КААРДЫНА́ЦЫЯ (ад лац. co сумесна, разам + ordinatio упарадкаванне) у фізіялогіі. узгадненне дзейнасці розных органаў і сістэм арганізма, абумоўленае спалучэннем працэсаўузбуджэння і тармажэння ў цэнтральнай нервовай сістэме. Напр., пры згінанні канечнасці. ўзбуджэнне нерв. клетак, якія пасылаюць імпульсы да мышцаў-згінальнікаў, выклікае адначасова тармажэнне клетак, звязаных з мышцамі-разгінальнікамі. Расслабленне разгінальнікаў палягчае згінанне канечнасці. Безумоўнарэфлекторная К. ажыццяўляецца на ўзроўні спіннога мозга (простыя рэфлексы — згінальны, чухальны і інш.). Умоўнарэфлекторная К. злучае амаль усе аддзелы галаўнога мозга і сістэмы арганізма (сардэчную, мышачную, крывяносную і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЫ́РА (Аляксандр Аляксеевіч) (17.6.1943, в. Негрымава Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. — 5.10.1997),
бел. хімік. Д-рхім.н. (1997). Скончыў БДУ (1965), дзе і працаваў, адначасова (з 1991) у НДІфіз.-хім. праблем пры БДУ. Навук. працы па тэрмадынаміцы арган. рэчываў і сплаваў, эксперым. метадах хім. тэрмадынамікі, тэрмадынамічным аналізе працэсаўхім. тэхналогіі. Распрацаваў арыгінальныя методыкі вымярэння цеплаёмістасці і ціску насычанай пары арган. рэчываў.
Тв.:
Термодинамические свойства биурета в различных агрегатных состояниях (у сааўт.). // Журн. физ. химии. 1988. Т. 62, № 7.
французскі фізік і інжынер, адзін са стваральнікаў тэрмадынамікі. Скончыў Політэхн. школу (1814). Выказаў ідэю стварэння цеплавой машыны, даў адну з першых фармулёвак 2-га закону тэрмадынамікі (1824). Увёў паняцце кругавога і абарачальнага працэсаў (гл.Карно цыкл), вызначыў ккдз ідэальнай цеплавой машыны Працы К. набылі шырокую вядомасць дзякуючы Б.Клапейрону, які ў 1834 надаў ім строгую матэм. форму.
Тв.:
Рус.пер. — Размышления о движущей силе огня и о машинах, способных развивать эту силу. М.;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІМАТЫ́ЧНЫЯ КА́РТЫ,
карты, якія адлюстроўваюць тэрытарыяльнае размеркаванне кліматычных умоў, асаблівасці клімату, развіццё кліматаўтваральных атмасферных працэсаў (напр., рух цыклонаў і антыцыклонаў) і інш. Складаюцца для прыземнага слоя паветра і для атмасферы па шматгадовых, гадавых, сезонных, месячных даных, ахопліваюць кліматычныя перыяды і эпохі (у т. л. палеакліматычныя). Вылучаюць карты кліматаўтваральных фактараў (сумы сонечнай радыяцыі, радыяцыйны баланс, працягласць сонечнага ззяння), тэрмічнага рэжыму, умоў увільгатнення, ветравога рэжыму, паветранага ціску, атм. з’яў, кліматычнага раянавання. Да К.к. адносяцца таксама карты ацэнкі кліматычных умоў (напр., для сельскай гаспадаркі — агракліматычныя карты).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІ́ШЧАНКА (Анатоль Пятровіч) (н. 1.9.1946, г. Калінінград, Расія),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1995), праф. (1996). Скончыў БДУ (1969), дзе і працуе. Навук. працы ў галіне нелінейнай оптыкі і лазернай фізікі. Распрацаваў спектральна-палярызацыйныя метады вызначэння тыпаў і механізмаў нелінейных працэсаў у малекулярных сістэмах.
Тв.:
Физический практикум. Мн., 1986 (у сааўт.);
Обобщенный метод описания формирования поляризованного излучения в лазерах на растворах красителей (разам з Л.І.Буравым, А.П.Лістападам) // Журн. прикладной спектроскопии. 1997. Т. 64, № 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́БЕДЗЬ (Сямён Сцяпанавіч) (н. 25.7.1934, в. Казьяны Браслаўскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1992), праф. (1994). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1958). З 1961 у Бел.тэхнал. ун-це. Навук. працы па стварэнні новай тэхнікі для механізацыі працаёмкіх працэсаў ляснога комплексу. Распрацаваў тэарэт. асновы праектавання загрузачных і пакетафармавальных машын малой энергаёмістасці.
Тв.:
Теоретические основы исследования процессов формирования пакетов круглых лесоматериалов // Технология и оборудование заготовки и переработки древесины. Мн., 1988. Вып. 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ ЯН (Lee Yuan) Юань Цзелі(н. 19 11.1936, г. Сіньчжу, Кітай), амерыканскі фізікахімік. Чл.Нац.АН ЗША (1979). Скончыў Нац. Тайваньскі (1959) і Каліфарнійскі ун-ты (1965), дзе і працуе (з 1974 праф.). Навук. працы па хім. кінетыцы. Даследаваў шырокі клас рэакцый з удзелам свабодных атамаў фтору, вадароду, кіслароду, бору і інш., дынаміку элементарных працэсаў дэйтэрыравання, галагеніравання арган. злучэнняў, акіслення шматлікіх рэчываў. Развіў прынцыпова новыя ўяўленні аб механізме хім. рэакцый. Нобелеўская прэмія 1986 (разам з Д.Хершбахам і Дж.Полані).
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі. Д-рбіял.н., праф. (1962). Скончыў азербайджанскія ун-т (1945) і мед.ін-т (1949). З 1971 у Бел. ін-це фіз. культуры (прарэктар і заг. кафедры), у 1978—93 у Бел.пед. ун-це. Навук. працы па механізме нейрагумаральнай рэгуляцыі адаптыўнага гамеастазу на аснове вывучэння функцыян., структурных і абменных працэсаў у розных органах і тканках арганізма.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГНІТАЦЕПЛАВЫ́Я З’Я́ВЫ,
змены цеплавога стану рэчыва пры зменах яго магн. стану (намагнічванні ці размагнічванні). Назіраюцца ва ўсіх рэчывах. М.з. ў некаторых парамагнетыках выкарыстоўваюцца для атрымання звышнізкіх т-р (гл.Магнітнае ахаладжэнне).
Тлумачыцца зменамі ўнутранай энергіі цела пры адпаведных зменах магн. стану. Найб. значныя М.з. ў фера-, антыфера- і ферымагнетыках і іх характар залежыць ад працэсаў намагнічвання ў гэтых матэрыялах. Адрозніваюць М.з. пры адыябатычным намагнічванні і размагнічванні, калі адбываюцца змены т-ры, і ізатэрмічныя М.з., пры якіх некаторая колькасць цеплаты выдзяляецца (ці паглынаецца).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКСІМЕ́Й (Іван Васілевіч) (н. 5.10.1935, г. Стрый Львоўскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне кібернетыкі і выліч. тэхнікі. Д-ртэхн.н. (1989), праф. (1990). Скончыў Маскоўскі інж.-фізічны ін-т (1964). З 1974 у Гомельскім ун-це. Навук. працы па камп’ютаметрыцы, кіраванні выліч. працэсам у ЭВМ і выліч. сістэмах, тэхналогіі імітацыйнага эксперыменту на ЭВМ, праектным мадэліраванні тэхнал.працэсаў дыскрэтнай вытв-сці, чыг. транспарту і буд-ва.
Тв.:
Функционирование вычислительных систем: (Измерение и анализ). М., 1979;