венгерскі дырыжор. Вучань А.Тасканіні. З 1927 канцэртмайстар, у 1930—44 дырыжор, з 1952 гал. дырыжор і маст. кіраўнік Венгерскага опернага т-ра ў Будапешце. З 1945 гал. дырыжор сімф. аркестра Венгерскага радыё, з 1952 — Венгерскага дзярж.сімф. аркестра. У 1948 і 1950 дырыжыраваў спектаклямі ў Венскай дзярж. оперы. Як дырыжору ўласцівы тонкае пачуццё розных стыляў, дакладнасць перадачы дэталей аўтарскага тэксту. Адзін з першых выканаўцаў твораў сучасных венгерскіх кампазітараў. Прэміі імя Л.Кошута 1951, 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЭКСПЛО́РЭР»
(англ. Explorer даследчык),
серыя амер.штучных спадарожнікаў Зямлі для вывучэння касм. прасторы навук. і прыкладнога прызначэння; праграма іх распрацоўкі «Э.-1» — першы амер.ШСЗ (запушчаны 1.2.1958, маса 8,3 кг). Некаторыя «Э.» («Э. -35, -38, -49») выводзіліся на калямесяцавыя арбіты. Макс. маса «Э.» да 660 кг. Праводзіліся даследаванні Зямлі, яе атмасферы і магнітасферы, сонечнага ветру, метэорных часціц, Месяца і калямесяцавай прасторы, касм.радыё- і рэнтгенаўскага выпрамянення. У 1958—81 праводзіліся запускі 65 «Э.», у т. л. 56 паспяхова.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
antedate
[ˈæntɪdeɪt]1.
v.t.
1) папярэ́днічаць
Radio antedates television — Ра́дыё папярэ́днічае тэлеба́чаньню
2) датава́ць ране́йшай да́тай
2.
n.
ране́йшая да́та
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
producer
[prəˈdu:sər]
n.
1) вытво́рца -ы m. (збо́жжа, прамысло́вых тава́раў)
2) тэатра́льны, фільмо́вы, радыё- або́ тэлевізі́йны пастано́ўшчык; прадзю́сэр -а m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
рэгенера́цыя
1.спец. Regeneratión f -, Regeneríerung f -, Wíedererzeugung f -;
рэгенера́цыя паве́тра Wíederauffrischung der Luft;
2.радыё Rückkopp(e)lung f -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ды́ктарм.Ánsager m -s, -; Rúndfunksprecher m -s, -; Náchrichtensprecher m;
ды́ктар ра́дыё і тэлеба́чання der Ánsager von Rúndfunk und Férnsehen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
БЯГУ́Н Уладзімір Якаўлевіч (1.1.1929, в. Сакі Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. — 19.6.1989),
бел. філосаф, журналіст. Канд.філас.н. (1977). Скончыў Мінскую ВПШ (1962). Працаваў у рэдакцыях раённых і абласных газет, «Советской Белоруссии», «Голасе Радзімы», на Бел.радыё. З 1979 у Ін-це філасофіі і права АНБССР. Аўтар работ па гісторыі і крытыцы сіянізму і масонства.
Тв.:
Ползучая контрреволюция: Сионизм. Мн., 1974;
Вторжение без оружия. 3-е изд., испр. и доп. Мн., 1980;
Рассказы о «детях вдовы». 2-е изд., доп. Мн., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎТАМАТЫ́ЧНАЯ МЕТЭАРАЛАГІ́ЧНАЯ СТА́НЦЫЯ (АМС),
комплекс абсталявання для аўтам. правядзення метэаралагічных назіранняў, апрацоўкі і перадачы даных. Асн. паказчыкі (т-ра і вільготнасць паветра, напрамак і скорасць ветру, атм. ціск, ападкі і інш.) рэгіструюцца з дапамогай датчыкаў. Адрозніваюць аўтаномныя і АМС з абслуговым персаналам. Аўтаномныя размяшчаюць у цяжкадаступных раёнах сушы, на буях у моры, дрэйфуючых ільдзінах. Атрыманая інфармацыя кадзіруецца і перадаецца па радыё. Другі тып АМС выкарыстоўваюць на звычайных метэаралагічных станцыях, дзе даныя апрацоўваюць на ЭВМ і перадаюць у Гідраметэацэнтр. На Беларусі такая АМС працуе ў міжнар. аэрапорце «Мінск-2».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭКАРАТЫ́ЎНЫЯ СЛАІ́СТЫЯ ПЛА́СТЫКІ,
палімерныя матэрыялы, якія складаюцца з асн. і дэкар. слаёў. Асн. слой вызначае мех. ўласцівасці матэрыялу, робіцца з гетынаксу, тэксталіту, шклотэксталіту, драўняных пластыкаў; звязвальнае рэчыва для асн. слоя — фенола-фармальдэгідныя смолы, поліэфіры, інш. палімеры. Дэкар. слой складаецца з паперы або баваўнянай тканіны (з малюнкам або аднафарбавай), прамочанай звычайна меламінафармальдэгіднай смалой. Вытв-сць Д.с.п. уключае прамочку напаўняльніку, сушку, зборку пакета, прасавання або фармавання вырабаў складанай канфігурацыі, тэрмаапрацоўку гарачым паветрам або інфрачырв. прамянямі. Выкарыстоўваюцца на аддзелку мэблі, памяшканняў, салонаў трансп. сродкаў, на выраб карпусоў радыё- і тэлепрыёмнікаў, магнітафонаў, халадзільнікаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗА́НАЎ Барыс (сапр.Лапіцкі Барыс Міхайлавіч; н. 26.12.1938, в. Расна Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1962). Працаваў у прэсе, на Бел.радыё і тэлебачанні, у 1980-я г. на суднах замежнага плавання Ціхаакіянскага ўпраўлення прамысл. разведкі навук. флоту. Друкуецца з 1962. Піша на бел. і рус. мовах. Аўтар кніг аповесцей і апавяданняў «Прапісаны ў Ціхім акіяне» (1966), «Антонаўскія яблыкі» (1968), «Восень на Шантарскіх астравах» (1972), «Месячны карабель» (1990), рамана «Праталіна» (1984), сцэнарыяў дакумент. і тэлевізійных фільмаў. Жыве за мяжой.