ка́нуць, ну, ‑неш, ‑не; зак. (звычайна ў спалучэнні са словамі «у мінулае», «у нябыт» і пад.).

Прапасці, знікнуць бясследна. Кануць у вечнасць. □ Амаль з кожнай старонкі на .. [Адэлаіду Сяргееўну] пазіралі невыразныя цені, вочы некалі модных паэтаў. Паэты канулі ў нябыт. Асіпенка. Мне душу смуткам напаўняе, Што ў прошласць канулі гадочкі. Колас.

•••

Кануць у Лету (кніжн.) — быць забытым, знікнуць бясследна, назаўсёды.

Як у ваду кануў — бясследна знік, прапаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

and [ænd, ənd] conj.

1. i, ды; з;

apples and pears я́блыкі і гру́шы;

bread and butter хлеб з ма́слам;

you and I мы з ва́мі/ты ды я

2. а;

I shall go, and you stay here. Я пайду, а вы заставайцеся тут.

3. у спалучэннях: and/or і/або́;

and now… (ну) а за́раз …;

and so on і да таго́ падо́бнае

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

прасо́хнуць, ну, ‑неш, ‑не; зак.

Стаць сухім, прасушыцца, высахнуць. Ўжо прасохла ралля, Ўжо рунее трава, К сабе кліча зямля. Купала. У дарогу прыйшлося рушыць раней, чым прасохла зямля. Колас. У той бок, пад Эйсманты, дзе пачынаўся канал, торф паспеў прасохнуць і парудзеў, а ля экскаватара ён быў глянцавіта-чорны. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асо́бна, прысл.

Убаку ад іншых, паасобку. Дзяўчаты і падлеткі ішлі асобна. Мележ. Пакуль вернемся, каб усё гэта перабраў: мак асобна, пясок — асобна. Якімовіч. // Толькі аднаму, без іншых. [Фёдар Мікалаевіч:] — Ну, я яму [Шугаеву] асобна выкажу падзяку. Крапіва. // Паасобку, разлучыўшыся, у адзіноце. Разам — цесна, асобна — моташна. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дружо́к, ‑жка, м.

1. Ласк. да друг (звычайна ў звароце). Ну, што, дружок? Пусцім дымок? — казаў Галубовіч, лагодна усміхнуўшыся. Колас.

2. Адзін з распарадчыкаў у вясельным абрадзе. Хлопцы не адчынялі маладым вароты, пакуль дружок з завязаным наўкос ручніком не сышоў з воза. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дурэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; незак.

1. Забаўляцца, сваволіць, дурыцца. Некалькі хлапчукоў-падлеткаў дурэлі, ганяючыся адзін за адным на прасторным ганку клуба, асветленым гірляндай электралямпачак. Хадкевіч. Ну, Ігнат, глядзі, брат, Не дурэй, вучыся. Колас.

2. Разм. Прыходзіць у стан адурэння; ачмурацца. Дурэць ад пахаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жа́рнуць, ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм. Аднакр. да жарыць (у 2 знач.); ударыць вялікай сілай. Сержант пасля некаторай размовы жарнуў вартаўніку прыкладам карабінкі па галаве. Нікановіч. // Пачацца знянацку, з вялікай сілай. [Дождж] так горача жарнуў — Здалося, ссыпаюць пшаніцу ў ток з мяхоў велізарных. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

не́хрысць, ‑я, м.

Разм.

1. Уст. Чалавек нехрысціянскай веры, а таксама чалавек, які не верыць у бога.

2. Лаянк. Бессаромны, бессардэчны чалавек. [Шаройка:] — Ну, брат, не людзі, а нехрысці... Хоць кол на галаве [чашы]. Проста распанеў народ: да васьмі спяць, да дзесяці снедаюць. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паасо́бку, прысл.

1. Па адным, не разам. Гаварыць з кожным паасобку. □ Скончыўшы гаварыць, Лясніцкі саскочыў з воза і пайшоў у натоўп, вітаючыся паасобку з добра знаёмымі калгаснікамі. Шамякін.

2. Асобна, разлучыўшыся. Ну што, можа і праўда нам лепш жыць паасобку, — згадзілася Раечка. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перапхну́ць, ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.

Разм.

1. Штурхаючы, перамясціць куды‑н. або цераз што‑н. [Халуста:] — Каб гэты прывад быў на колах.., то яго раз-два і перапхнуў на другое прыгуменне. Чарнышэвіч.

2. Тое, што і перапхаць (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)