РУДО́ЛЬФ II Габсбург (Rudolf; 18.7.1552, Вена — 20.1.1612),
імператар «Свяшчэннай Рым. імперыі» і эрцгерцаг Аўстрыі ў 1576—1612; кароль Венгрыі [1572—1608] і Чэхіі [1575—1611]. З дынастыі Габсбургаў. Сын імператара «Свяшчэннай Рым. імперыі» Максіміляна II, пляменнік (па маці) ісп. караля Філіпа II. У 1572 атрымаў венг. карону, у 1575 — чэш. карону і ў 1576 у спадчыну ад бацькі тытулы імператара і эрцгерцага. Праводзіў у цэлым антыпратэстанцкі курс (гл.Контррэфармацыя), але з-за супраціўлення гэтаму ў Венгрыі (рух падкіраўніцтвам І.Бочкаі) і Чэхіі даў свабоду веравызнання венг. і чэш. пратэстантам (адпаведна ў 1607 і 1609). У выніку міжусобнай барацьбы з братам Маціясам саступіў апошняму ўладу над Верхняй і Ніжняй Аўстрыяй, Венгрыяй, Маравіяй (1608) і Чэхіяй (1611). Супраціўляўся тур. экспансіі (гл.Аўстра-турэцкія войны 16—18 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫБА́ЛЬЧАНКА Аляксандр Аляксеевіч (н. 5.12.1911, Кіеў),
бел. балетмайстар, дзеяч самадз. мастацтва. Нар.арт. Беларусі (1959). Вучыўся ў тэатр. студыі пры Гомельскім траме (1931—35) падкіраўніцтвам Е.Міровіча і К.Алексютовіча. У 1935—37 акцёр Гомельскага калгасна-саўгаснага т-ра, адначасова ў 1936—41 і 1945—58 кіраўнік танц. калектыву Гомельскага клуба чыгуначнікаў, у 1958—82 балетмайстар і маст. кіраўнік Гомельскага нар. ансамбля песні і танца, у 1945—82 адначасова маст. кіраўнік Гомельскага Палаца культуры і тэхнікі чыгуначнікаў. Яго пастаноўкі адметныя глыбокім сцэнічным увасабленнем самабытнага нар. мастацтва, пераканальным рэжысёрскім вырашэннем, яркай тэатральнасцю. Сярод іх: вак.-харэагр. кампазіцыі, у т. л. «Над светам голуб міру пралятае», «Беларусь — мая песня», «Непераможная і легендарная», «З песняю — у дарогу»; тэматычныя праграмы; танцы, у т. л.бел.нар. «Лявоніха», «Мяцеліца», «Таўкачыкі».
амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1977), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1989). Скончыў Масачусецкі тэхнал.ін-т (1952). З 1956 у Стэнфардскім ун-це (з 1967 праф.), з 1963 у Стэнфардскім лінейным паскаральнікавым цэнтры (у 1984—99 дырэктар). Навук. працы па квантавай электрадынаміцы, фізіцы высокіх энергій, паскаральнай тэхніцы. Пад яго кіраўніцтвам пабудавана накапляльнае Стэнфардскае пазітрон-электроннае паскаральнае кальцо (SPEAR; 1973). Адкрыў першую «зачараваную» часціцу — J/ψ-мезон, (1974, незалежна ад С.Тынга) і пацвердзіў гіпотэзу аб існаванні c-кварка. Нобелеўская прэмія 1976.
Тв.:
Рус.пер. — От ψ к очарованию. (Эксперименты 1975—1976 гг.) // Успехи физ. наук. 1978. Т. 125, вып. 2;
Следующее поколение ускорителей с электрон-позитронными встречными пучками. // Там жа. 1980. Т. 130, вып. 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМАЛЯВІ́ЦКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕ «ЧЫРВО́НЫ СЦЯГ» у Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала ў жн. 1941 — чэрв. 1944 у г. Смалявічы і раёне падкіраўніцтвам Смалявіцкага падп. райкама КП(б)Б (з кастр. 1942). Складалася з 2 груп на торфапрадпрыемстве (53 чал., кіраўнікі А.П.Караўка, С.В.Раждзественскі, А.Л.Запольскі). Падпольшчыкі падтрымлівалі сувязь з партызанамі брыгады «Разгром» і чл. Мінскага падполля на ЦЭЦ-2, вялі агітацыю сярод насельніцтва, прымалі па радыё і распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро, праводзілі дыверсіі (зрывалі вываз торфу на мінскія электрастанцыі, вывелі са строю 18 торфаздабыўных машын, электрастанцыю і інш.). Збіралі і перадавалі партызанам адзенне, зброю, харчаванне, медыкаменты, звесткі пра гарнізоны і апорныя пункты ворага. У барацьбе з фаш. захопнікамі загінулі 10 падпольшчыкаў.
Літ.:
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл.Мн., 1990. С. 569.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРУМІ́ЛІН (сапр.Струміла-Петрашкевіч) Станіслаў Густававіч (29.1.1877, с. Дашкаўцы Ліцінскага р-на Вінніцкай вобл., Украіна — 25.1.1974). расійскі вучоны-эканаміст. Акад.АНСССР (1931). Герой Сац. Працы (1967). Скончыў Пецярбургскі політэхн.ін-т (1914). У 1921—36, 1943—51 у Дзяржплане СССР (нам. старшыні, нам.нач.Цэнтр. планавага бюро, Цэнтр. ўпраўлення нар.-гасп. ўліку). У 1921—23 у Маскоўскім ун-це. У 1929—30 у Ін-це нар. гаспадаркі. У 1931—57 у АНСССР, адначасова ў 1931—50 у Маскоўскім эканам. ін-це. Навук. працы па праблемах палітэканоміі, планавання нар. гаспадаркі, статыстыкі, эканомікі працы і дэмаграфіі, сацыялогіі, эканам. гісторыі і сусв. эканомікі. Пад яго кіраўніцтвам распрацавана сістэма матэрыяльных балансаў. Дзярж. прэмія СССР 1942. Ленінская прэмія 1958.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭРАТАЛО́ГІЯ [ад грэч. teras (teratos) пачвара + ...логія],
навука, якая вывучае пачварнасці і заганы развіцця чалавека, жывёл, раслін. Цесна звязана з біялогіяй і медыцынай, асабліва з нармальнай, параўнальнай і паталаг. анатоміяй, эмбрыялогіяй, мед. генетыкай і малекулярнай біялогіяй. Як самаст. навука развіваецца з 1-й пал. 19 ст. На Беларусі навук. школа патолагаанатамаў створана Ю.В.Гулькевічам. Навук. даследаванні ў галіне Т. вядуцца ў НДІ спадчынных і прыроджаных захворванняў падкіраўніцтвам Г.І.Лазюка, Мінскім мед. ун-це (анатомія храмасомных хвароб, генет. вынікі чарнобыльскай катастрофы, прафілактыка спадчынных хвароб, марфал. праявы і прычыны прыроджаных заган развіцця чалавека).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭЛЮ́СКІН Сямён Іванавіч (каля 1700 — пасля 1760),
расійскі палярны даследчык. З дваран Калужскай губ. Вучыўся ў Маскоўскай школе матэм. і навігацыйных навук (1714—26), скончыў Марскую акадэмію ў С.-Пецярбургу (1728), з 1733 у складзе аднаго з атрадаў 2-й Камчацкай экспедыцыі падкіраўніцтвам В.В.Прончышчава, потым Х.П.Лапцева. Вясной 1741 прайшоў па сушы ад вусця р. Хатанга да вусця р. Пясіна і апісаў ч.зах. ўзбярэжжа п-ва Таймыр, зімой 1741—42 — з Туруханска да вусця Хатангі і апісаў усх. і зах. ўзбярэжжа Таймыра да паўн. пункта мацерыка. З 1743 служыў на Балт. флоце. У гонар Ч. названы мыс і паўвостраў на Таймыры і параход «Чэлюскін».
Літ.:
Троицкий В.А. Географические открытия В.В.Прончищева, Х.П.Лаптева и С.И.Челюскина на Таймыре // Летопись Севера. М., 1975. Т. 7.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЮБА́РАЎ Аляксей Яфімавіч (14.3.1890, в. Белікі Віцебскага р-на — 6.4.1978),
бел. вучоны ў галіне пладаводства і селекцыі; заснавальнік навук. школы селекцыі пладовых культур. Д-рс.-г.н. (1966), праф. (1967). Скончыў 1-ы Маскоўскі ун-т (1924). З 1925 дырэктар Бел. аддзялення Усерас. ін-та раслінаводства. Працаваў у БСГА, у 1935—41 у батанічным садзе АН Беларусі (у 1940—41 дырэктар). Навук. працы па пытаннях селекцыі і інтрадукцыі пладовых культур. Пад яго кіраўніцтвам упершыню (1932) праведзена народна-сартавое раянаванне і арганізавана сетка дзярж. пладовых гадавальнікаў. Аўтар 37 сартоў пладовых культур.
Тв.:
Сучасныя задачы навуковага садоўніцтва // Сялянская і лясная гаспадарка. 1930. Кн. 9. № 1;
Новое районирование плодовых и ягодных культур Белорусской ССР. Мн., 1962 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КУЛЬТУ́РНАЯ РЭВАЛЮ́ЦЫЯ» ў Кітаі,
«Вялікая пралетарская культурная рэвалюцыя», палітычная кампанія 1966—76, якая праводзілася падкіраўніцтвам старшыні ЦККамуністычнай партыі Кітая (КПК) Мао Цзэдуна для ўмацавання сваёй асабістай улады ў партыі і краіне. У 1964—65 Мао абвінаваціў парт. кіраўніцтва ў карупцыі і бурж. перараджэнні і заклікаў да «рэвалюцыянізацыі» кіт. грамадства. У пач. 1966 ім створана «Група па справах культурнай рэвалюцыі» на чале з Чэнь Бада і Цзянь Цын (жонкай Мао Цзэдуна). Пад шыльдай рэформы сістэмы адукацыі былі зачынены школы і ВНУ. З моладзі былі створаны групы хунвэйбінаў («чырвоных ахоўнікаў») і цзыафаней («бунтаўшчыкоў»), якія з вясны 1966 пад заклікам «скінуць аўтарытэты» разгарнулі кампанію тэрору і пагроз супраць інтэлігенцыі і парт. кіраўніцтва. 11-ы пленум ЦККПК (жн. 1966) абвясціў К.р. «новым, яшчэ больш шырокім этапам развіцця сацыялістычнай рэвалюцыі». Парт. і дзярж. органы былі падменены рэўкомамі. Рэпрэсіям падвергліся мільёны кітайцаў, у т. л. большасць парт. і дзярж. дзеячаў (Дэн Сяапін, Лю Шаоцы, Пэн Дэхуай і інш.). Адносіны паміж Кітаем і СССР у час К.р. пагоршыліся (гл.Савецка-кітайскі канфлікт 1968—69Савецка-кітайскі канфлікт 1969). 9-ы з’езд КПК (крас. 1969) зацвердзіў вынікі К.р. і абвясціў «ідэі Мао Цзэдуна» асновай дзейнасці партыі. У 1977 11-ы з’езд КПК абвясціў К.р. завершанай, але фактычна яна скончылася са смерцю Мао Цзэдуна ў вер. 1976. У 1981 12-ы з’езд КПК прызнаў правядзенне К.р. памылкай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЎСТРА-ТУРЭ́ЦКІЯ ВО́ЙНЫ 16—18 ст.,
войны паміж аўстрыйскімі Габсбургамі і Асманскай імперыяй гал.ч. за паўн. частку Балканскага п-ва і тэр. Венгерскага каралеўства. Паводле мірнага дагавору 1533, якім завяршылася вайна 1532—33, да Аўстрыі адышлі землі на З і ПнЗВенг. каралеўства. У выніку вайны 1540—47Венг. каралеўства было расчлянёна на некалькі частак: зах. і паўн. — пад уладай Габсбургаў, цэнтр. — падкіраўніцтвам намеснікаў султана і ўсх., дзе правіцелямі былі тур. васалы. Войны 1551—62 і 1566—68 з-за Трансільваніі не прывялі да істотных тэр. змен. Вайна 1592—1606 вызваліла Аўстрыю ад штогадовай даніны тур. султану. Пасля вайны 1660—64тур. войскі выведзены з Трансільваніі, але ўлада султана захавалася. У войнах 1683—99 і 1716—18 Асманская імперыя пацярпела паражэнне ад антытурэцкай кааліцыі (Аўстрыя, Польшча, Венецыя, з 1686 і Расія), панесла буйныя тэр. страты (гл. ў арт.Карлавіцкі кангрэс 1698—99, Пажаравацкія мірныя дагаворы 1718). У выніку вайны 1737—39 Аўстрыя вярнула Турцыі землі ў Сербіі і Валахіі (Бялградскі мір 1.9.1739), пасля вайны 1788—90 (сепаратны Сістаўскі дагавор 1791) усе занятыя Аўстрыяй тэрыторыі, за выключэннем крэпасці Хоцін з акругай, вернуты Турцыі.