1. Пачуццё нездавальнення, прыкрасці і пад. Ад непрыемнасці.. [Язэп] моршчыў губы, адварочваў нос.Бядуля.Непрыемнасць асталася ў Алесі ад.. гаворкі з [Рыгорам].Скрыган.
2. Непрыемнае здарэнне, паведамленне і пад. Непрыемнасці часта налягаюць на цябе найбольш, з таго боку, адкуль іх не чакаеш.Паслядовіч.Я быў упэўнены, што мяне абавязкова чакае нейкая чарговая непрыемнасць.Ляўданскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
НАВАГРУ́ДСКІ ФА́РНЫ КАСЦЁЛ,
помнік архітэктуры барока ў г. Навагрудак Гродзенскай вобл. Першы гатычны касцёл засн. ў 1395 пры кн. Вітаўце (існаваў да 1712). На яго месцы ўзведзены новы мураваны, у 1723 асвячоны віленскім біскупам Мацеем Анцатам. Храм 1-нефавы, з 2-вежавым гал. фасадам і паўкруглай алтарнай апсідай, да якой зпаўн.боку прылягае сакрысція. У кампазіцыі будынка 2 стараж. гранёныя капліцы ранейшага касцёла. Каб зрабіць іх непрыкметнымі збоку ўвахода, сцяна гал. фасада і вежы ссунуты адносна падоўжнай восі будынка, што надае яму замаскіраваную асіметрычную кампазіцыю. Сцены па перыметры завершаны адзінай цягай карніза, які падзяляе гал. фасад на высокую ніжнюю частку і трохвугольны атыкавы франтон паміж чацверыковымі вежамі з пакатымі шатрамі. Аконныя праёмы і нішы з паўцыркульнымі арачнымі завяршэннямі. У капліцах захаваліся гатычныя зорчатыя нервюрныя скляпенні, вітражы. У капліцы Божага цела ў паўн. сцяне ўмуравана мемар. пліта, заказаная ў 1643 кашталянам Я.Рудамінам у памяць пра брата і суседзяў, якія загінулі ў 1621 у баі з туркамі пад Хоцінам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бланшы́раваць
(фр. blanchir = мыць, бяліць, абліваць кіпенем)
1) абварваць ці апрацоўваць параю садавіну, гародніну і іншыя прадукты перад кансерваваннем;
2) знімаць з ніжняга боку скуры рэшткі падскурнай клятчаткі (у дубільнай справе).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КРЭ́ЎСКАЯ У́НІЯ 1385,
дзярж. саюз паміж Вялікім княствам Літоўскім і Польшчай, заключаны 14.8.1385 у Крэўскім замку. Акт К.у. — дакументальнае зацвярджэнне вял. князем ВКЛЯгайлам папярэдне прынятых абавязацельстваў перайсці ў каталіцтва і ахрысціць паводле лацінскага абраду ўсіх язычнікаў-літоўцаў, а таксама стварыць дзярж. саюз (унію) ВКЛ і Кароны Польскай. У акце зафіксавана таксама абяцанне польскіх паслоў ад імя сваёй дзяржавы аддаць кн. Ягайлу ў жонкі малалетнюю каралеву Ядвігу, а з ёю і польскую карону. Акт падпісалі Ягайла, князі Скіргайла, Лугвен, Карыбут, Вітаўт. Агульным гал. фактарам саюзу была барацьба абедзвюх дзяржаў з Тэўтонскім ордэнам, небяспека збоку якога ўзмацнілася і пагражала стратай зямель Польшчы і ВКЛ. Польская шляхта хацела спыніць ваенныя канфлікты зВКЛз-за Валыні, а каталіцкая царква — мірным шляхам ахрысціць апошні язычніцкі народ у Еўропе. 2.2.1386 на з’ездзе польскай шляхты ў Любліне Ягайлу абралі каралём Польшчы. Ён прыбыў у Кракаў, прыняў са сваімі братамі каталіцтва і атрымаў імя Уладзіслаў. 18.2.1386 Ягайла ажаніўся з Ядвігай, а 4.3.1386 быў каранаваны. Абедзве дзяржавы аб’ядноўваў адзін манарх (праўда, ненадоўга), але кожная з іх захоўвала сваю сістэму кіравання, праводзіла самаст. палітыку. Працягам К.у. была Віленска-Радамская унія 1401. Аддаленыя вынікі К.у. — даволі трывалы дзярж. саюз (трымаўся на персанальнай уніі) ВКЛ і Польшчы на працягу 14—16 ст., да заключэння Люблінскай уніі 1569, паступовае збліжэнне дзярж. інстытутаў ВКЛ і Польшчы, а таксама культ. збліжэнне вярхоў грамадства. Дзякуючы саюзу ўдалося ліквідаваць пагрозу збоку Тэўтонскага ордэна, перамагчы яго ў Грунвальдскай бітве 1410, адкрыць гандл. шляхі ў Зах. Еўропу. На ўсходзе ВКЛз дапамогай Польшчы ўдалося стрымліваць націск збоку Маскоўскай дзяржавы. Адным з вынікаў уніі быў шырокі дыпламатычны выхад ВКЛ у Еўропу, а таксама культ. збліжэнне зінш. краінамі Еўропы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
mushroom
[ˈmʌʃru:m]1.
n.
грыб -а m., pl. грыбы́
2.
adj.
1) як грыб, грыбны́
mushroom soup — грыбны́ суп
2) mushroom growth — ху́ткі рост, ху́ткае разьвіцьцё
3.
v.i.
1) ве́льмі ху́тка расьці́
2) сплю́шчвацца (з аднаго́бо́ку)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ДАЎЖНІ́К,
у цывільным працэсе бок абавязацельства (дэбітор), які павінен выканаць на карысць другога боку (крэдытора) пэўнае дзеянне або ўстрымацца ад такога дзеяння. Д. могуць выступаць асобы, здольныя быць носьбітамі грамадзянскіх правоў і абавязкаў, г.зн. праваздольныя грамадзяне, юрыд. асобы і сама дзяржава. Калі ў абавязацельстве бяруць удзел некалькі Д., кожны з іх павінен выканаць абавязацельства ў роўнай долі з іншымі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́СТЫЯ (Costia necatrix),
прасцейшае зсям. Bodonidae класа жгуцікавых. Пашырана ўсюды.
Даўж. 6—20 мкм, шыр. 3—10 мкм. Форма цела кроплепадобная, 4 жгуцікі рознай даўжыні. Паразіт на шчэлепах і скуры рыб, асабліва малявак. Выклікае цяжкае інфекц. захворванне — кастыёз (кастыязіс, «блакітна хвароба»). Размнажаецца простым дзяленнем У неспрыяльных умовах утварае цысты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУБЕРО́ЙД (ад лац. ruber чырвоны + грэч. eidos выгляд),
рулонны дахавы і гідраізаляцыйны матэрыял. Робіцца з дахавага кардону, які насычаецца мяккімі нафтавымі бітумамі і пакрываецца цяжкаплаўкімі бітумамі з напаўняльнікамі. З аднаго боку Р. пакрываюць дробнай ці пылападобнай мінер. пасыпкай, з другога — буйназярністай ці лускаватай. Мае высокую эластычнасць, трываласць, воданепранікальнасць. Мацуецца на даху гарачымі ці халоднымі масцікамі. На Беларусі Р. вырабляе Асіповіцкі кардонна-руберойдавы завод.
гэ́та было́ не зусі́м дыпламаты́чна з твайго́бо́ку так гавары́ць es war nicht sehr diplomátisch von dir, dies zu ságen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
пальме́та
(фр. palmette)
1) архітэктурнае аздабленне ў выглядзе стылізаванага веерападобнага ліста пальмы;
2) пладовы сад з дрэў, кроны якіх сплюшчаны збоку міжраддзяў і самкнуты ў напрамку рада, а асноўныя галіны дрэў размешчаны ў адной вертыкальнай плоскасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)