брукава́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Брукаваная дарога, шаша. Калі наша машына звярнула з брэсцкага асфальту і пайшла ўздзенскай брукаванкай, мне чамусьці захацелася, каб машына ішла як найпавальней. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лю́дны, ‑ая, ‑ае.

Такі, дзе прысутнічае многа людзей; мнагалюдны. Людны сход. Людны рынак. // Такі, дзе бывае звычайна многа прахожых, праезджых. Людная вуліца. Людная дарога. □ У гэты ранішні час пераезд становіцца людным, бойкім. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няўця́м, безас. у знач. вык.

Разм. Незразумела; не прыйшло ў галаву. Якая ж дарога ў яго за плячыма, Якія заслугі — самому няўцям. Гілевіч. Яму было зусім няўцям, Што чалавек вышэй за горы. Свірка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падмёрзлы, ‑ая, ‑ае.

Крыху, злёгку мёрзлы, цвёрды ад марозу. Падмёрзлы снег. Падмёрзлыя яблыкі. □ Цяпер.. [хлапчукі] хацелі нават, каб дарога была даўжэйшаю — так прыемна было ісці ўсім разам па тугой, падмёрзлай за ноч сцяжынцы. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пратарахце́ць, ‑хчу, ‑хціш, ‑хціць; зак.

Разм.

1. Праехаць з грукатам, з тарахценнем. Дарога была пустая. Толькі аднойчы пратарахцела па ёй фурманка. Новікаў.

2. Тарахцець некаторы час. Каля моста пратарахцеў матор і сціх. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гідато́ды

(ад гр. hydor, -datos = вада + hodos = шлях, дарога)

залозы ў эпідэрмісе раслін, якія выдзяляюць вільгаць з унутранай часткі ліста на паверхню, г.зн. ажыццяўляюць гутацыю.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

віяду́к

(фр. viaduc, ад лац. via = дарога + duco = вяду)

мост над ярам, цяснінай або цераз дарогу, чыгунку.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

На́рап (нарой) ’дробны, пушысты снег, які скрыпіць пад палазамі’ (Нас.), на́раплівы: наропливая дорога ’дарога, пакрытая такім снегам’ (там жа). Да гукапераймальнага poni, што перадае скрып снегу, гл. карын.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

віля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак.

1. чым. Хістаць, паварочваць з боку ў бок.

В. хвастом.

2. Рухацца па звілістай лініі або рабіць крутыя павароты.

Дарога віляла паміж скал.

3. перан. Вагацца ў разважаннях, ухіляцца ад прамога адказу (разм.).

Трэба гаварыць праўду, а не в.

|| аднакр. вільну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 1 і 2 знач.).

|| наз. віля́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ву́зкі, -ая, -ае; вузе́йшы.

1. Невялікі ў шырыню, у папярочніку.

Вузкая дарога.

Вузкае месца (перан.: пра цяжкасці ў ажыццяўленні чаго-н.).

2. Вельмі цесны, недастаткова прасторны.

В. рукаў.

Кашуля вузкая ў грудзях.

3. Які ахоплівае нямногае, нямногіх, абмежаваны.

Вузкая спецыяльнасць.

Вузкае кола сяброў.

Вузкая нарада.

4. перан. З абмежаванымі поглядамі, інтарэсамі, недалёкі.

В. кругагляд.

|| наз. ву́зкасць, -і, ж. (да 1 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)