канцэраге́н, -у, м. (спец.).

Хімічнае рэчыва, якое садзейнічае ўзнікненню злаякаснай пухліны.

|| прым. канцэраге́нны, -ая, -ае.

Канцэрагенныя рэчывы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

капіталаўклада́нне, -я, мн. -і, -яў, н. (спец.).

Затраты на стварэнне новых, рэканструкцыю і пашырэнне дзеючых асноўных фондаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

капітэ́ль, -і, мн. -і, -ей, ж. (спец.).

Верхняя частка калоны, слупа або пілястры.

|| прым. капітэ́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лічы́нка², -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (спец.).

Частка затвора вінтоўкі, якая замыкае канал ствала.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

малява́льны, -ая, -ае.

1. Які служыць для размалёўвання (спец.).

М. трафарэт.

2. Прызначаны для малявання.

М. альбом.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надгля́д, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Праверка, агляд.

Мытны н.

|| прым. надгля́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напагато́ў,

У выразе: узяць напагатоў (спец.) — аб прыёме, пры якім вінтоўка трымаецца ў стане гатоўнасці да стральбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нарубі́ць, -рублю́, -ру́біш, -ру́біць; -ру́блены; зак., чаго (спец.).

Вырубіць, здабыць у шахце (пра каменны вугаль).

Н. вугалю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нуклеі́навы, -ая, -ае.

У выразе: нуклеінавыя кіслоты (спец.) — высокамалекулярныя арганічныя злучэнні, якія захоўваюць і перадаюць генетычную інфармацыю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падсо́чка, -і, ДМ -чцы, ж. (спец.).

Надразанне дрэў для атрымання жывіцы, соку.

|| прым. падсо́чны, -ая, -ае.