мелані́т
(ад гр. melas, -anos = чорны)
чорны непразрысты мінерал, разнавіднасць гранату.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
афікальцы́т
(ад гр. ophis = змяя + кальцыт)
метамарфічная горная парода, разнавіднасць мармуру.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
артза́нд
(ням. ortsand)
разнавіднасць артштэйну, што ўтвараецца ў пясчаных падзолістых грунтах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
агматы́т
(ад гр. agma, -atos = адломак)
разнавіднасць мігматыту, падобная на брэкчыю.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
геліядо́р
(ад гелія- + фр. doré = залацісты)
мінерал, празрыстая жоўтая разнавіднасць берылу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
опіяма́нія
(ад опіум + манія)
хваравітая цяга да опіуму як разнавіднасць наркаманіі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рамане́ска
(іт. romanesca, ад romanesco = рымскі)
італьянскі народны танец, разнавіднасць гальярды.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сілікальцы́т
(ад лац. silex, -icis = крэмень + кальцыт)
разнавіднасць вапняна-пясчанага бетону.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тайбо́ксінг
(англ. tieboxing, ад tie = сувязь + boxing = бокс)
разнавіднасць усходняй барацьбы, заснаваная на нанясенні ўдараў без баксёрскіх пальчатак.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
АЗЁРНЫЯ ЗАКА́ЗНІКІ,
разнавіднасць гідралагічных заказнікаў, прызначаных для захавання і аднаўлення каштоўных у навук. адносінах азёраў і прылеглых да іх прыродных комплексаў. На тэр. азёрных заказнікаў Беларусі забаронены забор вады для гасп. мэтаў, скідванне сцёкавых водаў і бытавых адходаў, правядзенне гідрамеліярац. работ, прамысл. лоў рыбы, знішчэнне прыбярэжнай і воднай расліннасці, турызм і інш. формы арганізаванага адпачынку, выкарыстанне і мыццё маторнага транспарту, узворванне зямель у прыбярэжнай паласе. На тэр., што прылягаюць да азёрных заказнікаў, могуць забараняцца правядзенне гасп. работ, размяшчэнне новых і функцыянаванне наяўных прадпрыемстваў, якія негатыўна ўздзейнічаюць на стан прыроднага комплексу заказніка. На Беларусі 7 азёрных заказнікаў, усе ў Віцебскай вобл.: Белае, Вялікае Астравіта, Глыбокае-Чарбамысла, Доўгае, Крывое, Рычы, Сосна.
т. 1, с. 163
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)