паважанаму прафесару.Дуброўскі.// Ужываецца ў якасці эпітэта ў ветлівым звароце. Паважаныя таварышы! Паважаныя госці!//узнач.наз.паважа́ны, ‑ага, м.; паважа́ная, ‑ай, ж. Ужываецца як зваротак з выражэннем фамільярнасці, пагарды, іроніі. Вось што я вам скажу, паважаны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пачва́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Вельмі непрыгожы, агідны, брыдкі; такі, як у пачвары. Нос ці, праўдзівей, бязноссе робіць твар жанчыны страшэнна брыдкім, пачварным, а голас гугнявым.Колас.[Сашынаму] хвораму ўяўленню здаецца, што твар .. [немца] нечалавечы, пачварны, аброс дзікай шчэццю...Шамякін.
1.Уякасці пакарання адправіць на пасяленне (звычайна ў аддаленую мясцовасць); прымусова перасяліць куды‑н. Пасля выздараўлення царскі суд саслаў.. [Адама] ў Сібір, адкуль ён і не вярнуўся.Пестрак.
2.Разм. Далёка накіраваць, адправіць каго‑н. [Красанок:] — Чым я правініўся, Васіль Емяльянавіч, што ты мяне ўсё роўна як на Салаўкі саслаў?Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штраф, ‑у, м.
Грашовае спагнанне, якое накладваецца ў якасці пакарання ў адміністрацыйным ці судовым парадку. [Тхорык:] — Налажылі на мяне штраф, тады я пад’ехаў з канём і прывёз яшчэ тры плашкі. Усё роўна плаціць.Кулакоўскі.— Дзе я вазьму грошай на штраф. Ды за што штраф, калі я купляў білет.Адамчык.// Спагнанне, пакаранне за парушэнне правіл гульні, этыкету, амаральны ўчынак і пад.
[Ням. Strafe.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Pfandn -(e)s, Pfänder
1) зало́г;
etw. als [zum] ~ gében* даць што-н.уя́касці зало́гу, залажы́ць што-н.;
etw. gégen ~ léihen* даць што-н. пад зало́г
2) фант;
Pfänder spíelen гуля́ць у фа́нты
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Перашчалы́га (трошчанага) ’той, хто перадражнівае, перакручвае гутарку іншых асобаў’ (Варл.). Аддзеяслоўпы назоўнік, уякасці зыходнага можна прывесці шчалыкаць ’шчыпаць’ ці шчалугещь ’лушчыць’. Нельга выключыць уплыў рус.прощелыга ’круцель, махляр, прайдзісвет; насмешнік’, якое узводзіцца да рус.щель ’шчыліна’ і стаіць у адным шэрагу семантычна блізкіх слоў: пройдохаг проныра, пралаза (Фасмер, 3, 387), што ў святле прыведзеных фактаў не зусім пераконвае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Права́львацца, прова́львацца ’праломвацца, дзіравіцца’ (ТС), сюды ж палес.провалі́лосо неба (пра залеву, навальніцу), якое Талстыя (ПЭСб, 10) супастаўляюць уякасці палеска-паўднёваславянскай паралелі з серб.-харв.провалио се облак ’прайшоў лівень’, про̏вала облака ’лівень, залева’. Да праваліць ’прабіць, праламаць’, што да валіць ’біць, ламаць’, параўн. ням.Volkenhruch ’лівень’, літаральна ’пралом воблака, у воблаках’ (Гарачава, Этимология–1984, 45).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́ўґала, ро́ўґало, раўга́ч ’плакса’ (Сцяц.), ро́ўгаць ’моцна плакаць’ (смарг., Сл. ПЗБ), якое Грынавяцкене супастаўляе з літ.raudóti ’тс’ (там жа, 4, 306). Можна згадзіцца з такім меркаваннем, дапускаючы мену літ.‑d‑ > бел.‑ґ‑ пад уздзеяннем раґі ’пацёкі на вокнах’. Лаўчутэ (Балтизмы, 129) уякасці балтыйскага адпаведніка падае літ.raudãlius ’плакса’, тлумачачы мену ‑d‑ > ‑g‑убалт. мовах як заканамерную.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АКАЗІЯНАЛІ́ЗМ,
моўная з’ява, якая не адпавядае агульнапрынятаму ўжыванню; ствараецца як выразны сродак у пэўным кантэксце і не замацоўваецца як моўная норма. Аказіяналізм — звычайна словы («вершаправод», «ночапіс», «шалёнагубая»), але магчыма выкарыстанне асобных формаў уякасці новых слоў («соў», «савя» замест літ. «сава», «статуй» — «статуя») і словазлучэнняў («мяцеляцца спіцы», «навальніцы ракет»). Найчасцей утвараюцца пісьменнікамі, таму інакш наз. аўтарскімі, індывідуальна-стыліст. неалагізмамі. Набываюць значэнне паэт.тропаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭГУСТА́ЦЫЯ (ад лац. degustatio каштаванне),
ацэнка якасціхарч. прадуктаў арганалептычным спосабам (органамі зроку, нюху, смаку).
Пры Д. віна вызначаюцца смак, букет, празрыстасць і колер, для пеністых яшчэ і пеністасць. Пры Д. чаю ацэньваецца пах, смак і колер настою, выгляд сухога чаю і разваранага ліста. У тытуні вызначаюць пах, смак, моцнасць, наяўнасць у дыме алеістых рэчываў. Дэгустуюць таксама стравы, кансервы і інш. прадукты.