на У Быхаўскага р-на Магілёўскайвобл., у вадазборы р. Ухлясць і яе прытока р. Варонінка. Пераважна нізіннага (92%) тыпу. Уключае торфамасівы Гадылёва, Ухлясць—Цэнтральнае, Вараніно. Агульная пл. 8,3 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 6,5 тыс.га. Глыб. торфу да 7,3 м, сярэдняя 2,4 м. На пл. 210 га ёсць сапрапель. Каля 6,4 тыс.га асушана. На неасушанай ч. расце рэдкі лес з хвоі і бярозы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБРО́ЎКА,
радовішча жвірова-пясчанага матэрыялу і пяскоў у Шклоўскім р-не Магілёўскайвобл., каля в. Дуброўка. Паклад звязаны з надмарэннымі адкладамі сожскага зледзянення. Жвірова-пясчаная парода шаравата- і буравата-жоўтая, месцамі гліністая; пяскі розназярністыя. Разведаныя запасы 25,1 млн.м³, перспектыўныя 6,7 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 2—12,6 м, ускрышы (супескі, пяскі) 0,2—7 м. Жвір і пяскі прыдатныя для дарожнага буд-ва. Радовішча распрацоўваецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛАЎНЁЎ (Аляксей Іванавіч) (н. 25.2.1925, в. Каўшова Мсціслаўскага р-на Магілёўскайвобл.),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1973), праф. (1974). Скончыў БДУ (1950). З 1954 у Ін-це філасофіі і права, на кафедры філасофіі АН Беларусі. Даследаваў пытанні сац. філасофіі, філас. праблемы развіцця культуры, навукі і навук. дзейнасці, сучаснасць і будучыню нац. Культур. Аўтар прац «Нацыянальная культура і камунізм» (1967), «Інтэрнацыянальнае і нацыянальнае ў развіцці сацыялістычнай культуры» (1974) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗМІ́ТРЫЕЎ (Барыс Міхайлавіч) (11.6.1924, Масква —23.2.1944),
удзельнік партыз. руху ў Магілёўскайвобл. ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў спец. школу падрыўнікоў-мінёраў (1942). 3 чэрв. 1942 у партызанах у Асіповіцкім р-не. Удзельнічаў у падрыве 18 варожых эшалонаў. 23.2.1944 у баі за апорны пункт партызан у в. Каменічы замяніў загінуўшага камандзіра групы, паранены, працягваў бой. Калі скончыліся патроны, гранатай падарваў сябе і ворагаў, што наблізіліся да яго.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУТЛЯ́НКА, Балатнянка,
рака ў Кармянскім і Рагачоўскім р-нах Гомельскай вобл., левы прыток Дняпра. Даўж. 31 км. Пл. вадазбору 378 км². Пачынаецца за 2 км на ПдУ ад в. Бярозаўка Кармянскага р-на. Цячэ па паўд. ускраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны. Даліна пераважна трапецападобная, шыр. 1,5—2 км. Пойма двухбаковая, супясчаная і тарфяністая, шыр. 50—100 м, у верхнім і ніжнім цячэнні забалочаная. Рэчышча амаль на ўсім працягу каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАКО́ЛЬКА, Даколь,
рака ў Старадарожскім р-не Мінскай вобл. і Глускім р-не Магілёўскайвобл., правы прыток р. Пціч (бас.р. Прыпяць). Даўж. 43 км. Пл. вадазбору 462 км². Пачынаецца за 2 км на ПнУ ад в. Кармазы Старадарожскага р-на, цячэ па паўн.ч. Прыпяцкага Палесся. Асн. прытокі — р. Сноўка (справа) і р. Ольніца (злева). Даліна невыразная. Шыр. рэчышча 5—20 м, у вусці — 12 м. Каналізаваная на ўсім працягу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́ЛЬНЯЕ ЛЯ́ДА,
дзве стаянкі каменнага веку каля в. Дальняе Ляда Быхаўскага р-на Магілёўскайвобл. Даследаваны ў 1972, 1973 і 1988. На адной стаянцы знойдзены кароткія скрабкі, нуклеусы, пласціны, адшчэпы, расшчэплены крэмень. На другой выяўлены рабочыя месцы па апрацоўцы крэменю, прылады для апрацоўкі косці, скуры і дрэва, паляўнічыя прылады (наканечнікі стрэл, нажы). Былі сезоннымі стаянкамі-майстэрнямі пач. апрацоўкі крамянёвай сыравіны, адносіцца да грэнскай культуры ранняга мезаліту.
бел. вучоны-хірург.Д-рмед.н. (1988), праф. (1991). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1954). У 1968—95 працаваў у ім (у 1971—85 прарэктар). Навук. працы па праблемах абдамінальнай хірургіі, дыягнастычнага значэння пункцыі брушной поласці пры закрытай траўме жывата, інстр. метадах дыягностыкі хвароб брушной поласці, даследаваннях гемапунктату пры пазаматачнай цяжарнасці. Вынаходнік хірург. іголкі для пункцыі брушной поласці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУРАВЕ́ЛЬ,
археалагічная стаянка сожскай культуры позняга мезаліту (6—5-е тыс. да н.э.) каля в. Журавель Чэрыкаўскага р-на Магілёўскайвобл., на правым беразе р. Сож. Выяўлены больш за 6 тыс. адзінак інвентару, у т. л. 290 прылад працы, агнішча і майстэрня па апрацоўцы крэменю. На ПдЗ ад стаянкі курганны могільнік (1977, 43 насыпы).
Літ.:
Копытин В.Ф. Поздний мезолит Посожья // Изыскания по мезолиту и неолиту СССР. М., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЁЎ (Іосіф Несцеравіч) (6.10.1893, в. Віркаў Клічаўскага р-на Магілёўскайвобл. — 13.10.1969),
генерал-лейтэнант войск сувязі (1942). У арміі з 1914, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны 1918—21 на ўсх. фронце. З 1932 нач. аддзелаў сувязі ваен. акруг. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну нач. войск сувязі Ленінградскага фронту. Да 1958 на адказных пасадах у Сав. Арміі, нач. Вышэйшых акад. курсаў сувязі.