летні сорт яблыні канадскага паходжання; сеянец сорту Мекінтош ад свабоднага апылення. Раянаваны на Беларусі, акрамя Віцебскай вобласці, з 1967.
Дрэва сярэднярослае, крона шырокаавальная, сярэдняй гушчыні. Сорт сярэднезімаўстойлівы. Моцна пашкоджваецца паршой у вільготныя гады. На сеянцавых прышчэпах пладаносіць на 5—6-ы, на клонавых — на 3-і год. Плады сярэдняй велічыні (100—120 г), зеленавата-белыя з ярка-чырв. паласатым румянцам. Мякаць белая, сакавітая, далікатная, кісла-салодкая, з моцным прыемным пахам. Захоўваецца каля месяца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЬЯ́НАС-АРЫНО́КА (Llanos del Orinoco),
прыродная вобл. у Калумбіі і Венесуэле, уздоўж левабярэжжа р. Арынока, паміж Андамі (наПнЗ), Гвіянскім пласкагор’ем (наУ) і р. Гуаўярэ (наПд). Даўж. каля 1400 км, шыр. да 400 км. Пераважае раўнінны рэльеф. Клімат субэкватарыяльны гарачы, з рэзкай зменай вільготнага (летам) і сухога (зімой) сезонаў. Ападкаў 1000—1600 мм за год. Расліннасць саваннаў. Жывёлагадоўля (буйн. раг. жывёла), пасевы кукурузы, рысу, бавоўніку і інш. культур. Гл. таксама Льянас.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКО́ТРА (Socotra, Sokotra),
група астравоў у Індыйскім ак., наУ ад мыса Гвардафуй (Афрыка), тэр. Йемена. Пл. 3,6 тыс.км². Самы буйны — в-аў Сакотра (выш. да 1503 м). Складзены пераважна з крышт. парод. Клімат трапічны, сухі. Сярэднія т-ры студз. 21 °C, ліп. 28 °C. Ападкаў 250—300 мм за год. Паўпустынная расліннасць. НаУ і ў гарах — ксерафітная дрэвава-хмызняковая расліннасць. Вырошчванне фінікавай пальмы. Рыбалоўства. Гал. горад — Хадыбу (на в-ве Сакотра).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́ЛА (Sula),
група астравоў у Малайскім архіпелагу, наУ ад в-ва Сулавесі, тэр. Інданезіі. Пл. 4,8 тыс.км². Асн. а-вы: Таліабу, Манголе, Санана. Горы (выш. да 1157 мна в-ве Таліабу) і ўзгорыстыя раўніны. Складзены пераважна са сланцаў і гранітаў, якія перакрыты пясчанікамі і вапнякамі. Клімат экватарыяльны, ападкаў 1700—3000 мм за год. Вільготныя вечназялёныя трапічныя лясы. Трапічнае земляробства: вырошчванне какосавай пальмы, рысу, кукурузы. Рыбалоўства. Порт Санана (на в-ве Санана).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІНДЗО́РСКАЯ,
сорт грушы, выведзены ў Нідэрландах. На Беларусі (акрамя Віцебскай вобл.) рэкамендаваны ў прысядзібным садаводстве.
Дрэва моцнарослае, крона пірамідальная, сярэдняй гушчыні. Пачынае плоданашэнне на 4—5-ы год. Сорт сярэднезімаўстойлівы, высокаўраджайны, амаль не пашкоджваецца хваробамі. Плады сярэдняй велічыні (100—120 г). Скурка зеленавата-жоўтая, з невял. карычняватым румянцам. Мякаць белая, сярэдняй сакавітасці, паўмасляністая, кіславата-салодкая, крыху даўкая, здавальняючага смаку. Спажывецкая спеласць настае ў пач. жніўня.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКАБА́РСКІЯ АСТРАВЫ́,
група з 19 астравоў у Індыйскім ак., паміж Бенгальскім залівам і Андаманскім м. Уваходзяць у склад саюзнай тэр. Індыі Андаманскія і Нікабарскія а-вы. Пл. 1,6 тыс.км². Буйныя астравы — вяршыні падводнага хрыбта (выш. да 642 м), дробныя — каралавыя. Клімат субэкватарыяльны, мусонны, ападкаў 2200—3200 мм за год. Напаўд. астравах вечназялёныя трапічныя лясы, напаўн. — высакатраўныя лугі. Вырошчванне какосавай пальмы. Рыбалоўства, лоў трэпангаў, збор ракавін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТА́РШЫ ПРА́ПАРШЧЫК,
воінскае званне прапаршчыкаў. Ва Узбр. Сілах СССР існавала з 1981, ва Узбр. Сілах Беларусі з 1992. Надаецца лепшым прапаршчыкам, якія праслужылі 5 гадоў, у т. л. не менш як 1 годна пасадзе С.п. або афіцэра, а таксама за бездакорную службу прапаршчыкам на працягу 15 гадоў незалежна ад займаемай займанай* пасады. Званне С.п. існуе і ў шэрагу інш. сілавых структур. Гл.Званні воінскія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ-СЕНТ-МАРЫ́ (Sault Sainte Marie),
каналізаваны водны шлях на мяжы ЗША і Канады, які злучае азёры Верхняе і Гурон. Праходзіць у абход парогаў нар. Сент-Мэрыс. Адкрыты ў 1855. Складзены з 3 паралельных каналаў: 2 у ЗША (даўж.паўн. 2,6 км, глыб. 7,5 м; даўж.паўд. 2,5 км, глыб. 5,5 м) і 1 у Канадзе (даўж. 2,2 км, глыб. 6,7 м). Грузаабарот каля 100 млн.т за год.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУ́ЙСКАЯ ДАЛІ́НА.
У сярэднім цячэнні р. Чу, ад Баамскай цясніны да ўсх. ўскраіны пустыні Муюнкум, у Кыргызстане і Казахстане. Даўж. каля 200 км, шыр. ад 15 кмнаПдУ да 100 км па ПнЗ, выш. 500—1200 м. Клімат рэзка кантынентальны. Ападкаў 250—400 мм за год. Амаль уся разарана, арашаецца водамі р. Чу і яе прытокаў. Пасевы цукр. буракоў, збожжавых культур. Садаводства, вінаградарства. НаПд — г. Бішкек.