ФІ́ШЭР (Fischer) Роберт Джэймс (н. 9.3.1943, г. Чыкага, ЗША),
амерыканскі шахматыст. Міжнар. гросмайстар (1958). 11-ы ў гісторыі шахмат чэмпіён свету (1972—75). Чэмпіён ЗША сярод юнакоў (1956, 1957) і дарослых (1957—67). Пераможца на многіх буйных міжнар. турнірах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУ́ЛТАН (Fulton) Роберт (14.11.1765, Літл-Брытэн, цяпер г. Фултан, ЗША — 24.11.1815),
амерыканскі вынаходнік. З 1786 жыў у Вялікабрытаніі, з 1797 у Парыжы, дзе ў 1803 стварыў невял. паравое судна. У 1807 у ЗША пабудаваў першы колавы параход «Клермонт».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
каліфо́рній
(н.-лац. californium, ад англ. Califomia = назва штата ў ЗША)
штучна атрыманы радыеактыўны хімічны элемент, які адносіцца да актыноідаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
камадо́р
(англ. commodore, ад іт. commodoro)
камандзір злучэння караблёў, які не мае адміральскага звання, у флотах Вялікабрытаніі, ЗША і Нідэрландаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гало́н
(англ. gallon)
мера аб’ёму (ёмістасці) вадкіх і сыпкіх рэчываў у Англіі, ЗША і некаторых іншых краінах (1/8 бушаля).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сэр
(англ. sir)
1) пачцівы зварот да мужчыны ў Англіі, ЗША і іншых англамоўных краінах;
2) тытул баранета ў Англіі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
шэры́ф1
(англ. sheriff)
службовая асоба ў Англіі, ЗША і Ірландыі, якая выконвае ў сваёй акрузе адміністрацыйныя і судовыя функцыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БРАЎН (Brown) Джон (9.5.1800, г. Торынгтан, штат Канектыкут, ЗША — 2.12.1859),
адзін з лідэраў абаліцыянісцкага руху ў ЗША (гл.Абаліцыянізм). У 1855—56 арганізаваў узбр. барацьбу супраць рабаўладальнікаў у штаце Канзас. Распрацаваў план стварэння ў Алеганскіх гарах (штат Віргінія) свабоднай рэспублікі, склаў праект яе дэмакр. «Часовай канстытуцыі». З мэтай ажыццяўлення плана 16.10.1859 Браўн з узбр. атрадам захапіў урадавы арсенал у Харперс-Феры. Атрад быў знішчаны, загінулі 2 сыны Браўна, а ён сам, цяжка паранены, быў арыштаваны і павешаны. Паўстанне Браўна папярэднічала Грамадзянскай вайне ў ЗША 1861—65.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУШ (Bush) Джордж Герберт Уокер (н. 12.6.1924, Мілтан, штат Масачусетс, ЗША),
дзяржаўны і палітычны дзеяч ЗША. Скончыў Іельскі ун-т. Эканаміст. Член палаты прадстаўнікоў сената (1966—71). Прадстаўнік ЗША у ААН (1970—72). Дырэктар ЦРУ (1976—77).
У 1981—89 віцэ-прэзідэнт, 1989—93 прэзідэнт краіны. Пасля інтэрвенцыі Ірана Ірака ў Кувейт (1990) ініцыятар стварэння міжнар.узбр. сіл у Персідскім зал. (аперацыя «Шчыт пустыні») і правядзення акцыі па вызваленні Кувейта (аперацыя «Бура ў пустыні»). У 1991 і 1993 падпісаў 2 амер.-расійскія пагадненні аб скарачэнні стратэгічных узбраенняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМЕРЫКА́НА-МЕКСІКА́НСКАЯ ВАЙНА́ 1846—48,
вайна ЗША супраць Мексікі. З’явілася вынікам экспансіі ЗША, якія, анексіраваўшы Тэхас (29.12.1845), прэтэндавалі на Каліфорнію і Новую Мексіку. 13.5.1846 ЗША абвясцілі Мексіцы вайну. У ходзе баявых дзеянняў (1846 — пач. 1847) амер. войскі занялі Каліфорнію і значную ч.Паўн. Мексікі. У сак. 1847 амер. дэсант высадзіўся ў порце Веракрус. 14.9.1847 была захоплена сталіца Мексікі. Паводле падпісанага ў лют. 1848 у Гуадалупе-Ідальга мірнага дагавора, мекс.-амер. граніца прайшла па р. Рыо-Грандэ, Мексіка страціла больш за палавіну сваёй тэрыторыі (Тэхас, Новую Мексіку, ч. Арызоны, Верхнюю Каліфорнію).