тыптэлескопа для назіранняў Сонца. С.т. з аб’ектывамі невял. дыяметраў і фокусных адлегласцей звычайна маюць паралактычную манціроўку. Да іх адносяцца каранографы, фотасферныя і храмасферныя тэлескопы з інтэрферэнцыйна-палярызацыйнымі фільтрамі, што дае магчымасць назіраць Сонца ў святле вадароднай лініі Hα. Буйныя С.т. маюць сістэму рухомых плоскіх люстраў (цэластат) для накіравання сонечнага святла ў нерухомы тэлескоп, а таксама розныя прылады для даследаванняў Сонца — спектрографы, магнітографы, фатаграфічныя камеры, фотаэл. прыёмнікі святла і інш. У залежнасці ад напрамку аптычнай восі адрозніваюць С.т. гарызантальныя і вежавыя з вертыкальнай або нахіленай вежай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЕМАСО́РБЦЫЯ (ад хема... + сорбцыя),
паглынанне рэчыва паверхняй цвёрдага цела (хемасарбента). Адбываецца ў выніку ўтварэння хім. сувязі паміж іх малекуламі. Можа спалучацца з абарачальным працэсам — дэсорбцыяй.
Суправаджаецца вылучэннем значнай колькасці цеплаты, што замаруджвае дэсорбцыю і робіць Х. практычна неабарачальнай. Характэрная асаблівасць Х. — адчувальнасць да хім. паходжання паглынальніка (хемасарбента) і чысціні паверхні. Цвердафазную і вадкасную Х. ажыццяўляюць у калонных апаратах, на эфектыўнасць працэсу ўплываюць іх тып, канструкцыя і гідрадынамічныя ўмовы работы. Выкарыстоўваюць для раздзялення газавых сумесей, пры ачыстцы газаў ад вышэйшых вуглевадародаў, сярністых злучэнняў і інш., у электравакуумнай тэхніцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІРО́СІГЭ Анда (1787 або 1797, Токіо — 12.10.1858),
японскі графік; буйнейшы прадстаўнік укіё-э. Ствараў каляровыя дрэварыты, распрацаваў новы для яп. мастацтва тып камернага пейзажа, прасякнутага тонкім лірычным пачуццём: серыі «10 відаў Усходняй сталіцы» (1827), «53 станцыі дарогі Такайда» (1833—34), «Больш 60 відаў правінцый» (1852—56), «36 відаў гары Фудзі» (1854—58), «100 відаў Эда» (1856—58). У творах віртуозна выкарыстоўваў тэхнікі ціснення і расцяжкі колеравых плям для перадачы эфектаў снегу, дажджу, туману і інш.
А.Хіросігэ. Раптоўны лівень у Сона. З серыі «53 станцыі дарогі Такайда».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
numer, ~u
м.
1. нумар;
numer rejestracyjny — рэгістрацыйны нумар;
numer wewnętrzny (telefonu) — дадатковы нумар (тэлефона);
numer nogi — памер нагі (абутку);
2. нумар; штука;
ten numer nie przejdzie! — гэты нумар не пройдзе!;
3.тып;
to dobry numer! разм. ну і тып!
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
біяты́п
(ад бія- + тып)
сукупнасць арганізмаў у межах папуляцыі, якія характарызуюцца аднолькавым генатыпам і блізкім фенатыпам (напр.клон у раслін).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
артагнаты́зм
(ад арта- + гр. gnathos = сківіца)
тып профілю твару, калі сківіцы не выступаюць уперад у адносінах да агульнай плоскасці аблічча.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
алапа́трыяалапатры́я
(ад ала- + гр. patris = бацькаўшчына)
тып відаўтварэння, пры якім новыя віды ўзнікаюць з папуляцый, арэалы якіх не перакрываюцца.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рыя́савы
(ад ісп. rias = вусці рэк);
р. бераг — тыпінгрэсійнага берага, які характарызуецца чаргаваннем мысаў і доўгіх вузкіх звілістых заліваў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Касмы́ль ’пасма’ (Касп., БРС); ’касматы чалавек’ (Сл. паўн.-зах., 2). Параўн. рус.дыял.космы́ль ’доўгія раскудлачаныя валасы’, ’нячэсаная галава’. Вытворнае (суфіксам ‑ylь) ад прасл.*kosmъ, *kosma ’волас, валасы’, ’колер шэрсці жывёлы’, ’шэрсць’ і г. д. Здаецца, тып*kosmylъ з’яўляецца славянскім дыялектным утварэннем (бел.-рус. гаворкі) позняга часу (у Трубачова, Эт. сл., 11, 145–147, у іншых мовах не адзначаецца).