павыва́львацца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -аецца; -аемся, -аецеся, -аюцца; зак.

Вываліцца, выпасці адкуль-н. — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

Кнігі павывальваліся з партфеля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

павыва́льваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Вываліць усіх, многіх або ўсё, многае.

П. седакоў з саней.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

павываро́чваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Вывернуць усё, многае.

П. навалачкі.

П. карчы.

Ураган павыварочваў дрэвы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

павыве́шваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

Вывесіць усё, многае.

П. сцягі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

павыво́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., каго-што.

Вывесці ўсіх, многіх або ўсё, многае.

П. коней.

П. плямы.

П. птушанят.

П. клапоў і прусакоў.

П. са складу прэзідыума.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

павыво́зіць, -во́жу, -во́зіш, -во́зіць; зак., каго-што.

Вывезці адкуль-н. або куды-н. усіх, многіх або ўсё, многае.

П. гной з хлявоў.

П. дзяцей у лагеры.

П. бярвенне з лесу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

павыву́чваць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што.

Вывучыць усё, многае або ўсіх, многіх.

П. вершы.

Павывучваў сыноў на аграномаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

павыганя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., каго-што.

Выгнаць усіх, многіх або ўсё, многае.

П. кароў на пашу.

П. з хаты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

павыго́ртваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Выгарнуць усё, многае.

П. вуголле з печы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

павыграба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Выграбці ўсё, многае.

П. попел з топак.