хі́пі, нескл.; адз. няма.
Прадстаўнікі моладзі ў капіталістычных краінах, якія адмаўляюць існуючыя маральныя асновы, грамадскія нормы паводзін і вядуць валацужніцкае жыццё. // Пра чалавека, які вядзе сябе экстравагантна, знарок прэтэнцыёзна, не так, як іншыя, апранаецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пяча́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Тое, што і пячаць; невялікая пячаць. І гэты корч набыў цяпер новае значэнне: гэта быў не проста выварат, а як быццам лорд-ахоўнік дзяржаўнай пячаткі, як гэта заведзена ў Англіі. Колас. На ўсім яшчэ ляжыць вельмі прыкметная жахлівая пячатка вайны. Бугаёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тузані́на, ‑ы, ж.
Разм.
1. Бойка. [Віктар:] — Тузаніна ў кустах сведчыла, што і вораг яго [зайца] не надта моцны, калі яны так доўга тузаюцца. Маўр.
2. Намаганні ажыццявіць што‑н., важданне з чым‑н. А жыццё наўкола з яго штодзённым клопатам і тузанінай тым часам ідзе як і заўсёды, як вечна. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упадаба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм.
1. Спадабаць, захапіцца кім‑, чым‑н. [Канстанцін Міхайлавіч:] — Прачытаў яму [бацьку] свой верш за чужы. А ўжо як бацька ўпадабаў, прызнаўся, што напісаў сам. Лужанін. Стаўшы калгасным конюхам,.. [Павел] так упадабаў гэтую работу, так звыкся з коньмі, што не хацеў і адыходзіць ад іх. Кулакоўскі.
2. Палюбіць каго‑н. Упадабала.. [Лукер’я] тады мужнага чэкіста-камсамольца, выйшла за яго замуж. Місько. [Жняя:] — Зямляк то зямляк, але ж і ўпадабаў. Ды і чаму цябе не ўпадабаць: ты ж як тая кветачка. А кветачка ж кожнай пчолцы кідаецца ў вочы. Сабаленка. Дзе гэта відана, каб шляхцянка ўпадабала бацькавага парабка і каб ён так прысох да яе. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шкаля́р, ‑а, м.
Разм.
1. Школьнік, вучань. І як ён [чэх] схібіў, збавіў тону, Прыняў пасіўна так удар! Успомніць сорам — як шкаляр! Колас. Хлапчукі пераважна з тых, хто ў школу яшчэ не ходзіць, але ёсць і шкаляры, якія цішком шуснулі з калоны і ўскарабкаліся на дрэва, каб падзівіцца на цуд. Навуменка.
2. Зніж. Пра дарослага чалавека з абмежаваным узроўнем ведаў, які не ўмее самастойна мысліць і дзейнічаць. Гэта Алесь гарлапаніць на двары. Да дваццаці чатырох гадоў дажыў, ды так шкаляром і застаўся. Пінчук.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
анідзе́, прысл.
Разм. Нідзе, зусім нідзе. Анідзе, хоць свет прайдзі ты, такога хараства не ўбачыш. Дубоўка. Анідзе нас так не сустракалі На дарогах вёскі і бары, Як перад азёрамі ў Тракаі Замка старажытнага муры. Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зме́ціць, змечу, змеціш, змеціць; зак., каго-што.
Разм.
1. Заўважыць, прыкмеціць. От жа бывае так: як ні хавайся, а ўсё роўна нехта змеціць цябе. Скрыган.
2. Паставіць меткі (скрозь, на ўсім); памеціць усё. Змеціць дрэвы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
намёртва, прысл.
Так, што нельга раз’яднаць; вельмі моцна, трывала. Звязаць вяроўкі намёртва. □ Не паспеў .. [Сотнікаў] саскочыць з трактара, як побач загарэўся цягач трэцяй батарэі, намёртва села ў варонку гаўбіца. Быкаў. Рука.. [чалавека] намёртва ўпілася ў камень. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шу́снуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
Разм. Тое, што і шуснуць (у 3 знач.); упасці, праваліцца куды‑н. За восень у балота так наліла, што ў поцемках можна шуснуцца ў прорву — і памінай як звалі. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Буймі́стр ’бурмістр’ (Нас.). Як думае Апель, РФВ, 3, 87 (за ім і Фасмер, 1, 246), гэта беларускае слова ўзнікла з бурмістр (гл.) пад уплывам слова бу́йны (параўн. бурмі́шча). Але, магчыма, гэта не так. Хутчэй можна думаць пра дысіміляцыю р–р > й–р.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)