павыгружа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Выгрузіць усё, многае.

П. багаж з вагонаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

павыдава́ць, -даю́, -дае́ш, -дае́; -даём, -даяце́, -даю́ць; зак., каго-што.

Выдаць усіх, многіх ці ўсё, многае.

П. атэстаты.

П. дачок замуж.

П. саўдзельнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

павыдатко́ўваць, -аю, -аеш, -ае; зак., што.

Выдаткаваць усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

павыдзёўбваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Выдзеўбці ўсё, многае.

П. дзіркі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

павыдзіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Выдраць, вырваць усё, многае.

П. цвікі са сцен.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

павыду́мваць, -аю, -аеш, -ае; зак., што (разм.).

Тое, што і павыдумляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

павыду́мліваць, -аю, -аеш, -ае; зак., што (разм.).

Тое, што і павыдумляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

павыдумля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; зак., што (разм.).

1. Вынайсці, прыдумаць вялікую колькасць чаго-н.

П. разнастайныя прыборы.

2. і без дап. Нахлусіць многае пра каго-, што-н.

Павыдумлялі розныя небыліцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

павыжына́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Зжынаючы, выжаць усё або частку чаго-н.

П. праходы для жняяркі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

павызу́бліваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Вызубіць усё, многае.

П. сякеры.