1.што. Разгладзіць качаннем. Выкачаць бялізну качалкай.// Качаючыся, прымяць, змяць, утрамбаваць што‑н. Сёння раніцай жонка пайшла ў агарод па цыбулю і прыбегла плачучы: нехта ўсе грады выкачаў.Сяргейчык.
2.каго-што. Пераварочваючы з боку на бок, укачаць, абляпіць у што‑н. Выкачаць цеста ў муку.// Запэцкаць у што‑н. Выкачаць яблыкі ў пясок.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
імправіза́цыя, ‑і, ж.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. імправізаваць.
2. Імправізаваны твор, прадмет і пад. Тадорык, прысеўшы каля адчыненага акна, іграў на скрыпцы нейкія музычныя імправізацыі, цалкам аддаючыся ім.Колас.Размясціўшыся як дзе хто мог — на зэдліку, на перакуленым чамадане, на зложаным слупку кніг, — мы весела выпілі.. Галавачова жонка Ніна ўсё толькі прасіла прабачыць за такую імправізацыю.Скрыган.
[Іт. improvvisazione.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэ́крут, ‑а, М ‑руце, м.
Гіст. У дарэформеннай царскай Расіі — салдат-навабранец. Рэкрут, якога на службу вялі, Выгнаны з хаты нябога, Разам са жменькай бацькоўскай зямлі Браў абразок у дарогу.Лось.За.. час [25‑гадовай службы ў салдатах] бацькі рэкрута паміралі, жонка выходзіла за другога, і калі салдат вяртаўся дадому, яму не было дзе прытуліцца, не было за што рук зачапіць.Саламевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
слу́жачы,
1.‑ая, ‑ае. Дзеепрым.незал.цяпер.ад служыць.
2.узнач.наз.слу́жачы, ‑ага, м.; слу́жачая, ‑ай, ж. Асоба, якая працуе па найму ў сферы разумовай або невытворчай фізічнай працы. Рабочыя і служачыя. □ Апанас быў пакрыўджаны і прыніжаны тым, што жонка яго займае адказную пасаду, а ён просты служачы на чыгунцы.Дуброўскі.
3.Дзеепрысл.незак.ад служыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стра́снасць, ‑і, ж.
Уласцівасць страснага. Лірыка Петруся Броўкі ваенных гадоў была напоўнена вялікім пачуццём, страснасцю, гневам і болем.Звонак.Тут Генка з нечаканай для мяне страснасцю пачаў гаварыць, што за свабоду трэба змагацца.Рамановіч.Загорскі ачуняў. Зажылі раны. І жонка стрымала слова: перастала і заглядаць у малельню, усю страснасць перанесла на мужа, на яго аднаго.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чалаве́чына, ‑ы.
Разм.
1.м. і ж. Тое, што і чалавек (у 1 знач.). — Ого бо, чалавечына! — не вытрымлівае, нарэшце, злуецца жонка, — не выспаўся небарака!..Васілевіч.[Паддубны:] — Гэта, відаць, з вопытам чалавечына. Проста хочацца з ім пабачыцца.Пестрак.
2.ж. Мяса чалавека як ежа людаедаў і некаторых драпежных звяроў. Ваўкі кідаюцца цяпер на людзей — тыя, што пакаштавалі чалавечыны.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
jealous[ˈdʒeləs]adj.
1. раўні́вы;
a jealous husband/wife раўні́вы муж/раўні́вая жо́нка
2. (of) зайздро́сны, зайздро́слівы;
She was jealous of his wealth. Яна зайздросціла яго багаццю.
3. клапатлі́вы, дба́йны, руплі́вы; пі́льны, які стара́нна аберага́е што-н.;
be jealous of one’s good reputation стара́нна аберага́ць сваю́ рэпута́цыю
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ВО́ЛЬГА (пасля хрышчэння Алена; ? — 969),
вялікая княгіня кіеўская [945—957], жонкакн. Ігара. Паводле некаторых звестак, паходзіла з Пскова. Кіравала дзяржавай пры непаўналетнім Святаславе Ігаравічу, пазней — у час яго паходаў. Жорстка расправілася з драўлянамі, якія паўсталі ў 945 і забілі яе мужа за непамерную даніну: спаліла іх гал.г. Іскорасцень (946) і загадала забіць каля 5 тыс.чал. «Аповесць мінулых гадоў» расказвае пра паход Вольгі ўлетку 947 да Пскова. Паводле Віцебскага летапісу, заклала на месцы будучага г. Віцебска драўляны замак (наз. ад р. Віцьба), пабудавала ў Верхнім замку мураваную царкву св. Міхаіла, а ў Ніжнім — Благавешчання. Каб умацаваць гандл. і паліт. сувязі з Візантыяй, двойчы (946, 955) ездзіла ў Канстанцінопаль, была ўрачыста прынята візант. імператарам Канстанцінам VII, у час другой паездкі прыняла хрысціянства. Падтрымала дыпламат. адносіны з герм. каралём Атонам I, з якім абмянялася пасольствамі. Кананізавана рус.правасл. царквою.
Літ.:
Сахаров А.Н. «Мы от рода русского...»: Рождение рус. дипломатии. Л., 1986. С. 226—250;
Карташев А.В. Очерки по истории русской церкви. М., 1991. Т. 1. С. 97—104.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРДЗЕ́ЕНКА (Уладзімір Цітавіч) (н. 6.7.1936, в. Клівы Хойніцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел.тэатр. мастак, жывапісец, педагог. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1962). У 1975—78 гал. мастак Бел.рэсп.т-ра юнага гледача. Выкладчык Мінскага маст. вучылішча (1963—70), Бел.тэатр.-маст. ін-та (1973—75, 1978—93, у 1993—96 у Рэспубліканскім цэнтры эстэт. выхавання дзяцей. Творы Гардзеенкі вызначаюцца кампазіцыйнай завершанасцю, яркай дэкар. вобразнай мовай. У т-ры юнага гледача аформіў спектаклі: «На ўсіх адна бяда» П.Макаля, «Партызанская зона» К.Губарэвіча (абодва 1976), «Міколка-паравоз» М.Лынькова (1977), «Эдзіт Піяф» В.Лягентава (1978) і інш.; у Дзярж. т-ры муз. камедыі Беларусі — «Мая жонка — ілгуння» В.Ільіна і У.Лукашова (1989). Аўтар станковых твораў «Думы пра былое (Пятрусь Броўка)» (1976), «Слова пра Беларусь» (1983), «Салют над Прыпяццю», «Безыменная вышыня» (абедзве 1984), «Процістаянне» (1985), пейзажаў «Край дзеда Талаша» (1985), «Чырвоныя дрэвы» (1995), серый нацюрмортаў «Кветкі Чарнобыля» (1986—96), «Сто сустрэч з Радзімай (Пасля Чарнобыля)» (1986—96).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРУЛЁЎ (Мікалай Аляксандравіч) (6.11.1919, в. Баева Дубровенскага р-на Віцебскай вобл. — 7.5.1980),
рускі пісьменнік. Засл. работнік культуры Беларусі (1979). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1941). Працаваў у прэсе, на кінастудыі, у выдавецтве, у 1970—80 адказны сакратар бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». Друкаваўся з 1938. Аўтар зб. вершаў «Аднагодкі» (1950), «У дарозе» (1956), аповесці для юнацтва «Сябры-таварышы» (1954), рамана пра жыццё студэнтаў напярэдадні і ў пачатку Вял.Айч. вайны «Бывайце, любімыя» (1979, складае дылогію з раманам «Пасля разлукі», 1981), аповесці для дзяцей «Новы настаўнік» (1974), гумарыстычных апавяданняў (зб. «Кібернетычная жонка», 1979), сцэнарыяў фільмаў. Маральна-этычныя праблемы раскрывае ў п’есах «Другое знаёмства» (1959), «Калі любіш» (1963), «Мая дачка» (1966), «Помста Палавінкіна» (паст. 1968) і інш. Пераклаў на рус. мову раманы М.Паслядовіча «Святло над Ліпскам», М.Зарэцкага «Вязьмо», аповесці Э.Самуйлёнка «Тэорыя Каленбрун», П.Галавача «Вінаваты. Спалох на загонах», апавяданні І.Мележа, Я.Скрыгана, У.Краўчанкі, вершы А.Астапенкі, А.Вялюгіна, П.Панчанкі, М.Танка і інш.