насто́йлівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць настойлівага (у 1 знач.). Праявіць настойлівасць. □ Стук паўтарыўся з большаю сілаю і настойлівасцю. Колас. Мастацтва патрабуе ахвяр, — суцяшаў Хахлоўскі жонку і працаваў з яшчэ большай настойлівасцю. Мяжэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плаке́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Спец.

1. Твор медальернага мастацтва, медаль прамавугольнай (ці блізкай да прамавугольнай) формы.

2. Пласцінка з рэльефным адбіткам, якая ўжываецца для ўпрыгожання мэблі.

[Ад фр. plaquette.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арнамента́цыя, ‑і, ж.

1. Упрыгожанне арнаментам. Асабліва цікавай выдалася мастацтвазнаўцу арнаментацыя знадворных бакоў царквы ў дольных частках муроў. Ліс.

2. Характар арнаменту, сукупнасць элементаў арнаменту ў якім‑н. стылі, творы мастацтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ванда́л, ‑а, м.

1. толькі мн. (ванда́лы, ‑аў). Старажытнагерманскае племя, якое заваявала частку Рымскай імперыі і разграбіла Рым.

2. Той, хто разбурае помнікі культуры, мастацтва; варвар. // Пра некультурнага, грубага, цёмнага чалавека.

[Лац. vandali.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

графі́чны 1, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да графікі. Графічнае мастацтва. Графічнае абазначэнне слова.

графі́чны 2, ‑ая, ‑ае.

Выражаны пры дапамозе графіка ​1, паказаны з дапамогай чарцяжу. Графічны метад рашэння задач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рыто́рыка, ‑і, ДМ ‑рыцы, ж.

Старажытная навука пра аратарскае мастацтва, красамоўства. Выкладанне рыторыкі. // перан. Залішняя прыўзнятасць выказвання, напышлівасць, эфектнасць. Шмат у паэме [А. Александровіча «Цені на сонцы»] голай рыторыкі, якая гучыць не зусім пераканаўча. Хведаровіч.

[Грэч. rhētorikē.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тары́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак., што.

Пракладваць яздой, хадзьбой (дарогу, шлях і пад.). Тарыць сцяжынку. / у перан. ужыв. Шчакаціхін тарыў шырокі шлях для беларускага выяўленчага мастацтва і навукі аб ім. Ліс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нью-Йоркскі музей сучаснага мастацтва

т. 11, с. 396

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Раўбіцкі музей беларускага народнага мастацтва

т. 13, с. 374

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

серыя,

шэраг твораў станкавага мастацтва.

т. 14, с. 354

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)